Растуць на дачы кавуны
У Беларусі кавуны і дыні не экзотыка, але для нашага клімату не вельмі падыходзяць. Хоць і на Палессі кавуны растуць.
Першая спроба вырошчваць кавуны і дыні на дачы закончылася няўдала. Накупляў насення розных гатункаў, вырасціў расаду і ў маі высадзіў у цяпліцу. І тут узніклі праблемы.
Пра вырошчванне бахчавых напісана шмат, але кантрэтнага мала. Напрыклад, паліваць трэба, але не празмерна, кавуны і дыні баяцца холаду, але і гарачыня шкодзіць.
Калі пры Мікіце Хрушчову пачалася кукурузная ліхаманка і гэтую расліну аб’явілі “царыцай палёў”, тады над М. Сяргеевічам усе смяяліся — кукуруза не расла. Сёння без гэтай культуры не будзе ў нас ні мяса, ні малака. А кукуруза на палях сцяной стаіць, бо разабраліся ў тэхналогіі яе вырошчвання. Хоць тады ва ўсім абвінавачвалі Хрушчова і клімат.
Вось так і ў мяне атрымалася з кавунамі і дынямі. Давялося на практыцы, на сваіх памылках, шукаць аптымальныя варыянты. І тым не менш, ад дынь прыйшлося адмовіцца.
Ранняя 133, калгасніца, лада, алібін, світ-ананас і шмат іншых гатункаў расійскай, галандскай, польскай селекцый прайшлі праз мае рукі, але чамусьці ўсе яны не былі салодкімі, хаця пах адпаведны мелі. Зойдзеш у цяпліцу, дынямі пахне — і ўся асалода. Вырасце дыня пад 3 кілаграмы пахучая, сакавітая, а смаку не мае. Паліў скарачаў да мінімуму, бо розныя аўтары сцвярджаюць, што гэты фактар істотна ўплывае на цукрыстасць дынь і кавуноў — не дапамагло.
Сёння засталася толькі дыня шарантэ, бо выдатнае варэнне з яе атрымліваецца. Праўда, дыні тыя маленькія, не больш за яблык.
Калі з дынямі не здолеў справіцца, то кавуны растуць на славу. Але і тут прыйшлося разбірацца з гатункамі. Купляў насенне самых вялікіх кавуноў, каб не валтузіцца з драбязой.
Астраханскі і крымсан-світ, па невядомай прычыне, змарнелі, а вось агеньчык — гатунак хуткаспелы, на сённяшні дзень добра родзіць. Салодкі і сакавіты, але не вялікі, да двух кілаграмаў. Асаблівую радасць дастаўляюць кавуны, насенне якіх атрымаў з “трэціх рук”. Знаёмая расказала пра свайго суседа па дачы, які вырошчвае кавуны, прывезеныя з Крыма. Жанчына і прынесла мне іх насенне.
У інтэрнэце давялося пачытаць розныя выказванні наконт бахчавых.
— Я вырасціў кавун вагой 6 кілаграмаў, — напісаў адзін.
— Не брашы, — абурыўся другі.
Гэта сведчанне таго, што вырасціць вялікі кавун у нашых умовах складана, а “крымскі” ў маёй цяпліцы набірае 8 кілаграмаў, але на расліне толькі адзін плод. Аднойчы, я пакінуў два і кавуны выраслі ўдвая меншыя.
Цяпліца гарантуе ўраджай, а ў адкрытым грунце — як “карта ляжа”.
Давялося пакаштаваць кавуны, якія выраслі на агародзе ў Лунінецкім раёне. Невялікія (1,5 кілаграма) і несалодкія, але я пасадзіў іх сёлета ў цяпліцы і на градзе. Хачу праверыць, які будзе вынік. Можа і неблагі гатунак.
У Пружанскім раёне некалькі гадоў таму кітайцы сабралі багаты ўраджай кавуноў, чым моцна здзівілі мясцовых людзей. Але бахчавы бізнэс на гэтым і закончыўся, бо на наступны год надвор’е падвяло.
У цяпліцы з кавунамі клопату хапае. Неабходна апыляць уручную, сачыць за тэмпературай, праветрываць у спякоту, падвязваць у сетачках плады, калі расліна развіваецца па вертыкалі… Акрамя гэтага кавуны нельга саджаць пасля бульбы і памідораў, бо могуць захварэць. А ў цяпліцы таматы — самая важная расліна, вось і даводзіцца прыстасоўвацца.
Клопату з кавунамі шмат і ён пачынаецца ўжо з вырошчвання расады, але і задавальненне атрымліваеш вялікае ад вынікаў сваёй працы. Сям’я есць кавуны ўдосталь на працягу некалькіх тыдняў, ды і медыкі з вучонымі сцвярджаюць, што ў кавунах ёсць рэчывы, якія паляпшаюць дзейнасць сэрца, зніжаюць крывяны ціск, тэмпературу цела. А яшчэ кавун спрыяе пахудзенню, ачышчае арганізм і асабліва карысны для тых, у каго праблемы з ныркамі.
Хіба ж пра гэта думаеш, калі варожыш над тым кавуном ад насення да часу, калі пачынае хрумсцець у руках. Іншым разам і разразаць шкада.
Уладзіслаў Снітка.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Тамара Глоба рассказала, чего ждать россиянам от 2020 года
Подробнее Тамара Глоба В начале года, а тем более, в начале нового десятилетия многим хочется знать, чего ждать от жизни. Тамара Глоба довольно подробно рассказала о високосном и обещающем быть тяжелым 2020-м,


