Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цудоўны ўзрост — 90 гадоў

У раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося ўрачыстае ўшанаванне юбіляра — Іосіфа Ігнатавіча Курловіча.

Цудоўны ўзрост — 90 гадоў

Падцягнуты, бадзёры, з яркімі агеньчыкамі ў вачах. Адразу і не падумаеш, што 1 жніўня Іосіфу Ігнатавічу споўнілася 90 гадоў. Узрост сапраўды паважаны. Аб гэтым нагадваў і стэнд з фотаздымкамі пра юбіляра, аформлены работнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі. Ён так і называўся: “Цудоўны ўзрост — 90” і складаўся з трох красамоўных раздзелаў: “Маладосць мая”,      “Франтавымі дарогамі” і “Не старэюць душой ветэраны”. На імправізаванай сцэне золатам высвечваліся вялікія лічбы “90”, упрыгожаныя кветкамі. Іосіфа Ігнатавіча віталі стоячы,  апладысментамі. Ветэран прыйшоў на ўрачыстасць з жонкай Марыяй Міхайлаўнай.  Разам яны пражылі 65 гадоў, выгадавалі дзяцей, дачакаліся ўнукаў і праўнукаў. Жонка родам з Гомеля, па накіраванні прыехала ў Любашава, працавала настаўніцай пачатковых класаў. Тут і пазнаёмілася з Іосіфам Ігнатавічам.

— Франтавік, ардэнаносец, — успамінае Марыя Міхайлаўна. — Ну як не закахацца ў такога хлопца!

У пачатку вайны Іосіф Ігнатавіч знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. У 1944 годзе пры вызваленні Беларусі быў прызваны ў дзеючую армію. Спачатку трапіў у запасны полк, дзе набыў прафесію радыста. Затым маладога байца накіравалі ў артылерыйскую брыгаду 52-й арміі 1-га Беларускага фронту, дзе ён стаў разведчыкам. Праявіў сябе смелым і адважным воінам. Гэтаму сведчанне і ўзнагароды — ордэны Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені. У адным з баёў быў паранены. Дайшоў да Берліна, прымаў удзел у яго штурме. Дамоў, у Любашава, вярнуўся ў 1947 годзе. Увесь час працаваў у мясцовым леспрамгасе. Прайшоў шмат прыступак па службовай лесвіцы — ад майстра да інжынера.

У гэты знамянальны дзень гучала шмат цёплых слоў і пажаданняў у адрас юбіляра. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч уручыў Ганаровыя граматы — Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і райвыканкама. Віншуючы, Аляксандр Паўлавіч выказаў пажаданне, каб Іосіф Ігнатавіч запрасіў прысутных у зале на свой 100-гадовы юбілей. Ветэран коратка адказаў: “Абавязкова”.

Цёплыя віншаванні, уручэнне падарункаў чаргаваліся з музычнымі нумарамі, якія падрыхтавалі артысты гарадскога Дома культуры.  Выдатна акампаніравала на баяне Лілія Вадзюціна. Душэўныя песні  прысвяцілі юбіляру Віктар Багроў, Надзея Рыкунова, Настасся Пупейка, Аляксандр Свірыд, Віктар Грышман. Тактоўна, па-майстэрску вёў мерапрыемства вядучы Сяргей Калоша.

У час урачыстаці ў зале панавала па-сапраўднаму сямейная атмасфера. Іосіфу Ігнатавічу ўручылі каштоўныя падарункі ваенны камісар раёна Валерый Касянюк, старшыня раённага савета  ветэранаў вайны і працы Яўгенія Стацько, прадстаўніца лесапункта Таццяна Мелехавец, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Клявец, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, прадпрымальніца Галіна Чумакова, першы сакратар раённай арганізацыі “БРСМ” Аляксандр Занька, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Наталля Зялёнка, старэйшая дачка юбіляра Зоя, унукі Ігар і Аляксандр, пляменніца Ніна, лепшая сяброўка жонкі Зінаіда Субоціна.

Гэтая сямейная пара з’яўляецца добрым прыкладам для пераймання. Такімі людзьмі па праву ганарыцца Ганцаўшчына.

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКУ: Марыя Міхайлаўна і Іосіф Ігнатавіч Курловічы.

Фота Сяргея РАКОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях