УЧАРАШНЯГА ДНЯ НЕ ВЕРНЕШ
Сцішаныя і нешматлюдныя вёсачкі Лактышы і Нача ў гэтыя дні ажылі, загаманілі. Навіна аб магчымым закрыцці ў гэтых населеных пунктах аддзяленняў паштовай сувязі чарговай хваляй развярэдзіла ўсталяваны ўклад жыцця вяскоўцаў і стала самай абмяркоўваемай.
Аб тым, што аддзяленні паштовай сувязі ў названых вёсках Нацкага сельсавета нерэнтабельныя, ішла размова на агульных сходах з іх жыхарамі яшчэ вясной гэтага года. Ужо тады начальнік РВПС Эдуард Валуевіч гаварыў аб тым, што вяскоўцы перасталі карыстацца традыцыйнымі паслугамі паштовай сувязі, і выказаў меркаванне: калі справы не палепшацца, у перспектыве, паўтару, у перспектыве, магчыма іх закрыццё.
Як паказваюць вынікі работы за паўгоддзе, справы з месца не зрушыліся. За шэсць месяцаў з Лактышоў, напрыклад, было адпраўлена 34 пісьмы і 3 пасылкі, прычым, у другім квартале іх было адпраўлена менш, чым у першым. А змяншэнне аб’ёмаў паштовых паслуг з’яўляецца асноўнай прычынай скарачэння аддзяленняў паштовай сувязі. Да таго ж, згодна з сацыяльнымі стандартамі, адно аддзяленне паштовай сувязі павінна абслугоўваць 2 тысячы насельніцтва.
Але ж аддзяленні паштовай сувязі ўзялі ў свой час на сябе гандаль прамысловымі і прадуктовымі таварамі, прыём розных плацяжоў, што стала зручна для мясцовых жыхароў. І з гэтымі паслугамі, як, дарэчы, і з так званымі цэнтрамі збору вяскоўцаў і абмеркавання падзей мясцовага значэння, якімі сталі з цягам часу нашы “пошты”, ім, канешне ж, разлучацца не хочацца. Пра гэта і напісалі жыхары вёскі Лактышы ў сваім звароце ў абласны філіял РУП “Белпошта”, райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў.
Безумоўна, нельга не разумець трывогі кіраўніцтва абласнога філіяла РУП “Белпошта”. Арганізацыя, працуючая на гасразліку і, як любы дбайны гаспадар, умеючая лічыць грошы, не будзе кідаць іх на вецер. Але ж нельга не раздзяляць і хваляванні вясковых людзей. Любыя змены, у тым ліку і ў паштовым абслугоўванні, уносіць ён, неўтаймоўны час. Ён — найвялікшы наватар: ляціць імгненна, мяняецца сам, а разам з ім многае мяняецца і ў нашым жыцці. Ці думалі-гадалі некалі цяперашнія жыхары тых жа Лактышоў і Начы, што іх шматгалосыя вёскі праз дзесяцігоддзі стануць маўклівымі і нешматлюднымі, што іх вартавымі будуць у асноўным людзі пажылога ўзросту? Ці маглі ўявіць, што пісьмы і пасылкі перастануць быць тым жаданым, чаканым масточкам паміж роднымі, сваякамі, знаёмымі, якімі былі некалі? Ці прадбачылі, што нават вясковыя жыхары стануць размаўляць з блізкімі па мабільных тэлефонах і па скайпе, і гэта незнаёмае замежнае слова стане ў вясковым лексіконе сваім?
На жаль, працэс старэння вёсак — несупынны. І пачаўся ён задоўга да іх сённяшняй рэчаіснасці. Можна бурна і бясконца разважаць над спрадвечным пытаннем “Хто вінаваты?”, у эмацыянальным парыве шчодра сыпаць балюча-пякучыя дзеясловы “давялі”, “зачынілі”, “далучылі”, “адключылі”, “выехалі”… Дзеясловы, адрасаваныя, па-мойму, безназоўным асобам, бо тыя, каму цяпер вырашаць пастаўленыя часам праблемы, не былі канкрэтнымі выканаўцамі гэтых дзеянняў.
Вернемся да пытання “Хто вінаваты?”. У агульных папроках і ў пошуках адказаў на яго не забудзем кожны і пра сябе, пра частачку і сваёй віны перад пусцеючымі вёскамі і тымі праблемамі, якія выставіў нам уладарны час.
Так, павыляталі з родных гнёздаў дзеці. І сувязь з імі стала іншай, не “канвертавай”. І не пасылкамі шле вёска шчодрую “восень” сваіх мазолістых рук дзецям ды ўнукам — поўнымі багажнікамі шыкоўных аўто. Прагрэс! Парадуемся: заможней сталі жыць. Такім чынам, выходзіць, што без паштовай сувязі як бы можна і абысціся. А прадумана арганізаваная дастаўка пошты, прыём плацяжоў — гэта на крайні выпадак вымушанага закрыцця аддзяленняў паштовай сувязі, пра які яшчэ ранавата гаварыць — можа і не паўплываюць, на якасць паштовага абслугоўвання насельніцтва. У вёсцы Боркі, напрыклад, так яно і ёсць, вось ужо на працягу трох гадоў. Затое з прыходам цяпла часцей можна ўбачыць землякоў каля лавачак, як у старыя добрыя часіны. І адзін да другога часцей дзверы адчыняюць… Без звязуючага звяна — “пошты”… Дарэчы, пасля Борак на працягу трох гадоў аддзяленні паштовай сувязі ў сельскіх населеных пунктах нашага раёна не закрываліся.
Канешне, змірыцца вясковым жыхарам з тым, што хуткаплынны час і яго цесны саюзнік прагрэс адбіраюць у іх мінулае і ўсё тое светлае, што з ім звязана, — цяжка. Усім сэрцам гэта разумею, бо і сама вясковая, бо настальгія па вёсцы свайго дзяцінства жыве, не дае спакою і маёй душы. Але трэба зразумець і тое, што ўчарашняга дня не вернеш, трэба сустракаць і вітаць сённяшні, сучасны, дзень мудра і прымаць узважанае рашэнне. Без зневажанняў, крыўдаў і агульных абвінавачванняў, па-вясковаму разважліва і спакойна, цярпліва выслухаўшы ўсе “за” і “супраць”. Верыцца, што ў Лактышах і Начы менавіта так і будзе.
Марыя ДЗЁМІНА.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


