Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Правіла залатых мінут

У мінулую нядзелю сваё прафесійнае свята адзначалі медыцынскія работнікі. Напярэдадні для ўсіх, хто шчыруе на гэтай ніве, прайшла вечарына ў гарадскім Доме культуры, падчас якой медыкі прымалі шчырыя віншаванні ад кіраўніцтва раёна, а таксама заслужаныя ўзнагароды — граматы і падзячныя пісьмы  райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, упраўлення аховы здароўя аблвыканкама, шэраг работнікаў УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” узнагароджаны грашовымі прэміямі ў адпаведнасці з загадам галоўнага ўрача ўстановы.

Увага з боку кіраўніцтва раёна і грамадскасці ў чарговы раз падкрэслівае асаблівую важнасць работы медыцынскіх работнікаў, ад намаганняў якіх залежыць здароўе і жыццё кожнага з нас. У апошнія гады на Ганцаўшчыне робіцца шмат па ўдасканаленні дзейнасці ўстаноў аховы здароўя: праводзяцца капітальныя рамонты, закупляецца сучаснае абсталяванне, але, як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, яшчэ больш важна сама работа медыцынскіх работнікаў, іх прафесіяналізм, адносіны да справы. І, дзякуючы іх  плённай працы, сістэма аховы здароўя ў раёне знаходзіцца на высокім узроўні.

Сапраўды, сучаснае абсталяванне — усяго толькі інструмент у руках урача. Іншы раз менавіта толькі ад яго майстэрства залежыць жыццё чалавека. Аб гэтым яскрава сведчыць работа калектыву рэанімацыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. Без усялякага пафасу можна сказаць, што там ратуюць людзей.

Загадчык аддзялення Юрый Шчыткоўскі ўжо на працягу чвэрці стагоддзя працуе на гэтым складаным участку. “Псіхалагічны прэсінг адчуваецца пастаянна, — заўважае Юрый Георгіевіч. — І калі займаешся сваёй работай, трэба заўсёды захоўваць спакой. Эмоцыі пакідаць на потым. Здараецца, лічаныя мінуты аддзяляюць чалавека ад вечнасці. Ёсць правіла залатых мінут — пасля спынення кровазвароту ў нас маецца максімум 5 хвілін, каб паспець аказаць пацыенту найбольш эфектыўную дапамогу — у ідэале нават 2 мінуты. Пасля 5 мінут у арганізме пачынаюцца незваротныя працэсы. А вы ж разумееце, што захаваць чалавеку здароўе гэтак жа важна, як і само жыццё.  Нельга забываць і аб рабоце са сваякамі пацыентаў. Даволі складана ўсё гэта, але лічу, што калі выбраў сваю дарогу, то і трэба годна ісці па ёй. А ўвогуле, прафесія ўрача — рэаніматолаг, хірург ты, ці, напрыклад, педыятр, — гэта адказнасць за сваіх пацыентаў…”.

У рэанімацыйным аддзяленні шчыруюць разам з Юрыем Шчыткоўскім яшчэ трое ўрачоў — Яўген Сташанін, Дзяніс Саладуха і Дзмітрый Брытвін, але, як падкрэслівае загадчык аддзялення, вялікую ролю адыгрываюць намаганні медсясцёр. “Куды мы без іх, — гаворыць Юрый Георгіевіч, — тое самае, як без рук! Шчыра кажучы, калектыў у нас выдатны і згуртаваны, кожны ведае сваю справу, а гэта самае галоўнае…”.

За свой працяглы стаж работы ўрачу даводзілася ратаваць жыццё розным пацыентам: самаму старэйшаму з іх споўнілася 102 гады, самым малодшым было немаўля — нарадзілася вагой 600 грамаў — выхадзілі і аднаго і другога. З рознымі дыягназамі паступаюць у аддзяленне людзі, хаця, калі размова заходзіць аб траўматызме, то, у асноўным, прычына, па якой чалавек становіцца пацыентам рэанімацыйнага аддзялення, — алкаголь. Так, праблемы грамадства знаходзяць сваё адлюстраванне ў рабоце рэаніматолагаў пастаянна.

Варта сказаць, што ўрачы аддзялення мэтанакіравана ўдасканальваюць свае веды і працуюць у цеснай звязцы з урачамі іншых спецыяльнасцей бальніцы: тэрапеўтамі, хірургамі, педыятрамі, інфекцыяністамі….

Так што, не варта дзяліць медработнікаў па аддзяленнях ці іх спецыялізацыі. Яны шчыруюць разам і мэта ў іх адна — захаваць наша здароўе і жыццё.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.                                                       

Правіла залатых мінут

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях