Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Забойства ў Раздзялавічах

Увечары, 11 чэрвеня, у райаддзел унутраных спраў паступіла паведамленне аб тым, што недалёка ад аднаго з дамоў у вёсцы Раздзялавічы знойдзены труп В. На наступны дзень у РАУС складзены пратакол яўкі з пакаяннем жыхара той жа вёскі Р., які расказаў, што 7 чэрвеня ў 23.40 з-за рэўнасці да жонкі ён нанёс В. адзін удар нажом у вобласць грудзей. Праверку па гэтай справе праводзіць РАСК.

Не даглядзеў кароў

У мінулую сераду ў РАУС паступіла паведамленне ад Д., які жыве ў Востраве. Ён расказаў супрацоўнікам міліцыі аб тым, што п’яны пастух С. пусціў вясковых кароў да яго ў агарод, а тыя, у сваю чаргу, знішчылі ўсе пасевы Д. Па гэтай справе праводзіцца праверка.

Выявілі самагоншчыка

Не так часта ў міліцэйскіх зводках з’яўляецца інфармацыя аб затрыманых самагоншчыках. На мінулым тыдні вартавыя парадку знайшлі тых, хто займаецца такой справай у Задуб’і. Лейтэнант міліцыі падаў рапарт аб тым, што ў С. выяўлены факт вырабу і захоўвання самагонкі.

“П’яны” аўторак

Мінулы аўторак, 10 чэрвеня, увогуле можна неафіцыйна прызнаць самым “п’яным” днём за тыдзень у нашым раёне. Практычна кожнае паведамленне датычылася людзей, якія ўжывалі алкаголь.

Напіўся зранку. Ганцаўчанка А. паведаміла супрацоўнікам міліцыі аб тым, што яе сын знаходзіцца ў п’яным стане на двары каля хаты. Паведамленне паступіла а дзясятай гадзіне раніцы.

Нецвярозыя — на Кастрычніцкай. Наступнае паведамленне аб п’яных паступіла ўжо ў 17.28. Невядомы па тэлефоне ў міліцыю расказаў, што ў райцэнтры каля дома № 32, што па вуліцы Кастрычніцкай, знаходзяцца грамадзяне ў п’яным стане.

Муж п’е ўжо два тыдні. У 18.57 — званок у міліцыю ад жыхаркі Хатыніч К. Яна расказала вартавым парадку, што яе муж ужо на працягу двух тыдняў злоўжывае спіртнымі напоямі, перашкаджае ёй адпачываць, скандаліць.

Паламаў кветкі. А палове восьмай вечара ў РАУС паступіла паведамленне ганцаўчанкі А. Яна расказала, што сусед, які знаходзіўся ў п’яным стане, паламаў усе кветкі ў двары каля дома.

Не пускаў дахаты бацьку. 19.43 — званок з Будчы. К. скардзіцца на сына і сцвярджае, што той у няцвярозым стане зачыніўся ў хаце. Бацьку сынок пускаць не хацеў.

Збіваў п’яны муж. Амаль што праз тры хвіліны ў РАУС паступае новае паведамленне. На гэты раз зноў з райцэнтра. Ганцаўчанка Ш. скардзіцца на мужа і сцвярджае, што той, п’яны, збівае яе.

Памёр у алкагольнай коме. Апошні званок падводзіць рысу гэтаму дню. Як быццам нагадвае: тое, што рабілася на працягу дня, — ненармальна, а пастаянныя п’янкі нічым добрым для людзей не скончацца. Ноччу, у 23.57 дзяжурная медсястра прыёмнага пакоя райбальніцы паведаміла аб тым, што брыгадай хуткай дапамогі быў дастаўлены К. з дыягназам “алкагольная кома”. Не прайшло і гадзіны, як К. памёр.

ДАІ

За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрыманы:  Ганна Іванаўна Сайко, 1971 года нараджэння, жыхарка в. Ліпск, кіравала асабістай аўтамашынай “Рэно-Лагуна”; навучэнец Ганцавіцкага прафліцэя Дзмітрый Аляксандравіч Галуза, 1996 года нараджэння, жыхар в. Люсіна, кіраваў матацыклам “ІЖ-Планета-5”; навучэнец Ганцавіцкага прафліцэя Канстанцін Аляксандравіч Жалезны, 1997 года нараджэння, жыхар в. Хатынічы, кіраваў матацыклам “ІЖ-Планета-5”.

Зводкі чытала Аксана МІНІНА.

Забойства ў Раздзялавічах

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях