“Я дагэтуль адчуваю дотык варожых рук”
Шмат часу прайшло з той пары, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Але перажытае не сціраецца з памяці яе сведкаў, нават малалетніх дзяцей. Не сціраецца яно і з памяці маёй матулі Вольгі Данілаўны Маляўка, якая жыве ў вёсцы Задуб’е. Вёсцы — сястры Хатыні.
Нашай матулечцы споўнілася за восем дзён да пачатку вайны толькі чатыры гадочкі. Здавалася б, што можа помніць дзяўчынка ў такім узросце? Але ўчэпістая дзіцячая памяць моцна трымае той трывожны час. У сэрцы майго дарагога чалавека і дагэтуль жыве страх, перажыты ў дзяцінстве. І ён перарастае ў страх за лёсы будучых пакаленняў: толькі б іх не напаткала выпрабаванне вайной.
Я запісала ўспаміны матулі і хачу падзяліцца імі з чытачамі раёнкі для таго, каб моладзь разумела, што вайна нясе чалавецтву вялікае гора, каб яна цаніла, берагла мір і спакой на нашай шматпакутнай зямлі.
“Той сцюдзёны зімовы дзень 1943 года запомніўся не мне адной. Ён стаў страшнай трагедыяй для ўсіх нашых вяскоўцаў: немцы расстрэльвалі мірнае насельніцтва і палілі сяло. У нашай сям’і было сямёра дзяцей. На той час старэйшага брата Івана дома ўжо не было, у пачатку вайны немцы вывезлі яго на прымусовыя работы ў Германію. А ўся наша сям’я хварэла на тыф. У той жудасны дзень мы разам з мамай ляжалі на падлозе, а тата трывожна тупаў па хаце.
Раптам зазвінелі ў акне шыбіны і пачуўся хрыпаты голас немца:
— Выходзьце ўсе на вуліцу, бо кіну гранату!
Мы вырашылі, што нас усіх расстраляюць, і тата прапанаваў:
— Давайце, дзеткі, развітаемся.
Дапамагаючы адзін аднаму, мы ўсе падняліся і выйшлі з хаты. А мяне, малую, тата пасадзіў у мех і ўзяў яго на плечы. Немцы пачалі адбіраць старых, хворых і дзяцей у адзін бок, а маладых здаровых — у другі. Майму брату Алесю немцы загадалі ўзяць рыдлёўку і ісці ў вёску.
Памятаю, калі тата нёс мяне ў мяху, да яго падышоў немец і пацікавіўся, што той нясе. Тата адказаў, што дзіця. Недаверлівы немец доўга мацаў рукамі той мех. Мне было так страшна, што, здаецца, дагэтуль адчуваю дотык халодных пальцаў чужака. Урэшце ён загадаў выставіць мяне на снег. Адна мая нага была закручана ў анучу, а другая — босая. Я скакала з адной нагі на другую, бо было вельмі холадна і яны мерзлі.
Усіх нас сагналі ў хату аднаго з мясцовых жыхароў. Яна знаходзілася амаль побач з нашай, а мы жылі ў канцы вёскі, непадалёку ад могілак. Запомнілася, што тата на хвілінку вярнуўся дамоў і прадбачліва прынёс гладышык мёду (сям’я мела свае пчолы, але вуллі былі пасечаны, мусіць немцы выдзіралі мёд). Я стаяла каля акна і ела яго. Помню, як мяне ўкусіла пчала, як я плакала ад пякучага болю. Але праз некалькі хвілін нават забылася пра яго, бо ўбачыла праз акно незвычайную тэхніку і закрычала:
— Ой, татачка, паглядзі, якія прыгожыя машынкі!
Гэта ехалі на матацыклах мадзьяры. Бацька, зірнуўшы праз шыбіну, выйшаў на вуліцу. Раптам да яго пад’ехаў чалавек на белым кані ў нейкай дзіўнай форме. Дакурыўшы цыгарэту, ён кінуў акурак на зямлю. Тата падняў яго, але чалавек дастаў новую цыгарэту і працягнуў бацьку. Той, пасмялеўшы, запытаў у чалавека на кані:
— Вы, паночку, нас ужо расстраляеце?
І пачуў абнадзейваючае:
— Не! Чаму?
Тата адказаў, што ў вёсцы ўжо расстрэльваюць жыхароў і паляць яе.
