Аб дзецях клопат надзённы
У спякотных сонечных промнях дагарае лета. Лісткі календара імкліва пачалі адлік яго апошняга месяца. А з ім неўзабаве адзвіняць, адгамоняць і самыя працяглыя школьныя канікулы. Пройдзе яшчэ крыху часу і адпачыўшыя, загарэлыя, пасталеўшыя хлопчыкі і дзяўчынкі вясёлымі, шчабятлівымі чародкамі запоўняць школьныя двары і класы, сядуць за парты. Як і якімі сустрэнуць установы адукацыі сваіх выхаванцаў?
Першымі “шукалі” адказы на гэтыя пытанні члены раённай камісіі па праверцы гатоўнасці ўстаноў адукацыі Ганцаўшчыны да новага навучальнага года, якія прыступілі да гэтай адказнай справы ўжо ў панядзелак, 4 жніўня. Перад ад’ездам камісіі ў першы, так скажам, рэйд, са спецыялістамі розных службаў, што ўваходзяць у склад яе, сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў, які адзначыў важнасць даручанай справы, нагадаў аб тых аб’ектах, на якіх неабходна сканцэнтраваць асаблівую ўвагу з пункту гледжання іх бяспечнай дзейнасці, параіў паглядзець узровень падрыхтоўкі да новага навучальнага года спартыўных залаў, высветліць ход нарыхтоўкі прадуктаў харчавання і праверыць месцы іх захоўвання, а таксама нагадаў аб тым, што камісія павінна завяршыць сваю работу да 12 жніўня.
У першы дзень работы камісія пабывала ў чатырох установах адукацыі: у Чудзінскай сярэдняй школе, у Чудзінскім дзіцячым садку, у Будчанскай дзіцячым садзе — сярэдняй школе і ў Дзяніскавіцкай дзіцячым садзе — сярэдняй школе.
Варта зазначыць, што сёлета графік традыцыйнай прыёмкі школ пачаўся крыху раней, чым у мінулыя гады. І ў гэтым ёсць рацыянальнае зерне: для выпраўлення выяўленых членамі камісіі недахопаў і недапрацовак у калектываў школ будзе больш часу. А як паказвае практыка, яны не застаюцца незаўважанымі перад усёбачнымі позіркамі членаў камісіі. І не дзеля птушачкі наведваюцца яны ў гэтыя дні ва ўстановы адукацыі. Кожны дарослы разумее святую ісціну, агучаную вядомым педагогам В. Сухамлінскім: “Дзеці павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, малюнка, фантазіі, творчасці”. Ствараюць гэты свет для іх, кожны год паляпшаюць яго дарослыя, тыя, хто працуе з дзецьмі. І як паказала нядаўняе наведванне адных з самых аддаленых устаноў адукацыі, ствараюць з любоўю і адказнасцю. Дзе — уласнымі сіламі, дзе — з дапамогай спонсараў, бацькоў, вучняў старэйшых класаў. І, вядома ж, пры фінансавай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта.
Чысцінёй і парадкам, абноўленымі класамі, дзе яшчэ лунае пах фарбы і свежасць вымытага цюлю, сустрэлі членаў камісіі ўстановы адукацыі. Але ў кожнага спецыяліста — свой аб’ект для прыдзірлівага вока: ад веснічак і сцяжынкі да школьнага ганка — да дошчак на падлозе, ад кожнай дошчачкі для нарэзкі ў сталовых — да кухоннага абсталявання. І гэта зразумела: спецыялісты, напрыклад, санітарна-эпідэміялагічнай службы добра ведаюць, што нават мініяцюрная трэшчынка на дошцы можа стаць прычынай вялікай бяды, таму так уважліва аглядаюць сталовы інвентар. У Чудзінскай СШ, напрыклад, некаторыя з іх трэба замяніць. Патрабуе замены шафа для смажання, якая адслужыла свой тэрмін. На больш відным месцы трэба размясціць шыльдачку з планам эвакуацыі — дае параду спецыяліст раённага аддзела МНС, агучваюцца іншыя заўвагі…
Нам, звычайным абывацелям, некаторыя заўвагі могуць падацца дробязнымі, але спецыялісты ведаюць сапраўдную цану такім “дробязям” у выпадку экстрэмальных сітуацый, ад якіх, на жаль, ніхто не застрахаваны. А хто, як не дарослыя, у адказе за дзяцей?
І ў Чудзіне, і ў Будчы, і ў Дзяніскавічах кіраўнікі ўстаноў адукацыі занатоўвалі заўвагі членаў камісіі: у адных патрэбна замена цыркуляцыйнай сістэмы ацяплення, рамонт вадамернага вузла, у другіх наспела замена мыйных ваннаў, падключэнне гарачага водазабеспячэння. Зрэшты, сапраўдны гаспадар і сам павінен бачыць прарэхі ў сваёй гаспадарцы. І да прыходу верасня закончыць недапрацоўкі. Ды не забываць пра вядомае настаўленне мудрага француза Дантана: “Пасля хлеба самае важнае для народа — школа”.
Марыя ДЗЁМІНА.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Кто поздравил Лукашенко с новым сроком
Подробнее Список государств, направивших поздравление в адрес Александра Лукашенко. Карта оставлена на основе данных официального сайта Президента РБ: president.gov.by.


