“Мы ўсе ў адказе за падлеткаў”
На мінулым тыдні прайшло выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. Праводзілася яно на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы” і на яго былі запрошаны таксама вучні 5 — 10 класаў школы, а таксама намеснікі дырэктараў устаноў адукацыі.
Гэтая ўстанова была выбрана невыпадкова. Як адзначыў старшыня камісіі Сяргей Сарокаў, на чале з якім праходзіла пасяджэнне, тут займаецца больш за ўсё вучняў. Яны — розныя па характары, па паводзінах, адносінах да вучобы. Ім, як, зрэшты, усім дзецям, патрэбна пільная ўвага дарослых, іх неабходна пастаянна аберагаць ад непрадуманых учынкаў, правапарушэнняў, якія, нават выпадковыя, дробязныя, могуць сапсаваць чалавеку лёс. А што можа найлепш пераканаць у гэтым запрошаных на пасяджэнне камісіі непаўналетніх рабят, а заадно і папярэдзіць ад памылковых крокаў, як не горкія прыклады іншых, так скрупулёзна разглядаемыя на пасяджэнні? Да таго ж, неўзабаве пачнуцца летнія канікулы, у школьнікаў з’явіцца шмат вольнага часу, таму хацелася б, каб лета прайшло спакойна, без непрыемных здарэнняў. А вынікі стану правапарушэнняў сярод непаўналетніх за першы квартал гэтага года не даюць права дарослым заспакойвацца: за гэты перыяд дапушчаны рост падлеткавай злачыннасці — здейснена 3 злачынствы. У мінулым годзе за гэты перыяд — ніводнага.
Затым пачаўся непасрэдны разгляд камісіяй адміністрацыйных правапарушэнняў, дапушчаных непаўналетнімі. Не першы раз прысутнічаю на такіх пасяджэннях і кожны раз адзначаю пра сябе, якая гэта адказная, надзвычай няпростая справа — глыбока ўнікнуць у матывы ўчынку, здзейсненага падлеткам, зразумець дзіця, бацькоў, прыняць правільнае рашэнне, урэшце, граматна, мудра спрацаваць на станоўчы канчатковы вынік. На тварах і ў вачах старшыні, членаў камісіі па справах непаўналетніх, запрошаных на пасяджэнне педагогаў, прымаючых непасрэдны ўдзел у школьным выхаваўчым працэсе, не заўважыла і ценю раўнадушша — іх азмрочвалі хваляванне і трывога. За дзяцей, што спатыкнуліся, за іх будучыню…
У прыціхлую залу ціха і нясмела заходзіць адзінаццацігадовая дзяўчынка з мамай. Дзяўчынка, вучаніца адной са школ раёна, спакусілася на мабільны тэлефон сваёй таварышкі, які тая пакінула ў школьным гардэробе, у кішэні курткі. Што штурхнула дзяўчынку з прыстойнай сям’і на гэты ўчынак? Жаданне мець мабільнік? Ці хацела ўпотай узяць яго, пагуляць і думала, што ўчынак застанецца незаўважаным? Якая ж дзіцячая наіўнасць! Факт выплыў наверх. Не ўсе пачулі ледзь чутнае апраўданне дзяўчынкі, якая, дарэчы, добра вучыцца, спакойная, таварыская, любіць маляваць, ствараць вырабы з дапамогай аплікацыі, займаецца ў школе мастацтваў па класу баяна, ахвотна выконвае хатнія даручэнні бацькоў — харошых, добрых людзей. Дзяўчынку, відаць, тачыў чарвячок сумлення, бо аб здзейсненым яна расказала брату. Тэлефон быў вернуты ўладальніцы, родныя шчыра папрасілі прабачэння ў яе і яе бацькоў. А факт застаўся фактам. І ён патрабаваў прыняцця мер. З улікам усіх абставін члены камісіі абмежаваліся папярэджаннем. Калі не будзе здзейснена іншых правапарушэнняў, вучаніцу праз паўгода знімуць з уліку, але важна галоўнае: каб тактоўная размова старшыні камісіі па справах непаўналетніх з дзяўчынкай і яго па-бацькоўску спагадлівае ўшчуванне стала для яе ўрокам на ўсё жыццё. І зарокам: браць чужое — грэх, пляма. А заплямленую сукенку не заўсёды адмыеш…