Незнаёмы чалавек паразмаўляў са сваімі салдатамі і яны хутка памчалі ў сяло”.
Ад поўнага спалення Задуб’я і расстрэлу мясцовага насельніцтва выратавала з’яўленне салдат мадзьярскага палка, які стаяў у той час у Плотніцы.
“Які лёс чакаў нас далей, было вядома аднаму Богу. Праўда, у Задуб’і мы больш не засталіся, а падаліся ўсёй сям’ёй у Яловую, да бацькі маёй матулі.
Гэтая невялічкая вёсачка размяшчалася сярод густых лясоў і непралазных балот. Немцы баяліся заходзіць у такія лясы, а мы, навучаныя горкім вопытам, уцякалі менавіта туды. Запомнілася, як аднойчы нехта падказаў, што ў вёсцы немцы, і ўсе замітусіліся, пачалі хуценька апранацца. А я вырашыла, што пра мяне забылі, і, падняўшы рукі ўверх, падбягала да кожнага і прасіла забраць. Урэшце бацька пасадзіў мяне на плечы і я, задаволеная тым, што мне так добра і зручна, пазірала на брата Максімку, які шлёпаў па вадзе ў доўгім кажушку, і думала, што яму так дрэнна.
Застаўся ў памяці і мой брат Алесь. Калі ў чарговы раз сям’я хавалася ад немцаў, ён нёс мяне з падушкай у лес. Пасадзіў на яе пад елкай і кажа: “Не плач, Волька, і не бойся, я скора прыйду назад”. Я сядзела пад дрэвам, а з яго на мяне сыпаў снег.
У хуткім часе наш Алесь пайшоў у партызанскі атрад. Потым ён пайшоў на фронт. Да вайны Алесь навучыўся іграць на гармоніку і калі развітваўся з сям’ёй, вельмі прасіў берагчы гармонік і не даваць яго малодшаму брату. Алесь прысылаў пісьмы да родных і ў адным з іх напісаў: “Тата, давайце гармонік Максіму, хай вучыцца іграць, бо можа я і не вярнуся. А калі Бог дасць, застануся жывы і вярнуся дахаты, то куплю сабе новы”.
Ішоў час, а лісты з фронту прыходзілі ўсё радзей. Затым і зусім перасталі прыходзіць вестачкі ад брата. Праляцеў першы месяц восені, наступіў кастрычнік. Аднойчы, бегаючы па двары, заўважыла, што аднекуль прыйшоў бацька. Я падбегла да яго і прыкмеціла, што татавы вочы і іх позірк не такія, як раней. З дзіцячай непасрэднасцю пытаюся:
— Тата, чаму ў цябе такія маленькія вочы?
— Няма, дачушка, больш нашага Алеся, — прамовіў ён і заплакаў.
Усе хатнія здагадаліся, што тата атрымаў пахавальны ліст. У ім паведамлялася, што сын майго бацькі, а мой брат, Аляксандр Данілавіч Малышка загінуў 2 кастрычніка 1944 года ў баі за Радзіму, што быў верным воінскай прысязе, праявіў гераізм і мужнасць, што пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі на тэрыторыі Латвіі.
З нашай вёскі не вярнуліся дамоў 27 чалавек”.
Вялікую Айчынную вайну называюць Вялікай, бо вялікім быў подзвіг народа, які перамог у гэтай вайне. Але ж вялікімі былі і людскія страты. Людзі гераічна ваявалі за свой дом, за сад каля яго, за кожны кавалачак бацькоўскай зямлі, за родных і блізкіх. Перанеслі неймаверныя выпрабаванні, ахвяравалі сваімі жыццямі ў імя будучых пакаленняў. І мы, іх нашчадкі, карыстаючыся пладамі барацьбы нашых продкаў за мір і свабоду, а таксама плёнам іх стваральнай працы ў пасляваенны час, павінны цаніць і берагчы іх. І помніць, што вайна — гэта боль, страх, горыч разлук. Помніць і не дапускаць іх.
Успаміны маці запісала Любоў ДЗЯМЧУК,
загадчыца
Малькавіцкай
бібліятэкі-музея.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Тамара Глоба рассказала, чего ждать россиянам от 2020 года
Подробнее Тамара Глоба В начале года, а тем более, в начале нового десятилетия многим хочется знать, чего ждать от жизни. Тамара Глоба довольно подробно рассказала о високосном и обещающем быть тяжелым 2020-м,


