Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праца — крыніца радасці, дастатку

А яшчэ праца — гаючы бальзам ад усіх бед, яна пазбаўляе нас ад гультайства, заган і галечы. Каб зразумець гэта, трэба з маленства прывучацца да пасільнай работы. Яшчэ Жуль Верн вучыў: “Той, хто з дзяцінства ведае, што праца ёсць закон жыцця, хто замалада зразумеў, што хлеб здабываецца ў поце чала, той здольны да подзвігу, таму што ў патрэбны дзень і час у яго знойдзецца воля яе выканаць і сілы для гэтага”.

І варта зазначыць, што прывіццю навыкаў працы, выхаванню любові да яе, павагі да чалавека працы ў навучальных установах нашага раёна надаецца асаблівая ўвага. Урокі, пазакласныя мерапрыемствы, арганізацыя працоўнай дзейнасці школьнікаў у летні перыяд спрыяюць гэтаму. У раёне ўжо стала традыцыяй даваць магчымасць непаўналетнім часова працаўладкоўвацца на перыяд канікулаў. Вось і гэтым летам праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама, раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” арганізоўваецца часовая занятасць непаўналетніх на базе ўстаноў адукацыі раёна. Гэтым відам занятасці ахопліваюцца вучні ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Для арганізацыі дзейнасці па працаўладкаванні асоб ва ўзросце да 18 гадоў сёлета заключаны два трохбаковыя дагаворы аб парадку арганізацыі і ўмовах фінансавання часовай занятасці моладзі ў летні час. У рамках часовай занятасці летам плануецца ахапіць 200 непаўналетніх.

Прыярытэтным правам пры працаўладкаванні будуць карыстацца сіраты, дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, непаўналетнія, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, што стаяць на ўнутрышкольным уліку, на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, непаўналетнія з няпоўных, шматдзетных, апякунскіх, прыёмных, малазабяспечаных, беспрацоўных сем’яў і іншых катэгорый.

Выконваючы рашэнне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 17 лютага 2014 года № 106 “Аб рабоце па арганізацыі другаснай занятасці моладзі Брэсцкай вобласці ў 2013 годзе і задачах на 2014 год”, у гэтым годзе ў летні перыяд у рамках трэцяга працоўнага семестра запланавана працаўладкаванне 150 чалавек у складзе студэнцкіх атрадаў.

Раённым камітэтам ГА “БРСМ” разгледжана пытанне аб працаўладкаванні моладзі ў складзе 10 чалавек у студэнцкім сэрвісным атрадзе, які будзе працаваць на нарыхтоўчым пункце Ганцавіцкага спажывецкага таварыства. Маюцца дамоўленасці аб працаўладкаванні моладзі ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах.

Чым жа будуць займацца рабяты? Вучні будуць выконваць работы па рамонце і добраўпарадкаванні ўстаноў адукацыі раёна (афарбоўка падлог, сцен і радыятараў, замена накрывак сталоў, стулляў, зняцце і замена шпалераў, абклейка імі сцен, праполка кветак і агароднінных культур).

Варта дадаць, што інфармацыя аб часовай працоўнай і другаснай занятасці ў летні перыяд для непаўналетніх размяшчаецца на інтэрнэт-сайтах Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” “Моладзь Беларусі”, Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ”, Ганцавіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”.

З 1 мая 2014 года кожны жадаючы можа запоўніць электронную заяўку на працаўладкаванне на інтэрнэт-сайтах абласнога камітэта ГА “БРСМ” і райкама ГА “БРСМ”. На падставе атрыманых звестак будуць падабраны вакансіі для працаўладкавання маладых людзей.

Аляксандр ЗАНЬКА,

першы сакратар

Ганцавіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Праца — крыніца радасці, дастатку

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях