Не стаць ахвярай інфекцыі
Эпідэміялагічная сітуацыя па захворванні на вострыя кішэчныя інфекцыі ў нашым раёне застаецца стабільнай і кантралюемай.
Па выніках за 7 месяцаў 2014 года ў раёне іх зарэгістравана 24 выпадкі, з якіх 4 — інфекцыйнай этыялогіі. Успышак (групавога) захворвання не зарэгістравана.
Ва ўмовах гарачыні, з мэтай недапушчэння захворванняў на вострыя кішэчныя інфекцыі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе строга захоўваць правілы асабістай гігіены.
Вострыя кішэчныя інфекцыі — гэта шматлікая група інфекцыйных хвароб, якія выклікаюцца рознымі мікраарганізмамі, прасцейшымі бактэрыямі, вірусамі, у пераважнай большасці з паражэннем страўнікава-кішачнага тракта. Узбуджальнікі інфекцыі ў арганізм чалавека трапляюць з ежай, вадой, у маленькіх дзяцей праз брудныя рукі, цацкі. Летам ёсць усе спрыяльныя ўмовы для размнажэння і захавання ўзбуджальнікаў у акаляючым асяроддзі. Пры масавым назапашванні, верагоднасць таго, што ўзбуджальнік трапіць у страўнікава-кішачны тракт чалавека, павялічваецца, адпаведна павялічваецца верагоднасць узнікнення захворвання. У гарачае надвор’е гэтая небяспека ўзрастае. Са змяненнем метэаўмоў (рэзкае павышэнне тэмпературы паветра) узрастае таксама верагоднасць парушэнняў тэмпературных умоў захоўвання і рэалізацыі харчовых прадуктаў, якія хутка псуюцца, што можа паслужыць прычынай хваробы.
Забруджванне харчовых прадуктаў можа адбыцца ў выніку парушэння правілаў асабістай гігіены пры прыгатаванні, кулінарнай і тэрмічнай апрацоўцы, пры парушэнні правілаў і тэрмінаў транспарціроўкі, захоўвання, рэалізацыі харчовых прадуктаў і кулінарных страў.
Трэба памятаць, што вострыя кішэчныя інфекцыі могуць выклікаць любыя недабраякасныя харчовыя прадукты. Варта звяртаць увагу на тэрмін прыгоднасці, на тое, у якіх умовах рэалізуецца прадукцыя, ці маецца халадзільнае абсталяванне для яе захоўвання, і ў выпадку ўзнікнення сумнення ў якасці тавару ад пакупкі лепш устрымацца.
Асабліва актуальнае гэтае пытанне для скорапсавальных малочных і мясных харчовых прадуктаў, вырабаў з крэму, якія патрабуюць асаблівых рэжымаў захоўвання і часта маюць кароткія тэрміны рэалізацыі. Таму ў першую чаргу звяртайце ўвагу на маркіроўку прадукцыі.
І яшчэ некалькі рэкамендацый па прафілактыцы вострых кішэчных інфекцый. Бахчавыя культуры не варта купляць у разрэзаным выглядзе, бо мікраарганізмы з паверхні лёгка пераносяцца і размнажаюцца ў мякаці. Агародніну і фрукты перад ужываннем неабходна добра прамываць пад праточнай вадой. Усе харчовыя прадукты трэба трымаць у чыстым посудзе, скорапсавальныя — у межах дапушчальных тэрмінаў у халадзільніку. Гатовыя да ўжывання прадукты лепш трымаць асобна ад сырых. Салаты і вінегрэты з’ядайце адразу пасля прыгатавання, у крайнім выпадку, яны могуць захоўвацца ў халадзільніку не больш чым 12 гадзін. Харчовыя прадукты, калі яны застаюцца на наступны дзень, неабходна падвяргаць тэрмічнай апрацоўцы. Строга прытрымлівайцеся правілаў асабістай гігіены: мыйце рукі з мылам перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, пасля наведвання туалета, прагулак на вуліцы.
Алена АМЕЛЬЯНОВІЧ,
памочнік
урача-эпідэміёлага райЦГіЭ.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Олимпийские игры в Токио переносятся на 2021 год. Это 4-й случай переноса за всю историю
Подробнее Олимпиада-2020 года в Токио откладывается на год. Президент МОК принял предложение премьер-министра Японии о перенесении даты летней Олимпиады из-за распространения заболеваемости коронавирусом.


