Настаўнік з характарам
Настаўнік фізічнай культуры СШ № 3 г. Ганцавічы Уладзімір Краўцоў (НА ЗДЫМКУ) працуе ў сістэме адукацыі Ганцаўшчыны ўжо дваццаць пяты год. За гэты час ён зарэкамендваў сябе выдатным педагогам, адданым фізкультуры і спорту, на рахунку якога, як настаўніка, шмат дасягненняў.
Пачынаў сваю педагагічную дзейнасць Уладзімір Краўцоў у Мельніках, а потым перайшоў у СШ № 3. Менавіта тут раскрыўся яго педагагічны талент: за гады работы ў гэтай школе ён са сваімі вучнямі дасягнуў значных поспехаў. Асабліва выдатныя дасягненні ў рабят, якія пад яго кіраўніцтвам выступаюць у зімовым мнагаборстве “Абаронца Айчыны”. На раённых этапах гэтых спаборніцтваў каманда СШ № 3 неаднойчы станавілася пераможцай і прызёрам. Выхаванцы Уладзіміра Адамавіча былі пераможцамі абласных спаборніцтваў у складзе раённай каманды. Адным з самых значных дасягненняў Уладзіміра Краўцова з’яўляецца перамога яго выхаванцаў у абласной ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, а таксама трэцяе месца ў аналагічнай рэспубліканскай гульні ў 2010 годзе.
“Сам я вельмі люблю гімнастыку. Лічу, што менавіта дзякуючы ёй у дзяцей развіваюцца тыя фізічныя якасці, якія ў далейшым дапамагаюць ім дасягаць высокіх вынікаў, — адзначае Уладзімір Адамавіч. — Люблю таксама лыжныя гонкі і футбол”. Дарэчы, і ў гэтых відах спорту вучні Уладзіміра Краўцова заўсёды вылучаліся толькі са станоўчага боку. Напрыклад, школьная каманда хлопчыкаў 1999 года нараджэння па міні-футболе пад кіраўніцтвам настаўніка тройчы станавілася пераможцай раённых спаборніцтваў.
Аднак, па словах Уладзіміра Краўцова, усіх гэтых поспехаў не было б без яго калег — іншых настаўнікаў фізічнай культуры СШ № 3. “Наш калектыў па-сапраўднаму дружны, кожны з настаўнікаў вельмі адказна ставіцца да сваёй работы, — адзначае Уладзімір Адамавіч. — Мы працуем ва ўзаемадзеянні, зладжана, дапамагаючы адзін аднаму, таму і спартыўныя вынікі школы заўсёды высокія”.
Зусім не дзіўна, што ў такога спартыўнага чалавека і сям’я спартыўная. Жонка Галіна, настаўніца матэматыкі СШ № 3, была пастаяннай удзельніцай розных раённых спаборніцтваў. Зараз, па магчымасці, таксама падтрымлівае спартыўную форму. Сыны Яўген і Антон заўсёды абаранялі гонар школы на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Яўген — аматар валейбола, гуляў у першай лізе чэмпіянату Беларусі, зараз выступае ў адной з аматарскіх ліг горада Мінска, Антон атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на ваенным факультэце. Дарэчы, у 2000 годзе ў Пінску сям’я Краўцовых абараняла гонар нашага раёна на абласных спаборніцтвах “Тата, мама, я — спартыўная сям’я” і заняла там першае месца.
На думку Уладзіміра Краўцова, сёння галоўная задача настаўніка фізічнай культуры заключаецца ў тым, каб прывіць вучням любоў да фізкультуры, зацікавіць іх хаця б якім-небудзь відам спорту, а ўжо затым вылучыць больш здольных, таленавітых і накіраваць іх у пэўную спартыўную секцыю. Менавіта тады работу настаўніка фізічнай культуры можна лічыць плённай.
Уладзімір САКАЛОЎ.
Фота аўтара.
P.S. На мінулым тыдні на базе СШ № 3 райцэнтра прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца-2014”, пераможцай якой зноў стала каманда СШ № 3, другое месца за рабятамі з Хатыніцкай СШ, трэцяе на рахунку СШ № 2.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Дикий отдых белорусского караванера
Подробнее Пока многие европейские государства зарабатывают миллионы евро на автотуристах, одна небольшая страна продолжает кичиться своим...


