Нізка вам пакланіцца мы хочам…
“Здароўе — даражэй за золата”. Па-сапраўднаму пачынаеш разумець мудрасць гэтага выказвання англійскага драматурга Вільяма Шэкспіра, калі адольваюць неадступныя хваробы, калі надакучлівы боль перашкаджае радавацца нават самым прыемным навінам, калі з-за яго, здаецца, і сонца не так ярка свеціць і грэе.
Да каго мы спяшаемся за паратункам у такіх выпадках? Ну, вядома ж, да медыцынскіх работнікаў. Нялёгкая ў іх работа, але надзвычай высакародная: вяртаючы нам, пацыентам, здароўе, яны вяртаюць нас да жыцця. А гэта дарагога варта. Сцвярджаем так, бо пабывалі, як кажуць, у кіпцюрах хваробы, і нас не раз ставілі на ногі медыцынскія работнікі райбальніцы.
Вось і нядаўна нам давялося “рамантаваць” сваё здароўе ў хірургічным аддзяленні райбальніцы, якое ўзначальвае вопытны ўрач Сяргей Стральчэня. Хто з нас упершыню трапіў сюды, хто змагаецца з хранічнымі балячкамі не першы раз, але ўсе мы пераканаліся: тут працуюць верныя свайму прызванню людзі. Дабрата і суперажыванне, шчырае жаданне дапамагчы чалавеку справіцца з хваробай, чуласць і прафесіяналізм урачоў, медыцынскіх сясцёр, падтрымка санітарак і іншага персаналу аддзялення, добразычлівая атмасфера робяць сваю добрую справу: боль адступае, святло становіцца ярчэйшым і хочацца жыць, працаваць, любавацца навакольным асяроддзем.
Нашым лечачым урачом быў малады, але граматны хірург Сяргей Падгайскі. Адчуваецца, што ён не выпадковы чалавек у медыцыне, што мае трывалыя веды, якія так патрэбны ўсім, хто стаіць на варце здароўя людзей.
Нельга не сказаць цёплых слоў удзячнасці ўсяму медперсаналу хірургічнага аддзялення, а таксама тым, хто працуе ў адной звязцы з ім і чыё старанне і бездакорная праца — на карысць пацыентам. Мы маем на ўвазе масажыстаў, у прыватнасці, Антаніну Галубовіч, цудоўны калектыў фізіятэрапеўтычнага кабінета, работу якога ўзначальвае Людміла Мартыновіч. Не будзем пералічваць усіх, хто працуе ў хірургічным аддзяленні, а таксама ў іншых службах райбальніцы, ад якіх у многім залежыць наша выздараўленне, бо спіс атрымаецца ўнушальным. Але ведайце: мы ад шчырага сэрца ўдзячны вам за тое, што вяртаеце нам самае каштоўнае багацце — здароўе. І напярэдадні вашага прафесійнага свята прыміце ад нас нізкі паклон. Хай вас саміх і вашых блізкіх абыходзяць бокам хваробы. Будзьце шчаслівымі!
Іван ШАПЯЛЕВІЧ, Уладзімір МАТУЛІС, ганцаўчане,
Аляксей Швайка, жыхар в. Дзяніскавічы.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы
Подробнее Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы На стыке Брестской и Гомельской областей находится самый большой в Европе комплекс верховых, переходных и низинных болот, сохранившихся в


