Брыльянтавы россып на стужцы жыцця
Ёсць сем’і, з якімі сустракаешся ўпершыню, а пры развітанні здаецца, што знаёмы шмат гадоў. Вочы гэтых людзей літаральна свецяцца добразычлівасцю, сардэчнасцю і спагадай. А тактоўная і шчырая размова яшчэ больш збліжае субяседнікаў.
Гэта ў поўнай меры датычыцца Мікалая Антонавіча і Соф’і Іванаўны Курылікаў. 12 жніўня яны адзначылі 60-годдзе сумеснага жыцця, інакш кажучы, брыльянтавае вяселле. Ці марылі Мікалай і Соф’я аб такой урачыстай даце?
— Мы ніколі не лічылі і не лічым сумесна пражытыя гады, — шчыра адказвае гаспадыня. — Ды і навошта іх лічыць? Усё залежыць ад Бога. Колькі ён адмерае часу, столькі чалавек і пражыве. Ні больш, ні менш.
Мікалай і Соф’я нарадзіліся і выраслі ў адной вёсцы — у Любашаве. Жылі і не ведалі адзін аднаго.
— Я ж амаль на пяць з паловай гадоў старэйшы, — усміхаецца Мікалай Антонавіч. — Проста не прыкмячаў Соф’ю. Ці мала бегае па вясковай вуліцы маленькіх дзяўчынак? А пазнаёміўся з будучай жонкай у 1953 годзе на танцах. Адразу кінуліся ў вочы яе прыгажосць, няўрымслівасць, вясёлы характар.
Мікалай толькі што адслужыў трохгадовую ваенную службу. Выконваў воінскі абавязак у Адэсе, быў звычайным… краўцом. Гэтую прафесію асвоіў у артэлі “Сцяг працы”, дзе адпрацаваў чатыры гады. Вось і накіравалі ў дывізіённую майстэрню, дзе абшываў ваеннае начальства. Пасля службы некалькі месяцаў працаваў мулярам на сушыльным заводзе. А затым выпадковыя абставіны крута змянілі лёс маладога хлопца.
Аднавясковец, які атрымаў павышэнне, прапанаваў Мікалаю сваю пасаду — начальніка каравула ў Ганцавіцкай прафесійнай пажарнай часці. Згадзіўшыся, хлопец потым ледзь не пашкадаваў аб сваім рашэнні. Трэба было прайсці, а дакладней, вытрымаць праверку ў КДБ. Выклікалі ў Пінск, замучылі пытаннямі. Адпусцілі толькі тады, калі пераканаліся ў палітычнай надзейнасці Мікалая. Пасля было накіраванне на вучобу ў Мінск. Вось у час прыезду дамоў і пазнаёміўся хлопец з маладзенькай Соф’яй. Тады яна працавала ў райфінаддзеле бухгалтарам.
Хутка прыйшло каханне. Пабраліся шлюбам у мясцовым, Любашаўскім сельсавеце, калі Мікалай закончыў вучобу.
— Быў звычайны будзённы дзень, — успамінае Соф’я Іванаўна. — На такую ўважлівую прычыну — рэгістрацыю шлюбу — на паўгадзіны адпусцілі з работы.
— А я пасля сутачнага дзяжурства быў на выхадным, — дапаўняе жонку Мікалай Антонавіч. — Зарэгістравалі шлюб хутка. Соф’я пайшла на работу, а я адправіўся зграбаць і складваць у копы сена.
Сённяшнія маладыя людзі і ўявіць сабе не могуць, як пры такіх абставінах можна станавіцца мужам і жонкай. А яны, Мікалай ды Соф’я, не зважаючы ні на што, у той момант былі самымі шчаслівымі ў свеце.
Вяселле згулялі праз месяц. Шматлікім гасцям хапала і ежы, і пітва. Тады і павянчаліся ў Ганцавічах. У той час царквы не было. Бацюшка вянчаў маладых у сваёй хаце.
Знамянальныя даты ўпрыгожваюць чалавечыя лёсы. Гэта не толькі юбілеі. Адны з чаканых і запамінальных падзей — нараджэнне дзяцей. А іх у Соф’і і Мікалая Антонавіча двое — у 1955 годзе з’явілася на свет дачка Ірына, а праз пяць гадоў — сын Анатоль.
Як цяжка выхоўваць дзяцей, ведалі не па чутках. Самі выраслі ў шматдзетных сем’ях, зараз такіх рэдка знойдзеш. У бацькоў Мікалая было дзевяць дзяцей, у бацькоў Соф’і — шасцёра. Можа, таму і задаволіліся толькі сынам і дачкой.
Жылі ў бацькоўскай хаце. Праз 12 гадоў Мікалай вырашыў будаваць уласнае жыллё.
— Якія тады былі заробкі — мізэр! — успамінае ён. — Прыходзілася, як цяпер кажуць, круціцца. Каб зарабіць кубаметр будаўнічай драўніны, трэба было цэлы дзень у лясгасе грузіць бярвенні. Дапамагаў брат разам са знаёмым. Прычым, працавалі ў вольны ад асноўнай работы час. Даводзілася таксама падрабляць у будаўнічай брыгадзе, на сеялцы ў калгасе. Нягледзячы на розныя цяжкасці, праз два гады справілі наваселле. Як гэтаму мы радаваліся, нават нельга перадаць словамі!
Жыццё працягвалася. Выраслі дзеці, займелі свае сем’і, парадавалі бацькоў дзвюма ўнучкамі і столькімі ж унукамі. Усё, здавалася, ідзе так, як і ў іншых працавітых і харошых людзей. Вось і ўнучка Юля аддзячыла дзядулю і бабулю праўнучкай, а ўнук Дзяніс — праўнукам.
Мікалай Антонавіч і Соф’я Іванаўна пайшлі на заслужаны адпачынак. Гаспадар знаходзіўся на пасадзе начальніка каравула 36 гадоў, быў прызнаны ў вобласці лепшым па прафесіі. Гаспадыня з райфінаддзела перайшла ў райпо, дзе 34 гады адпрацавала бухгалтарам. З’явілася больш часу ўдзяляць увагі хатняй гаспадарцы, а яна была вялікай. Трымалі на падворку тры каровы, штогод выкормлівалі па чатыры, а то і больш парсюкоў, не лічачы індыкоў і курэй.
Ды лёс яшчэ раз выпрабаваў Мікалая Антонавіча на загартаванасць характару. Летам 2002 года пры складванні сена гаспадар пахіснуўся і ўпаў са стога, моцна пашкодзіўшы пазваночнік.
— Я жанчына набожная. Увесь час малілася за мужа, — успамінае Соф’я Іванаўна. — Дзякуючы таленавітаму хірургу Сяргею Бабковічу аперацыя прайшла добра. Вось толькі ў майго гаспадара сталі менш дужымі рукі. Але галоўнае, што самастойна ходзіць, без мыліц.
— Усё ж нездарма кажуць, што гады бяруць сваё, — заканчвае размову Соф’я Іванаўна. — Зараз з жыўнасці ў нас толькі куры, сабачка Барсік ды каток Васька. З агародніны садзім агуркі, памідоры, бульбу. Яшчэ ў садзе растуць яблыні і чарэшні. Я займаюся вырошчваннем кветак: яны не толькі на падворку, але і ў хатніх пакоях. Я ўдзячна свайму Мікалаю за каханне і шчасце. Напэўна, гэта галоўнае, чаго жадае ў жыцці кожная жанчына.
Паважаныя Мікалай Антонавіч і Соф’я Іванаўна! Быццам 60 брыльянтаў зіхацяць на вашай прыгожай стужцы жыцця — 60 сумесных гадоў. Гэтая адметная дата — яскравае сведчанне моцнага кахання, сардэчнай спагады і душэўнай дабрыні.
Міхась АРЭШКА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Кто поздравил Лукашенко с новым сроком
Подробнее Список государств, направивших поздравление в адрес Александра Лукашенко. Карта оставлена на основе данных официального сайта Президента РБ: president.gov.by.


