“Каб усім было добра”
Быў другі дзень Сёмухі, калі мы завіталі ў вёсачку Перадзелы. Асветленая лагоднымі ранішнімі промнямі сонца, напоеная чыстым свежым паветрам, настоеным на духмяным водары белапенных кветак язміну, акацыі, ружовых пышных півонь, яна, такая прыгожая і зусім нешматлюдная, сустрэла нас нязвычнай для летніх клапатлівых вясковых ранкаў цішынёй. Не будзілі яе сваімі гучнымі галасамі прагныя да роснага разнатраўя кароўкі, не звінелі ля студняў вядзерцы, не дзяліліся ля іх свежымі навінамі цікаўныя суседкі.
— А каму будзіць ды звінець? — з непрытоенай тугой у голасе скажа пазней у час нашай бяседы адна з жыхарак гэтай маляўнічай вёсачкі Браніслава Корсак, на сустрэчу з якой мы і прыехалі. — На нашай вуліцы Перамогі летам жыве шэсць чалавек, а зімою — толькі тры. Некалі дваццаць восем каровак было ў нашай чарадзе, а цяпер — ніводнай. Бывала, мы, маладыя, ды і нашы дзеці таксама, падэшвы адбівалі, танцуючы на пляцоўцы каля лесу, а цяпер рэдка калі, хіба што ў час летніх канікулаў, зазвініць дзіцячы галасок.
Але, прыкмячаючы бязлюднасць гэтай вёскі, нельга не заўважыць яе чысціні, дагледжанасці. Не кінуліся ў вочы зарослыя бур’яном дворышчы, наадварот, нават вакол нежылых дамоў пасаджана агародніна і пакошаны травы. А на вуліцы Суворава прыемна здзівіла дагледжаная, з густам абуладкаваная сядзіба.
— А гэта ўсё таму, што тут — цудоўныя, працавітыя, нераўнадушныя па сваёй натуры людзі, — выказвае сваё меркаванне старшыня Агарэвіцкага сельвыканкама Святлана Агейка. — Як, напрыклад, Браніслава Корсак. Калі трэба якая падказка ці дапамога ў гэтым населеным пункце, да яе, Адольфаўны, спяшаемся, ведаем: і падтрымае, і не падвядзе. Жыццё не песціла гэтую жанчыну, але яна мудра, цярпліва ўмее перажываць і смутак, і трывогу. У час няпростых жыццёвых абставін у яе сэрца не закралася самая страшная з заган — раўнадушша. Яна не губляе аптымізму, любові да людзей, яе сэрца напоўнена дабрынёй і суперажываннем, ёй і чужая болька баліць.
Нераўнадушнаму сэрцу — баліць. Яшчэ і як баліць! Таму і ўзяліся муж і жонка Корсакі хаваць зусім чужога ім аднавяскоўца, якога не было каму забраць з морга. І забралі, і пахавалі, і вячэру арганізавалі. А на магілках адзінокіх вяскоўцаў Чахоцкіх старую заржавелую агароджу адчысцілі, пафарбавалі, парадак навялі. А яшчэ ім вельмі ж хацелася, каб вуліцы ў іх вёсцы былі добраўпарадкаваныя, вось і выступіў у свой час муж Адольфаўны — Баляслаў Адамавіч — ініцыятарам добрай справы. Вунь якой гладкай стужкай уюцца вуліцы ў Перадзелах!

Не ачарсцвела сэрца Б. А. Корсак, у раннім узросце спазнаўшай горыч страты матулі, і тады, калі прыйшло ў яе сям’ю незагойнае гора: шэсць гадоў таму назад Браніслава Адольфаўна і і Баляслаў Адамавіч пахавалі сына-афганца. Хіба мала слёз праліла жанчына за паўтара гады, калі Гена служыў у Афганістане? Папасумавалі з мужам, пакуль прычакалі яго, ночы не спалі. З узнагародамі прыйшоў дамоў, медаль “За адвагу” меў. Ды кароткім аказаўся сыночкаў век, заўчасна пакінуў іх.
— А неўзабаве не стала і майго гаспадара, не вытрымаў страты сыночка, — бачу, як стрымлівае сябе гэтая пажылая жанчына, як стараецца непрыкметна змахнуць пякучую мацярынскую слязу. Праз хвіліну — другую Адольфаўна бярэ сябе ў рукі, вымаўляе, нібы супакойваючы сваё сэрца:
— У жыцці ўсяго даводзіцца перажыць чалавеку.
Бязмерная ўласная бяда не засланіла жанчыну ад людзей. Сярод іх, у паўсядзённай рабоце, у хатніх ды грамадскіх клопатах нават яна крыху адступае. Бываючы на вясковых могілках, Адольфаўна разумела: час ляціць незваротна, пажылым усё цяжэй прыбіраць ігліцу, якой асыпаюць магілкі ды помнікі высокія сосны. Нашчадкі-землякі разляцеліся па розных гарадах і сёлах. І жанчына стала клапаціцца аб тым, каб спілаваць да таго ж небяспечныя ў час завірух і навальніц дрэвы. Настойліва стукалася ва ўсе дзверы. Агітавала вяскоўцаў на добрую справу, збірала грашовыя сродкі, разумеючы, што дзяржаўная кішэня не бяздонная. Цяпер на могілках чысціня і парадак. Амаль пафарбаваны плот вакол іх — гэта таксама ініцыятыва Браніславы Адольфаўны ды разуменне і падтрымка яе землякоў.
Нібы прадбачваючы маё пытанне — што кіруе дзеяннямі Адольфаўны, мая субяседніца кажа: “Хочацца, каб усім было добра”. Вось яна, сапраўдная шчодрасць душы, дабрата ці лепш сказаць — дабрадзейнасць, а яны не маюць патрэбы ў плаце, не чакаюць славы, не дзеля яе стараюцца.
Такой мараллю кіруецца гэтая жанчына-аптымістка і ў адносінах да сваіх блізкіх. Як можа падтрымлівае Геніных дачушак, у якіх трагічна загінула яшчэ і матуля, яе нявестка. Не абыходзіць увагай сям’ю сына Аркадзія. На Вялікдзень усе збіраюцца ў бацькоўскай хаце. Адольфаўна ставіць на стол свае пачастункі, сярод якіх і тарты, якія маюць асаблівы смак, бо выпечаны і ўпрыгожаны з асаблівай любоўю.
Прыкмеціла, які ідэальны парадачак у гэтай клапатлівай рухавай гаспадыні ў агародзе, вакол сядзібы. “Сынок дапамагае”, — прыкмячае мой зацікаўлены погляд жанчына.
Цяпер ёсць да чаго вясковай працаўніцы прыкласці, як кажуць, рукі. А зімой, пытаюся, не сумна?
— То вяжу, то знаёмых абшываю — сваю машынку швейную маю. Тэлефон злучае з роднымі і сваякамі. А з прыходам вясны зноў паклічуць градкі, хата будзе поўніцца сваякамі, сябрамі, якіх кліча на спатканне родны куток, наша прыгожая лясная вёсачка Перадзелы, — у вачах жанчыны загараюцца светлыя іскрынкі. Іскрынкі аптымізму, якія патрэбны кожнаму чалавеку, каб жыла надзея і перамагала дабро.
Марыя ДЗЁМІНА.
На ЗДЫМКУ: на такіх, як Браніслава Корсак, трымаюцца нашы вёсачкі.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы
Подробнее Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы На стыке Брестской и Гомельской областей находится самый большой в Европе комплекс верховых, переходных и низинных болот, сохранившихся в


