Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дарагая кожная хвіліна

Час ляціць хутка. Здаецца, нібыта ўчора на палях сельгаскааператываў гаспадарыла пасяўная тэхніка, як ужо настала пара нарыхтоўкі кармоў. Пара адказная, патрабуючая ад працаўнікоў вёскі поўнай мабілізацыі сіл, адказнасці і мудрага, выверанага часам і вопытам падыходу да справы. Ад таго, колькі і якой якасці будзе нарыхтавана кармоў, залежыць развіццё жывёлагадоўчай галіны, а значыць і прадуктовая бяспека дзяржавы. Поўнай аддачы на нарыхтоўцы кармоў запатрабаваў ад аграрыяў краіны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка у час нядаўняй паездкі ў Смалявіцкі раён. Задачы, пастаўленыя ім, павінны легчы ў аснову дзеяння ўсіх, хто заняты ў сельскай гаспадарцы. Толькі напружаная праца і сур’ёзны, адказны падыход да справы дапамогуць ім выканаць намечаныя планы і справіцца з капрызамі надвор’я.

Як жа ідуць справы з нарыхтоўкай кармоў у нашым раёне? Як паведаміў намеснік старшыні райсельгасхарчу Міхаіл Канановіч, сёлета план сенакашэння складае 12300 гектараў. Найбольшыя плошчы траў у сельгаскааператывах “Адраджэнне”, “Бярозавец”, “Будча”.

З траў першага ўкосу мяркуецца нарыхтаваць 10,1 тысячы тон кармавых адзінак травяністых кармоў, у тым ліку 2,7 — 3,0 тысячы тон сена, 31,3 тысячы тон сенажу. З ранняй вясны травы былі слабаватыя, але калі ўсталявалася спрыяльнае надвор’е, яны адразу пайшлі ў рост, радуюць сельскіх працаўнікоў. І цяпер, у час касавіцы, галоўная задача правесці яе ў аптымальныя тэрміны, не дапускаць страт, эфектыўна выкарыстоўваючы кожную хвіліну. І хоць надвор’е ўносіць свае карэктывы ў планы працаўнікоў АПК і ў ход нарыхтоўкі кармоў, першы ўкос траў у раёне збіраюцца завяршыць своечасова.

Па стане на ўчарашні дзень травы скошаны на плошчы 6114 гектараў, убраны на 4235 гектарах, што склала 69,3 працэнта да скошанага. Сельгаскааператывамі раёна нарыхтавана ў складаных на сённяшні дзень умовах надвор’я 256 тон сена, 11511 тон сенажу, 1886 тон сіласу. Як зазначыў Міхаіл Канановіч, хаця нарыхтоўка кармоў затрымалася з-за неспрыяльнага надвор’я, усё ж з тэрмінамі касьбы ў гаспадарках не спазняюцца, бо больш за 50 працэнтаў травастояў займаюць паспяваючыя пазней травы з асноўным кампанентам “цімафееўка”, якія знаходзяцца ў фазе выхаду ў трубку.

Для ўборкі траў першага ўкосу ў СВК раёна штодзень задзейнічана 22 — 23 касілкі, у тым ліку з шырынёй захопу 8 і больш метраў — 13 адзінак. Выкарыстоўваюцца таксама на касьбе 9 — 10 адзінак касілак тыпу КДН-2,9, КДН-3,0. Нарматыўная дзённая выпрацоўка выкарыстоўваемых касілак складае 630 гектараў, што дазваляе завяршыць уборку траў першым укосам на працягу 19 — 20 дзён і адпавядае нарматыўным тэрмінам уборкі траў. Апрача таго, прыцягнуты касілкі (па меры неабходнасці) з арганізацый горада (ДРБУ-100, ПМС). Калі ў пачатку касавіцы за дзень у раёне травы скошваліся на плошчы 600 гектараў, то непагадзь значна прытармазіла тэмпы работ. Асабліва складаная сітуацыя ў СВК “Цельшына”, “Бярозавец”, дзе падтоплены значныя плошчы сенажацяў.

На нарыхтоўцы сенажу ў сельгаскааператывах працуюць 14 адзінак кормаўборачных камбайнаў, з іх высокапрадукцыйных “Ягуараў” і КВК-800 — 11 адзінак. Гэтая колькасць тэхнікі дазваляе нарыхтоўваць 1500 — 2000 тон сенажу ў дзень. Да таго ж, усе кормаўборачныя камбайны абсталяваны дазатарамі для ўнясення неабходных кансервантаў пры нарыхтоўцы сянажнай масы. Астатнія 9 адзінак выкарыстоўваюцца для работы з касілкамі і на падкормцы жывёлы.

Надаючы асаблівую ўвагу тэмпам нарыхтоўкі кармоў, падкрэсліў намеснік начальніка райсельгасхарчу, нельга забываць і пра якасць кармоў. Ён паведаміў, што ўсе гаспадаркі забяспечаны вільгацямерамі, тэрмометрамі, трамбоўка сенажу вядзецца з 6 да 23 — 24 гадзін. Спецыялістамі райсельгасхарчу і райветстанцыі ажыццяўляецца кантроль за якасцю нарыхтоўваемых кармоў.

Відавочна, што ў сельгаскааператывах раёна разумеюць асаблівую важнасць корманарыхтоўчай кампаніі і для яе паспяховай рэалізацыі прымаюцца неабходныя меры. Прадуманая арганізацыя работ у час касавіцы, правільная расстаноўка сіл, надзейна падрыхтаваная тэхніка, рацыянальнае выкарыстанне кожнай хвіліны — усё гэта надзвычай важна. Але самае галоўнае — гэта кадры, іх высокая адказнасць і гаспадарчы падыход да справы дзяржаўнай важнасці. І ў тых гаспадарках, дзе ўсе працуюць у адной звязцы, справы ідуць няблага. Сярод такіх — СВК “Адраджэнне”. Хаця дажджы падтапілі тут немалыя плошчы шматгадовых траў, прыкладна каля 600 гектараў, касьба і ўборка вядзецца тут выбарачна і прадумана. Асабліва стараюцца механізатары гаспадаркі. Сярод іх — Дзмітрый Гуцановіч, які заняты на падборы траў, Віктар Кісялевіч, які шчыруе на касьбе, Віталій Рабцэвіч, якому даручана адвозка кармоў. Трамбоўка сенажу арганізавана ў гэтай гаспадарцы ў дзве змены, і нясуць там надзвычай адказна сваю вахту Уладзімір Радзівонаў і Фёдар Кісялевіч.  Цудоўныя граблі італьянскай вытворчасці ў сельгаскааператыве даверылі аднаму з руплівых механізатараў Аляксандру Шапялевічу. І той аб’ём работ, які выконвалі летась два механізатары, Аляксандр на гэтай высокапрадукцыйнай тэхніцы выконвае адзін. І ўвогуле адзначаныя старшынёй гаспадаркі механізатары — людзі адказныя, працавітыя, вопытныя. Ім даверана сучасная тэхніка,  на іх ускладваюцца надзеі і верыцца, што нават у няпростых умовах для грамадскай жывёлы будзе нарыхтавана неабходная колькасць кармоў.

Марыя ДЗЁМІНА.

Дарагая кожная хвіліна

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях