Цудоўнага адпачынку, рабяты!
Гарачае надвор’е, цёплыя дожджыкі, рознагалосы птушыны шчэбет нагадваюць: вось-вось наступіць лета — самая спрыяльная пара для адпачынку. У дарослых пачынаюцца масавыя водпускі, школьнікі на цэлых тры месяцы адкладуць убок ранцы і падручнікі. Але гэта не значыць, што настала пара вольніцы і бессэнсоўнага баўлення часу. Лета, сонца, вада, чыстае паветра найлепш спрыяюць аздараўленню дарослых і дзяцей. А што можа быць даражэй за здароўе? Без яго і шчасце немагчыма.
Як жа будзе арганізавана аздараўленне насельніцтва нашага раёна сёлета? Дзе змогуць адпачыць школьнікі? Дзе можна будзе набыць пуцёўку на аздараўленне? Якая падтрымка ў аздараўленні дзяцей аказваецца дзяржавай? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце ў матэрыяле на гэтую тэму галоўнага спецыяліста прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Ганцавіцкім раёне Таццяны ДУЛІК і галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Людмілы САРОКА .
Сістэма летняга аздараўлення дзяцей на Ганцаўшчыне склалася ўжо даўно, але работа ў гэтым напрамку з кожным годам удасканальваецца, ёй надаецца асаблівая ўвага.
Ужо з 2 чэрвеня гэтага года ў нашым раёне на арандаваных базах устаноў адукацыі пачнуць работу 28 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей, 6 лагераў працы і адпачынку для дзяцей ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, а з 17 чэрвеня — 5 профільных лагераў, працягласцю змены 9 дзён з кругласутачным знаходжаннем. Для задавальнення запытаў дзяцей будуць функцыянаваць профільныя лагеры для адораных рабят (гімназія), лінгвістычны (сярэдняя школа № 1), ваенна-патрыятычны (сярэдняя школа № 3), эколага-біялагічны (Раздзялавіцкая СШ), турыстычна-краязнаўчы (Круговіцкая СШ).
На базе дапаможнай школы-інтэрната пройдуць аздараўленне 172 дзіцяці. Апрача таго, для 415 школьнікаў на базе сярэдніх школ будуць працаваць спартыўныя аздараўленчыя лагеры. А ўвогуле, за летні перыяд плануецца аздаравіць 1595 дзяцей, што на 74 чалавекі больш, чым у мінулым годзе. У тым ліку, у першую змену адпачнуць 1506 рабят, з іх 200 — у профільных лагерах, 732 — у лагерах з дзённым знаходжаннем дзяцей, 115 — у лагерах працы і адпачынку.
Да таго ж, рабят гатовы прыняць загарадныя стацыянарныя лагеры “Дружба”, “Журавушка”, “Зорачка”, “Чабарок” (Баранавіцкі раён), “Вінч” (Драгічынскі), “Спадарожнік” (Лунінец), “Чайка” (Ляхавіцкі раён). Звяртайцеся наконт адпачынку ў іх да галоўнага спецыяліста па аздараўленні насельніцтва па Ганцавіцкім раёне.
Варта зазначыць, што на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна ў другім паўгоддзі 2013 года было затрачана 89 мільёнаў рублёў, у першым квартале гэтага года — яшчэ 38,8 мільёна рублёў. Закуплены спартыўны інвентар, тканіна для пашыву пасцельнай бялізны ва ўстановах дашкольнай адукацыі, ручнічкоў, посуду.
Пры фарміраванні цэн на пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры будуць улічаны ўзроставыя групы: 6 — 10 гадоў, 11 — 13 і 14 — 18 гадоў. Датацыя дзяржавы на патанненне пуцёвак складзе для дзяцей з дзённым знаходжаннем — 500 тысяч рублёў, у лагеры працы і адпачынку — 560 тысяч, у профільныя лагеры — 520 тысяч рублёў, у лагеры з кругласутачным знаходжаннем — 1 мільён 200 тысяч рублёў.
Звернем увагу на тое, што дзеці маюць права на атрыманне пуцёўкі з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання з кругласутачным знаходжаннем не больш чым адзін раз у год. І толькі два разы ў каляндарным годзе могуць быць накіраваны ў лагер з кругласутачным знаходжаннем дзеці-сіраты, дзеці, якія знаходзяцца пад апекай, дзеці са шматдзетных і няпоўных сем’яў, дзеці непрацуючых пенсіянераў.
Думаем, для бацькоў будзе карыснай і наступная інфармацыя: пуцёўкі ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей выдаюцца працуючым грамадзянам па месцы работы аднаго з бацькоў камісіямі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, створанымі на ўсіх прадпрыемствах, у арганізацыях і ва ўстановах. Аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама яны выдаюцца дзецям-сіратам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, незалежна ад формы іх уладкавання на выхаванне.
Галоўным спецыялістам прадстаўніцтва па аздараўленні і насельніцтва па Ганцавіцкім раёне пуцёўкі выдаюцца дзецям непрацуючых пенсіянераў, прадпрымальнікаў, беспрацоўных, зарэгістраваных у аддзеле па працы і занятасці, атрымліваючым дапамогу па доглядзе за інвалідамі 1 групы, дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў або асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту.
Права на атрыманне пуцёўкі ў лагер з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання маюць наступныя катэгорыі непаўналетніх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў: дзеці асоб, належачыя абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню, за якіх наймальнікам выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (працуючыя); дзеці асоб, самастойна выплачваючых страхавыя ўзносы (індывідуальныя прадпрымальнікі); дзеці-сіраты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў; дзеці, бацькі якіх з’яўляюцца непрацуючымі пенсіянерамі або асобамі, атрымліваючымі дапамогу па доглядзе інвалідаў 1 групы, дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў або дасягнуўшымі 80-гадовага ўзросту; дзеці беспрацоўных, зарэгістраваных у аддзеле па працы, і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.
Нагадаем бацькам, што каб атрымаць пуцёўку ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем, яны павінны падаць наступныя дакументы: заяву, копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, даведку з месца работы другога з бацькоў аб тым, што ў бягучым годзе пуцёўка за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання ў лагер з кругласутачным знаходжаннем не выдзялялася (пачынаючы з другой змены). Апрача таго, для дзяцей, пацярпеўшых ад аварыі на ЧАЭС, дзяцей беспрацоўных, дзяцей непрацуючых пенсіянераў, дзяцей са шматдзетных сем’яў і дзяцей-сірат патрэбны дадатковыя дакументы, аб чым можна даведацца і ў аддзеле адукацыі, і ў галоўнага спецыяліста па аздараўленні насельніцтва.
Пуцёўка ў лагер запаўняецца камісіяй пасля атрымання ад работніка квітанцыі аб аплаце яе частковага кошту і завяраецца пячаткай арганізацыі. Дарэчы, для залічэння дзіцяці ў лагер з дзённым знаходжаннем бацькі падаюць пісьмовую заяву ва ўстанову адукацыі па месцы яго вучобы.
Самая галоўная мэта кожнага школьнага лагера — стварэнне нармальных умоў для аздараўлення рабят, для іх паўнацэннага, карыснага адпачынку, харчавання. Згодна з патрабаваннямі санітарных правілаў для дзяцей арганізоўваецца трохразовае збалансаванае харчаванне, у малодшых атрадах наладжваецца дзённы сон. І, вядома ж, каб адпачынак быў цікавым і змястоўным, праводзяцца шматлікія выхаваўчыя мерапрыемствы, паходы, экскурсіі, спаборніцтвы. А побач з рабятамі будуць знаходзіцца вопытныя, ведаючыя сваю справу педагогі, якія імкнуцца пастаянна ўдасканальваць веды і прафесійнае майстэрства.
Канікулы — гэта не толькі час адпачынку і аздараўлення дзяцей, але і перыяд далучэння іх да разнастайнага сацыяльнага вопыту сучаснага жыцця, да каштоўнасцей нацыянальных вытокаў. З улікам гэтага і плануюць сваю работу педагогі аздараўленчых лагераў. Пажадаем жа ім плённай працы, творчага натхнення, а дзецям — цудоўнага адпачынку. Падрастайце, дужэйце і будзьце здаровымі, рабяты!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Перед войной 10 тысяч белорусов отсидели за прогулы
Подробнее За 20-минутное опоздание на работу и самовольную отлучку отныне полагалось от 2 до 4 месяцев тюрьмы. 70 лет назад ранним утром 26 июня 1940 года слесарь гомельского завода «Везувий»