Крадзеж — дробны ён ці буйны — караецца законам. Ён — гэта загана. Гэтак жа, як і п’янства, якое нават страшней за іншыя заганы, бо яно, па словах аднаго з арабскіх вучоных, “маці ўсіх заган”. І бед, і трагедый. Як пераканаць у гэтым тых, хто ўпершыню, ды яшчэ ў непаўналетнім узросце, паднімае першую чарку са спіртным? Як спыніць дзяцей на самым пачатку шляху да п’янства? Непаўналетнія вучні Ч. і С. з СШ № 3, Т. з СШ № 2 г. Ганцавічы, а таксама навучэнка аднаго з каледжаў Ц., учынкі якіх разглядаліся на гэтым выязным пасяджэнні, паспрабавалі ўжо смак спіртнога. 28 сакавіка гэтага года, на пляжы “Паўднёвы” яны ў кампаніі з дзевяці (!?) чалавек адзначалі… дзень нараджэння аднаго з членаў кампаніі. “Забаўляльнае” мерапрыемства адбывалася вечарам таго дня, пасля 21 гадзіны. Супрацоўнікі правапарадку затрымалі непаўналетніх каля заправачнай станцыі пасля 24 гадзін. Наяве былі прыкметы алкагольнага ап’янення падлеткаў, што і пацвердзіла абследаванне: алкатэстар паказаў наяўнасць у іх арганізме 0,6 праміле алкаголю. Падлеткі “дасталі” гэтую рыску, па іх словах, півам. (Заўважце: вадзіцеляў, у крыві якіх выяўлена 0,3 праміле, як нагадаў прысутным старшыня камісіі Сяргей Сарокаў, пазбаўляюць вадзіцельскіх правоў). У вас, паважаныя чытачы, не ўзніклі пасля гэтай інфармацыі пытанні да бацькоў гэтых непаўналетніх і іх саміх: ці ведалі дарослыя, куды і чаго ідуць іх дзеці насустрач ночы? Ці занепакоіліся, што няма дома пасля апоўначы? Ці паверылі іх адказам на званкі? Ці закалаціліся іх сэрцы, калі ўбачылі дзяцей нецвярозымі? Чаму самі рабяты не ўзялі прыклад з тых у кампаніі, хто ў той вечар не піў? І чаму цвярозыя не спынілі сваіх сяброў, калі тыя адкаркоўвалі паўтарачкі з півам? І ці па дарозе ісці з такімі “добразычліўцамі”? І хто прадаваў ці купляў непаўналетнім піва? Як сярод хлапчукоў аказалася дзяўчына з нармальнай характарыстыкай? Членаў камісіі яны непакоілі, і яны задавалі іх і дзецям, і іх бацькам, нагадвалі аб тым, што трапіць за бяздумныя ўчынкі ў Адзіны дзяржаўны банк даных аб правапарушэннях, пад нагляд нарколага можна за хвіліну, а сябе запляміць на ўсё жыццё. Вось толькі пачулі не зусім пераканаўчыя і цвёрдыя адказы і абяцанні. Хаця з надзеяй паверылі ў іх перамогу над сабой. І пакаранне вынеслі не надта суровае. Каму абмежаваліся папярэджаннем, з каго прыйдзецца спаганяць штраф. Штрафы заплацяць, вядома ж, бацькі: хто адну базавую велічыню, хто дзве…
У той дзень разглядалася і сям’я з Вострава, непаўналетнія дзеці якой знаходзяцца ў прытулку. Трэці раз. З-за п’янства бацькоў. І хаця станоўчая тэндэнцыя, па словах педагогаў прытулку, у гэтай сям’і назіраецца, пакуль што ўсё ж мэтазгодна знаходжанне дзяцей у гэтай установе: адносіны бацькі да алкаголю, па іх цвёрдых перакананнях, выклікаюць трывогу. Дзеці павінны быць абароненымі. Сям’і зноў даецца пэўны тэрмін на выпраўленне. І чарговы шанц. Ці хопіць сілы волі людзям, якія трапілі ў цесныя абдымкі п’янства?..
Між іншым, лічбы і факты, прыведзеныя на гэтым выязным пасяджэнні намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольгай Антановіч аб стане злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх за 1 квартал гэтага года, сведчаць аб тым, што працаваць ёсць над чым і ёсць з кім. І невыпадкова старшыня камісіі Сяргей Сарокаў, абмяркоўваючы злабадзённую “падлеткавую” тэму, звярнуўся да прысутных з хвалюючым пытаннем: “Якое выйсце бачыце вы?” Гучалі розныя прапановы, якія Сяргей Вітальевіч аб’яднаў галоўным сэнсам: “Лепш папярэдзіць бяду, чым пажынаць яе плады. А для гэтага трэба кожнаму напоўніць выхаваўчую дзейнасць рэальнай работай. Мы ўсе ў адказе за падлеткаў”. Як не пагадзіцца з гэтай даўняй, але такой надзённай ісцінай?
Марыя ШЧАЎКУН.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Belwest: Что ожидать на сезон осень-зима 2020\2021
Подробнее Какую обувь и по чем готовит Belwest? Что ожидать среди моделей обуви на осень в этом году?


