Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бюджэт захоўвае сацыяльную накіраванасць

Асноўны фінансавы план раёна — бюджэт — за бягучы перыяд выкананы на 46,8 працэнта. У першым паўгоддзі 2014 года даходы бюджэту раёна склалі 122,6 мільярда рублёў. Паступіла 48,5 мільярда рублёў уласных даходаў, або 48,7 працэнта да гадавога плана.

Тэмп росту паступленняў уласных даходаў да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 121,1 працэнта.

Бязвыплатныя паступленні з абласнога бюджэту склалі 74,1 мільярда рублёў, або 60,4 працэнта ў агульнай суме даходаў бюджэту.

Асноўная частка ўласных даходаў бюджэту раёна сфарміравана за кошт паступленняў падатку на дабаўленую вартасць, падаходнага падатку, падаткаў і збораў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі.

У бюджэт дадаткова прыцягнуты сродкі ад павышэння ставак па зямельным падатку і падатку на нерухомасць, спагнання мясцовых падаткаў і збораў.

Расходы бюджэту за гэты ж перыяд склалі 127,4 мільярда рублёў, або 48,7 працэнта да плана на год з ростам да мінулага года на 20,9 працэнта.

Як і ў мінулыя гады бюджэт захоўвае сацыяльную накіраванасць, расходы на сацыяльную сферу складаюць больш 70 працэнтаў аб’ёму бюджэту, каля 60 працэнтаў расходаў бюджэту складаюць расходы на аплату працы работнікаў бюджэтных устаноў. У прыярытэтным парадку забяспечваецца фінансаванне першачарговых расходаў бюджэту, уключаючы расходы на субсідзіраванне аказваемых насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг і паслуг транспарту, трансфертаў насельніцтву, аплату закупляемых медыцынскіх прэпаратаў і прадуктаў харчавання.

На такія расходы бюджэтных устаноў як паслугі сувязі і транспарту, набыццё мяккага інвентару і прадметаў для гаспадарчых патрэб, бягучы рамонт абсталявання і памяшканняў, набыццё новага абсталявання, рэканструкцыю і капітальны рамонт будынкаў з бюджэту зрасходавана 14,7 мільярда рублёў, або 11 працэнтаў усіх расходаў.

Для найбольш поўнага задавальнення ўласных патрэб установы адукацыі, аховы здароўя, культуры актыўна займаюцца дзейнасцю, якая прыносіць даходы. За першае паўгоддзе 2014 года імі зароблена больш 2 мільярдаў рублёў, з іх аховай здароўя — больш 1 мільярда рублёў, культурай — 267,2 мільёна рублёў, адукацыяй — каля 400 мільёнаў рублёў. Больш паловы атрыманых сродкаў накіроўваюцца на бягучыя расходы.

У адпаведнасці з распрацаванымі і зацверджанымі раённым выканаўчым камітэтам мерапрыемствамі па скарачэнні расходавання бюджэтных сродкаў установамі невытворчай сферы з’эканомлена ў бягучым годзе больш 3,6 мільярда рублёў.

Ва ўсіх галінах невытворчай сферы раёна пастаянна праводзіцца работа па ўпарадкаванні іх сеткі і штатаў. У адукацыі скарочаны 23 штатныя адзінкі; у ахове здароўя — у Малькавіцкай сельскай участковай бальніцы перапрафіліравана 10 тэрапеўтычных ложкаў у ложкі сястрынскага догляду. У цэлым па ахове здароўя скарочана 2,75 штатнай адзінкі; закрыты 7, рэарганізаваны 6 устаноў культуры і ў іх скарочана 8,25 штатнай адзінкі. За кошт гэтага з’эканомлена больш 400 мільёнаў рублёў.

Эканомія за кошт скарачэння і рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў склала 1,3 мільярда рублёў, накіраванні даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці на бягучыя бюджэтныя расходы — 243,3 мільёна рублёў, нарыхтоўкі гародніны ўласнымі сіламі — 116,9 мільёна рублёў, набыцця тавараў і матэрыялаў па прамых дагаворах — 562,8 мільёна рублёў.

У сувязі з тым, што сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы недастаткова, бюджэтныя ўстановы прыцягваюць на гэтыя мэты сродкі спонсараў. За паўгоддзе ва ўстановах аховы здароўя і адукацыі прыцягнута па 300 мільёнаў рублёў спонсарскіх сродкаў.

Атрыманне ўласных пазабюджэтных сродкаў, эканомія і рацыянальнае выкарыстанне сродкаў бюджэту дасць магчымасць установам сацыяльнай сферы накіраваць з’эканомленыя сродкі на правядзенне бягучых і капітальных рамонтаў, набыццё абсталявання і інвентару, іншыя неабходныя расходы.

Эліна ЛІТВІНЧУК, намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама.

Бюджэт захоўвае сацыяльную накіраванасць

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях