Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бальзам табе на галаву…

Калі чалавек цяжка і доўга хварэе, дык гатовы ўхапіцца нават за “саломінку”, каб выратавацца, і на лячэнне ў такіх выпадках грошай не шкадуе.

Па Беларусі гастралююць асобы, якія гатовы дапамагчы хворым нават пры самай  цяжкай хваробе. Дастаткова ў іх набыць “сродкі са старадаўняй гісторыяй”.

Вось з паштовай скрыні дастаў рэкламную лістоўку, у якой расхвальваецца бальзам “100 даров” і крэм “Эффектум”.

Здаецца, няма тых хвароб, ад якіх не вылечылі б тыя бальзам і крэм. Інсульты, інфаркты, язвы, астмы… пакінуць нямоглых, як толькі яны купяць названыя БАДы. Праўда, што гэта біялагічна-актыўныя дабаўкі, у рэкламе не сказана. “Из отчаявшейся больной женщины-инвалида дочь превратилась в сияющую красотой и здоровьем привлекательную даму,” — сцвярджаецца ў лістоўцы.

А каб больш было даверу, 20 чалавек распавядаюць, як яны выздаравелі, дзякуючы вядомым нам дабаўкам.

Складваецца ўражанне, што ўжо не трэба дактары, бальніцы і лекі. Проста неабходна набыць бальзам “100 даров” і праблема будзе закрыта. Праўда, адной упакоўкі будзе недастаткова. Для прафілактычнага курса неабходны дзве, а для поўнага — чатыры ўпакоўкі, а гэта ўжо 680 тысяч рублёў.

Ва ўсім ёсць мяжа, але, напэўна, не ў дадзеным выпадку. Крэм “Эффектум” падаецца, як “беспрецедентный триумф российской науки”. Калі ёсць праблемы з суставамі, мазгавым кровазваротам, дастаткова будзе  панаціраць хворае месца крэмам. Кошт лячэння амаль такі ж, як бальзаму — 640 тысяч рублёў. А самае цікавае, у гэтай рэкламнай агітцы напісана малюпасенькім шрыфтам у самым нізе рэкламнага аркуша: “Не является лекарственным средством”. Гэтая зноска звязана з патрабаваннем Міністэрства аховы здароўя. Такую інфармацыю абавязаны даваць усе вытворцы БАДаў.

Колькі разоў  раскрываліся махінацыі  з дабаўкамі, а “воз усё там жа”. Існуе магутная індустрыя па вытворчасці такіх  прэпаратаў, а гэта значыць, што павінна быць адладжаная сетка па іх рэалізацыі.

Чаго грашыць супраць ісціны, але здараецца і ўрачы спрыяюць гэтаму. Рэкамендуюць, а як не верыць чалавеку ў белым халаце, калі ты хворы. Я маю на ўвазе факты, з якімі давялося сутыкнуцца самому.

А ў загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення Ганцавіцкай  райбальніцы Віталя Дуброўнага свая думка.

— Навуковых даследаванняў БАДаў  ніхто не праводзіў. Ды ўвогуле, да лякарства яны не маюць ніякіх адносін. Гэта як тая ж ежа, у якую дадалі крыху больш, напрыклад, вітаміну С. А тое, што дабаўкі лечаць, гэта шырока распаўсюджаная памылка.

— Віталь Генадзьевіч, адкуль тады ўзяліся БАДы?

— На мой погляд, гэта даволі зручная назва, якая прыжылася і стала абрэвіятурай прадукцыі. Адным словам, адкуль ўзяліся БАДы — невядома, але, безумоўна, за імі стаяць  канкрэтныя людзі. Сёння на дабаўках робяць грошы — гэта бізнэс.

— А ўрач можа выпісаць БАДы?

— Калі пацыент пажадае, то чаму і не. Дарэчы, кожны чалавек можа свабодна  іх купіць і без урача.

— Тады хочацца пацікавіцца: “А шкоды дабаўкі  не зробяць хвораму?”.

— Малым дзецям БАДы не даюць, а дарослым  можна прымаць разам з лекамі, але зноў жа, па жаданні чалавека.

Наконт шкоды, то тут многае залежыць ад вытворцаў і іх сумлення. Нейкі час таму было шмат шуму ў Расіі наконт кітайскіх БАДаў.

Справа ў тым, што былі ўстаноўлены факты наяўнасці ў іх лёгкіх наркатычных рэчываў. Хворы прымаў такія дабаўкі і яму станавілася лягчэй, але неўзабаве боль вяртаўся і чалавеку зноў хацелася прымаць дабаўку. З часам дозу неабходна было павялічваць.

Трэба памятаць, што мы жывём у прагматычны час і калі нехта так клапоціцца аб нашым здароўі, то, напэўна, хоча з гэтага нешта мець.

Не будзем спадзявацца на цуд. Калі дактары не могуць вылечыць, то хто дапаможа чалавеку?

Уладзіслаў Снітка.

Бальзам табе на галаву…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях