Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Покліч жніва ўсё гучней…

Здаецца, зусім нядаўна, працаўнікі сяла рупіліся на сяўбе, як ужо вядзецца нарыхтоўка кармоў. І вось надыходзіць самы адказны час для ўсіх работнікаў сельгасарганізацый — час жніва.

“Калі дазволіць надвор’е, ужо на наступным тыдні прыступім да ўборкі рапсу і насення шматгадовах траў, — адзначыў у размове начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрый Лелес. — Ці варта гаварыць, што значыць на сяле час жніва — напружанай працы, калі неабходна ў аптымальныя тэрміны і якасна сабраць вырашчаны ўраджай, дзеля якога шчыравалі на працягу года. А затым яшчэ і захаваць яго”.

Покліч жніва ўсё гучней…

Традыцыйна аднымі з першых у раёне распачынаюць жніво хлебаробы СВК “Дубнякі”, землі якога знаходзяцца на ўзвышшы і маюць пераважна пясчаную глебу. Старшыня сельгаскааператыва Уладзімір Грыгаран упэўнена чакае толькі часу, каб вывесці тэхніку на ніву. “Зернесушыльная гаспадарка поўнасцю гатова. Для ўборкі адначасова некалькіх сельгаскультур падрыхтаваны тры сушылкі. Дровы таксама ёсць, — расказвае Уладзімір Ваганавіч. — Склады практычна даведзены да ладу — застаецца толькі завяршыць некаторыя работы. Тут пытанняў няма. Тым больш, што за гэты ўчастак адказвае загадчыца зернескладоў Тамара Муха. Дзякуючы ёй сістэма арганізацыі работы працуе без збояў. Што датычыцца тэхнікі, то 4 з 6 камбайнаў ужо знаходзяцца на лінейцы гатоўнасці. Падрыхтоўку астатніх завершым на працягу тыдня. З камплектуючымі і запчасткамі таксама праблем няма. Зараз галоўнае, каб надвор’е не падвяло…”.

Між іншым, упэўненасць старшыні грунтуецца на пастаяннай мэтанакіраванай рабоце. Добра вядома, што падрыхтоўка да наступнага жніва распачынаецца падчас пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне. Калі зрабілі гэта якасна, то і на наступны год узнікае менш пытанняў. Тут, безумоўна, вялікую ролю адыгрывае работа механізатараў і галоўнага інжынера Мікалая Равінскага, які, як заўважыў старшыня, прапусціў літаральна кожную адзінку тэхнікі праз свае рукі і арганізоўвае ўсю работу на сваім участку.

Надыходзіць пара ўборкі рапсу, насення шматгадовых траў (купоўкі (ежи) зборнай). “З іх і распачнем жніво, — працягвае размову Уладзімір Ваганавіч. — У цэлым ураджай павінен быць някепскі. Па пасевах з упэўненасцю можна меркаваць, што добра ўродзяць азімыя культуры — жыта і трыцікале. А вось яравыя — не зусім. Даволі мокрая вясна гэтаму перашкодзіла. Наперадзе шмат работы, улічваючы, што землі гаспадаркі з далучэннем “Агра-Начы” значна пашырыліся”.

Пасля сустрэчы са старшынёй сельгаскааператыва заехалі на мехдвор. На рамонце старога камбайна ў гэты час шчыраваў разам з механізатарамі загадчык майстэрняў Аляксандр Крывахат. Па яго сур’ёзным твары было відаць, наколькі важна хутчэй давесці да ладу тэхніку. Гэта і зразумела — інакш і быць не можа.

Аляксей Грушэвіч.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях