Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Запрасілі ў Вільнюс

Ужо больш за 10 гадоў у нашай краіне праводзяцца Дні шведскай і беларускай літаратуры. У рамках гэтых Дзён праходзяць рознага кшталту мерапрыемствы, у тым ліку Конкурс юнацкай паэзіі. Самыя актыўныя яго ўдзельнікі штогод наведваюць розныя краіны і месцы ў іх, якія маюць гістарычную і літаратурную каштоўнасць. У мінулым годзе наша зямлячка Яўгенія Пракапчук стала пераможцай конкурсу і разам з кіраўніком узорнага літаб’яднання “Верасок” Галінай Пупач (НА ЗДЫМКУ) ездзілі на экскурсію ў старажытны горад Львоў. У гэтым годзе Галіна Мікалаеўна ўваходзіць у склад журы конкурсу і не так даўно вярнулася з Вільнюса, дзе шведы арганізавалі экскурсію і добры адпачынак. Карэспандэнт “СП” сустрэлася з кіраўніком “Вераска” і пагутарыла наконт яе падарожжа.

Запрасілі ў Вільнюс

— Галіна Мікалаеўна, ведаю, што ўжо вызначана дзясятка фіналістаў Конкурсу юнацкай паэзіі-2014. Колькі вершаў вам прыйшлося прачытаць? Многа ў нас моцных маладых паэтаў?

— Так, дзясятку самых моцных вершаў разам з астатнімі членамі журы мы ўжо вызначылі. Усе работы былі зашыфраваны, мы не то, што не ведалі прозвішча і імя паэта, дык яшчэ патрэбна было здагадвацца — дзяўчынка пісала ці хлопчык. Усяго я прачытала больш за 138 вершаў, выбіраць, канешне, было складана, таму што рабяты прыслалі даволі моцныя работы. Дарэчы, хачу сказаць, што ў дзясятку лепшых увайшоў і верш Жэні Пракапчук. Прыемна, што пра яе паэзію вельмі добрыя водзывы літаратараў.

— Які склад журы конкурсу? У Вільнюс вы ездзілі ўсе разам?

— З нашай вобласці ў Літву ездзілі 17 чалавек. Склад журы — разнастайны, — і літаратары, і музыканты, журналісты, перакладчыкі і інш. Усе яны наведалі гэты старажытны горад.

— Хто арганізоўвае Дні шведскай і беларускай літаратуры?

— Шведскі саюз “За грамадства без наркотыкаў”. Таксама сярод арганізатараў — упраўленне адукацыі, упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая абласная бібліятэка імя Максіма Горкага і іншыя.

— Раскажыце пра сваё падарожжа.

— Ад яго ў мяне засталіся самыя добрыя ўражанні. Мы жылі ў гасцініцы ў цэнтры Вільнюса, у вельмі прыгожых і камфартабельных нумарах, яшчэ многа гулялі па горадзе — ён цудоўны. Літоўцы, як могуць, захоўваюць дух старажытнасці ў Вільнюсе, там вельмі многа турыстаў — на кожным кроку турыстычныя групы. Ведаеце, што мне яшчэ спадабалася? Экскурсаводы размаўляюць на роднай мове, перакладае або перакладчык, або турысту выдаюцца навушнікі. Не раз была на экскурсіях у Нясвіжы, там, на жаль, гіды размаўляюць па-руску.

— На якой мове вы размаўлялі з літоўцамі?

— Моладзь размаўляе на роднай, літоўскай мове, таму рускую ці беларускую яна ведае не вельмі добра. Людзі, якім 40 і больш, гутараць і на польскай, рускай і на беларускай мовах. Ведаеце, літоўцы добра ставяцца да нас, беларусаў, вельмі радаваліся, калі мы пачыналі размаўляць па-беларуску. Ім падабаецца наша мова.

— Што ў Вільнюсе вы наведвалі, з кім сустракаліся?

— Падчас экскурсіі мы з групай наведалі Вільнюскі Свята-духаў манастыр, былі ў музеях, гулялі па старым і новым горадзе. Для нас былі арганізаваны літаратурныя імпрэзы, музычныя вечарыны, сустрэча са шведскімі пісьменнікамі, якія шмат увагі ўдзяляюць беларускай літаратуры, яны перакладаюць творы беларускіх пісьменнікаў. З нашых літаратараў і музыкантаў прысутнічалі Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Алесь Паплаўскі, Зміцер Вайцюшкевіч.

Асабіста я яшчэ паспела сустрэцца з роднымі, з якімі шмат гадоў ужо не бачыліся.

— У гэты чацвер адбыўся фінал Конкурсу юнацкай паэзіі-2014. Хто стаў пераможцам і які быў прыз?

— Пераможцай стала наша Яўгенія Пракапчук. А прыз у гэтым годзе — паездка ў Швецыю.

Кацярына ЧЫНАСКІ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях