Брыдкаслоўе — норма жыцця ці анамалія?
Праглядаючы аператыўныя зводкі прыкмячаеш, што сваркі і абразы праходзяць па іх чырвонай ніткай. І іншым разам цяжка разабрацца, хто каго абразіў.
Здаецца, што брыдкае слова так глыбока ўвайшло ў наша жыццё, так укаранілася, што іншым разам бачыш, як чалавек без мата ўжо і размаўляць не можа. Даводзілася чуць, як нават дзяўчынкі, учарашнія выпускніцы, між сабой перакідваюцца “модным словам”.
Можа мат стаў нормай жыцця, калі грамадства да нецэнзурнага слова даволі спакойна ставіцца?
Але ж так не заўсёды было. Калі вярнуцца на паўвека назад, а гэта невялікі, у гістарычным плане, перыяд, то мацяршчына была даволі рэдкай з’явай, а прыйшоў мат да нас з усходу.
Толькі не трэба думаць, што беларусы такія “светлыя” і “чыстыя”. Праклёны былі шырока распаўсюджаны, яны з’яўляліся састаўной часткай жыцця народа. І, магчыма, праклёны былі страшнейшыя за мацяршчыну, хоць мата ў іх не было.
“Каб табе да раніцы не дажыць, каб табе рукі, ногі пакруціла, каб твае дзеці…”, такое іншая жанчына магла гаварыць доўга і не толькі на сваю суседку ці кагосьці чужога. Праклёны маглі сыпацца і на родных — мужа, нявестку, дзяцей.
Дарэчы, у Расіі праклёны не былі распаўсюджаныя, напэўна, менталітэт у народа іншы — у кожнага сваё.
У беларускай мове мата не было, а прыйшоў ён да нас з рускай. Тым не менш, гэта не значыць, што так і надалей павінна быць. Многае тут залежыць, найперш, ад сям’і. Калі бацькі пры малых дзецях не саромеюцца мацюкацца, не дзіўна, што іх нашчадкі будуць шырока выкарыстоўваць лексікон бацькоў.
Мне часта ўспамінаецца эпізод з дзяцінства. У нашай вёсцы, як і ў многіх вёсках Ляхавіцкага раёна, разам жылі праваслаўныя і католікі. Дзеці хадзілі ў адну школу, разам гулялі — дзеці, як дзеці… Але бытавой культурай, выхаваннем, усё ж, адрозніваліся. Напрыклад, калі хлопчык з каталіцкай сям’і заходзіў у чужую хату, дык вітаўся і здымаў шапку.
“О, пан, пан”, — смяяліся з яго, бо ў праваслаўных не было такога звычаю.
І культ маці ў католікаў быў надзвычай высокім. Мамусі ніхто з дзяцей не пярэчыў. Гэта ў сталым узросце пачаў разумець, што да чаго, а ў дзяцінстве малыя глядзяць на дарослых, пераймаюць іх. Дзецям патрэбен пастар, які навучыў бы іх, а лепшыя настаўнікі — бацькі. На вялікі жаль не ўсе бацькі здольны на гэта.
Да брыдкага слова можна прывыкнуць хутка. Раз сказаў, два, а там без яго і абысціся цяжка. Але існуе заканамернасць. Вось мужчына дае волю языку і не звяртае ўвагі на жанчын і дзяцей, а як толькі перад ім паўстае яго начальнік, пра мат забывае. Значыць, чалавек распусціўся і свае паводзіны можа кантраляваць.
Не трэба думаць, што мат прыжыўся, найперш, сярод простых людзей. Аднойчы, даўно, давялося пабываць на адным пасяджанні кабінета Міністраў і тады здзівіўся, як тагачасны кіраўнік Кабінета “чахвосціў” сваіх падначаленых.
Безумоўна, брыдкае слова — анамалія, сведчанне бескультурнасці і кожны выбірае, як сябе паводзіць.
Нехта запярэчыць, што ад асобнага чалавека нічога не залежыць, бо калі цябе нехта абразіў, дык не будзе, апусціўшы галаву, маўчаць.
Хто з нас не бачыў, як сварацца суседзі, нехта ў чарзе, ці мацюкаюцца між сабой мужчыны. З боку назіраючы, немагчыма сказаць, хто з іх вінаваты і на чыім баку праўда. Відовішча непрыемнае і кожны, хто, нават пры ўсёй сваёй праваце, увязаўся ў скандал будзе ў пройгрышы, бо апускаецца да ўзроўню свайго апанента.
Сварлівага чалавека перамагчы ў лаянцы не ўдасца, бо сварка — яго стыхія. А ў такім выпадку застаецца адзіны надзейны спосаб — процістаяць скандалісту. Неабходна яго ігнараваць — не адказваць на выпады. Вас абражаюць, а вы не чуеце. Праверана жыццём, такія паводзіны нанясуць самы эфектыўны ўдар па самалюбству скандаліста. Той факт, што яго не прыкмячаюць перанесці цяжка.
Справіцца з сабой і ўстрымацца ад эмоцый нялёгка, але калі вам гэта ўдасца, адчуеце сябе пераможцам, бо валодалі сабой.
Можна звярнуцца і ў міліцыю, але калі ў вас не будзе сведкі, ваша слова супраць слова вашага апанента нічога не дасць.
Скандал жа можа разгарэцца з-за нейкай дробязі і калі вы ўцягнуліся ў яго, іншым разам, цяжка спраўляцца з сітуацыяй і часта бывае, што нават суд не вырашыць праблему.
Ці не за лепшае ў такім выпадку прыслухацца да біблейскай прытчы:
— Пакінь сварку пакуль яна не разгарэлася. Не адказвай дурню на дурасць яго, каб і табе не зрабіцца падобным яму, каб ён не стаў мудрацом у вачах сваіх.
На гэтым і паставім кропку.
Уладзіслаў Снітка.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Балтаскандынаўская канфедэрацыя
Подробнее Прапануем увазе чытачоў нашага сайта пераклад працы літоўскага географа і геапалітыка Казыса Пакштаса пра Балтаскандынаўскую канфедэрацыю. Гэта досыць знакавая спроба абгрунтавання натуральнай


