Стрэлы на світанні
Невялічкая вёсачка Перадзел, што ў нашым раёне, знаходзіцца паміж Дубнякамі і Кукавам. Тут прайшло маё маленства і юнацтва. Калісьці ў нашай вёсцы жыло шмат людзей, цяпер іх можна палічыць па пальцах. Як не шчымець сэрцу па мінулым маёй маленькай радзімы, па родных мясцінах?..
Некалі мы з бабуляй Кацярынай Фёдараўнай Гардзей часта хадзілі летам у лес па грыбы і ягады. Бывала, збіраем чарніцы, і я прашу згадаць што-небудзь з яе жыцця. І вось аднойчы яна расказала мне жудасную гісторыю часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая не абмінула і вёсачку Перадзел. У 1941 годзе немцы ўжо былі тут. Быў спякотны жнівень. Вайна не вайна, а ў прыродзе — свой нязменны кругаварот: даспявала жыта, чырванелі ў садах яблыкі. Вось толькі на людскіх сэрцах было неспакойна.
Аднойчы ноччу бабуля пачула грукат у вокны і дзверы. Яна хуценька апранулася і спытала: “Хто гэта?”. У адказ пачула злосны выкрык: “Адчыняй!”. Бабуля адчыніла дзверы, у хату ўварваліся немцы. Чатыры чалавекі былі ў нямецкай форме, адзін — у цывільным. Высокі немец на ламанай рускай мове запытаў: “Дзе Гардзей Герасім?”. Дзядуля таксама падхапіўся і выйшаў на кухню. “Апранайся!”, — скамандаваў той жа высокі фрыц. Бабуля пачала плакаць і прасіць: “Паночкі, куды ж вы яго забіраеце? Ён жа ў нас адзіны гаспадар”. Другі немец дастаў паперу са спісам людзей і сказаў: “Ты дэпутат. Нам падалі спіс усіх актывістаў”.
Бабуля пачала галасіць, прачнуліся дочкі Маня і Вольга. Бабуля стала прасіць: “Пачакайце, я збяру яму торбачку з харчамі і адзеннем”. Усё той жа немец патлумачыў: “Матка, нічога не трэба, хутка яны будуць дома”. У размову ўступіў дзядуля: “Кацярына, не хвалюйся, я нічога дрэннага не рабіў, мяне адпусцяць, беражы дзяцей”. Гэта былі апошнія дзядулевы словы.
Бабуля прытуліла да сябе дачушак, яны доўга і горка плакалі. Родныя так і не заснулі, усе чакалі раніцы. Пачало світаць. Бабуля пабегла да суседзяў. Аказваецца, забралі не толькі дзеда, але і Івана Хітрыка, і многіх іншых вяскоўцаў. Тыя, хто застаўся дома, сабраліся разам у трывожным чаканні, плакалі, гаравалі. Раптам пачуліся стрэлы. Мае землякі налічылі іх пятнаццаць. Людзі пабеглі ў бок страляніны. Яна даносілася з другога канца вёскі. Бабуля бегла са сваімі дочкамі, адной з якіх было дзевятнаццаць гадоў, другой — дваццаць адзін. Калі падбеглі да месца страляніны, убачылі жудасны малюнак: чатырнаццаць мужчын ляжалі мёртвыя. Папрыпадалі жанчыны ў адчаі да сваіх гаспадароў, загаласілі. Здавалася, што ажно лес здрыгануўся ад жаночых крыкаў, галашэнняў і слёз. Душа разрывалася ад душэўнага болю.
Бяда бядою, успамінала бабуля той страшны час, а трэба было хаваць загінуўшых. Пабеглі мужчыны па падводы, паклалі на іх усіх загінуўшых і павезлі ў вёску. Немцаў ужо не было.
Зрабілі труны, параіліся, дзе хаваць. Вырашылі везці ў Галынку, дзе хавалі нябожчыкаў з бліжэйшых вёсак.
І рушыў абоз праз лес у Галынку. Вязуць, плачуць. А хіба можна было стрымаць пякучыя слёзы? Выехалі на дарогу і раптам чуюць: ляскочуць матацыклы, гудуць машыны, стогне зямля ад цяжкай тэхнікі. І вось ужо перад абозам, з боку Сіняўкі, паўстаў атрад нямецкіх карнікаў. Ускочылі немцы з матацыклаў, пачалі крычаць, хапаць коней за аброці і варочаць назад. Спалохаліся вяскоўцы, павярнулі павозкі і паехалі назад. Едуць па лесе, гадаюць, што ж рабіць далей. І тут нібы сам Бог падказаў ім: перад людзьмі паказалася паляна, залітая сонцам. Усе зразумелі: вось тое месца, зямля якога прыме загінуўшых. Выкапалі магілы, памаліліся, памянулі…
Месца, дзе былі пахаваны тады мае землякі, сталі называць у народзе “Пад забітыя”. Ідуць, бывала, мясцовыя жыхары па ягады, так і кажуць: “Пойдзем пад забітыя”. А ягады там заўсёды добра родзяць. Я таксама не раз ездзіла туды са сваімі сяброўкамі і расказвала ім гісторыю гэтага месца. І расказваю пра гэта ў сваім лісце ў нашу раёнку, бо вельмі хочацца, каб людзі ведалі, што тут пахаваны ні ў чым не вінаватыя мірныя жыхары з вёскі Перадзел, якія сталі ахвярамі фашысцкай расправы ў 1941 годзе. Каб сённяшняе пакаленне разумела, якую бяду нясуць войны і канфлікты паміж народамі, і як важна берагчы мір на зямлі.
Цяпер на тым месцы стаіць помнік загінуўшым. Ён павязаны стужкамі, ля яго заўсёды — кветкі.
Калі еду са сваімі блізкімі на Вялікдзень на могілкі (яны ўжо расшырыліся, тут заўсёды чысціня і парадак), расказваю ўнукам пра іх прапрадзеда. Старэйшыя ўжо ведаюць пра яго, пазнаюць гэтае месца і кажуць: “Бабуля, тут пахаваны наш дзядуля”.
Час ляціць няўмольна. Мінула ўжо столькі дзесяцігоддзяў з той суровай ваеннай пары і тых падзей, якія перажылі мае аднавяскоўцы, прыйшлі новыя пакаленні людзей. І так хочацца, каб яны шанавалі памяць пра тых, хто загінуў у гады ваеннага ліхалецця, каб на іх магілах гэтак жа красавалі кветкі. І каб на зямлі нашай шматпакутнай, і такой прыгожай Беларусі, заўсёды быў мір.
Вольга КЛЯВЕЦ, бібліятэкар бібліятэкі аграгарадка Востраў.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Балтаскандынаўская канфедэрацыя
Подробнее Прапануем увазе чытачоў нашага сайта пераклад працы літоўскага географа і геапалітыка Казыса Пакштаса пра Балтаскандынаўскую канфедэрацыю. Гэта досыць знакавая спроба абгрунтавання натуральнай


