Нявыкарыстаныя рэзервы
Мудрыя, назіральныя, творчыя асобы розных стагоддзяў называюць прыроду самай лепшай з кніг, напісанай на асаблівай мове, і перакананы, што ў яе — чыстае сэрца. А ці такія ж чыстыя сэрца і намеры чалавека — найвышэйшай істоты, вянца ўсяго жывога на зямлі? Аказваецца, чыстыя, ды не ў кожнага. Інакш не было б такім забруджаным той жа “найвышэйшай істотай” навакольнае асяроддзе. І не давялося б ахоўваць яго ад нячыстых намераў і дзеянняў чалавека. А пакуль існуе так званая “цывілізаваная дзікасць”, і не ў кожнага выхавана і выпрацавана неабходнасць парадку, прымаюцца меры па ахове навакольнага асяроддзя, у тым ліку і акцыі, падобныя той, што праходзіла пад назвай “Саюзная ўборка” ў Беларусі, Расіі і Казахстане.
У гэтай акцыі прыняў актыўны ўдзел і наш раён. Быў распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на навядзенне парадку на зямлі. Прайшоў адзін дзень гуманнай і неабходнай, прадыктаванай часам, абставінамі і назіраннямі акцыі. Што здольны зрабіць за такі кароткі час чалавек, спажывец багаццяў, якія дае яму прырода? Даведалася, што работнікі інжынерна-тэхнічнай службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў той дзень раз’ехаліся па ўсіх палігонах на сарціроўку бытавых адходаў. Як паведаміў намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Сяргей Вайцешык, было адсарціравана з тых гор смецця, што вывезена на палігоны, 3 тоны 660 кілаграмаў змешанага шклабою, звыш адной тоны ПЭТ-бутэлек, 800 кілаграмаў макулатуры. Увесь гэты “здабытак”, які дасталі са смецця, быў адпраўлены на прыёмны пункт аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Удумайцеся ў сэнс слоў “другасныя матэрыяльныя рэсурсы”. Яны маюць глыбокі змест і абавязваюць нас не забываць аб дзяржаўнай палітыцы, накіраванай на эканомію і рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і прыродных рэсурсаў. Праз пэўны час другасная сыравіна, што была сабрана ў дзень акцыі, атрымае другое жыццё і прынясе карысць чалавеку. Але ж трэба, каб і сам чалавек, усе мы, людзі, не засмечвалі навакольнае асяроддзе. Адведзены месцы для шклабою, пластыку, ёсць куды здаць металалом, макулатуру. Чаму не выпрацаваць у сабе волю да парадку? Дзеля сябе і сваіх дзяцей, дзеля здароўя. Тым больш, што ў горадзе, напрыклад, каля шматпавярховак устаноўлены кантэйнеры для раздзельнага збору смецця. Не праблема з яго збытам, калі дзе-небудзь іх няма: як нагадаў Сяргей Вайцешык, можна паведаміць аб сабраных у вас, скажам, ПЭТ-бутэльках па тэлефонах 115 — (кругласутачна), 2-86-13 — з 8.00 да 17.00 і да вас прыедуць работнікі камунальнай службы самі. На жаль, як паведаміў Сяргей Канстанцінавіч, асобныя “найвышэйшыя істоты” нават кантэйнеры для раздзельнага смецця забіваюць чым папала.
Адзін з англійскіх філосафаў пісаў: “У кожным чалавеку прырода ўзыходзіць або злакамі, або пустазеллем; хай жа ён своечасова палівае першыя і знішчае другое”. А яшчэ падвергне “ўтылізацыі” сваё раўнадушша да агульных праблем, ачысціць уласную душу, каб была такой чыстай, як “сэрца прыроды”.
Марыя ДЗЁМІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы
Подробнее Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы На стыке Брестской и Гомельской областей находится самый большой в Европе комплекс верховых, переходных и низинных болот, сохранившихся в


