Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Брэстчына за здаровы лад жыцця”

Наўрад ці знойдзецца чалавек, гатовы абвергнуць вядомае выказванне Шапенгаўэра: “Здаровы жабрак шчаслівейшы за хворага караля”. Сапраўды, здароўе — самае каштоўнае багацце. Але ці заўсёды мы беражэм яго? Ці карыстаемся спаўна самымі галоўнымі медыкаментамі: “чыстым паветрам, халоднай вадой, пілой і сякерай”, пра якія згадваў у свой час, заўважце, — мастак В. Паленаў?

Каб звярнуць увагу насельніцтва на прафілактычныя мерапрыемствы, стымуляваць жаданне чалавека ў першую чаргу самому клапаціцца аб сваім здароўі, у вобласці, у тым ліку і ў нашым раёне, з 10 чэрвеня па 10 верасня гэтага года праводзіцца акцыя “Брэстчына за здаровы лад жыцця”. З улікам гэтага на Ганцаўшчыне распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў насельніцтва здаровага ладу жыцця. На працягу гэтага перыяду ў рамках міжнародных і рэспубліканскіх дзён здароўя пройдуць інфармацыйна-адукацыйныя акцыі, арганізатарамі якіх будуць спецыялісты райбальніцы, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

У час запланаваных сустрэч  з працоўнымі калектывамі па тэматыцы здаровага ладу жыцця будзе весціся гаворка аб прафілактыцы такіх фактараў рызыкі, як фізічная інертнасць, незбалансаванае харчаванне, ужыванне тытуню, алкаголю. У аздараўленчых лагерах для дзяцей будуць праведзены інфармацыйна-адукацыйныя, фізкультурна-аздараўленчыя і культурна-масавыя мерапрыемствы (урокі здароўя, конкурсы і выставы малюнкаў, спартыўныя мерапрыемствы, тэматычныя вечары, дыскатэкі, віктарыны). Пройдуць турыстычныя паходы з удзелам пажылых грамадзян і маладых інвалідаў, актывізуецца работа стадыёнаў, плануецца арганізаваць на базе гандлёвых прадпрыемстваў інфармацыі для насельніцтва аб карысных для здароўя прадуктах, рэцэптуры прыгатавання страў з іх дэгустацыяй і многае іншае. У ліпені мяркуецца правесці раённы спартыўны велапрабег пад дэвізам “Здароўю — так!”, а ў жніўні — раённую спартакіяду сярод сельскіх жыхароў пад дэвізам “Рух — надзейны гарант добрага здароўя і даўгалецця”.

Верыцца, што ў акцыі прымуць удзел усе, хто хоча быць здаровым. І павядуць за сабой тых, хто не захоўвае здаровага ладу жыцця.

Анастасія ШАПЯЛЕВІЧ, фельчар-валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

“Брэстчына за здаровы лад жыцця”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях