Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Матацыкліст, будзь асцярожны!

З прыходам цяпла на дарогах з’явіліся ўжо аматары хуткай язды на матацыклах. Як паказвае практыка, яны якраз і ствараюць сур’ёзныя праблемы па бяспецы руху. Толькі ў мінулым годзе на Ганцаўшчыне адбылося 3 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам матацыклістаў, у якіх атрымалі раненні 3 чалавекі.

Матацыкл хаця і хуткі, але вельмі няўстойлівы транспартны сродак, прычым, як вадзіцель, так і пасажыр практычна не абаронены, што ў шмат разоў павялічвае цяжар наступстваў пры ДТЗ. Як правіла, аварыі з удзелам матацыклістаў адбываюцца ў вячэрні ці начны час з-за грубага ігнаравання імі правілаў дарожнага руху. У асноўным гэта незахоўванне хуткасных рэжымаў, а таксама кіраванне транспартам асобамі, якія не маюць на гэта права.

Так, летась 17 ліпеня ў вёсцы Палонь Андрэй Кісялевіч на матацыкле трапіў у аварыю і атрымаў цялесныя пашкоджанні, сутыкнуўшыся з аўтамабілем “ВАЗ”, калі яго вадзіцель рухаўся ў спадарожным накірунку і спрабаваў спыніць машыну на левай абочыне дарогі. 

Літаральна праз месяц жыхар вёскі Люсіна Уладзімір Кралівец, не маючы права кіравання матацыклам, на “Чызеце” урэзаўся ў апору ЛЭП, зляцеўшы з дарогі ў выніку няправільна выбранага хуткаснага рэжыму. А ў кастрычніку Аляксандр Дайлід з Будчы ў роднай вёсцы на матацыкле трапіў у аварыю — сутыкнуўся з аўтамабілем, які выязджаў з другараднай дарогі на галоўную. 

Асаблівай увагі патрабуюць падлеткі-матацыклісты. Паважаныя бацькі! Цікаўцеся, чым займаюцца вашы дзеці вечарамі і не давайце ім карыстацца матацыкламі, калі на гэта няма дазволу. Калі ён ёсць, то абавязкова нагадайце, што пры кіраванні матацыклам неабходна быць асабліва ўважлівым і асцярожна карыстацца хуткаснымі магчымасцямі такога транспартнага сродку. Звяртайце ўвагу на яго тэхнічны стан і своечасовае праходжанне тэхнічнага агляду. Не дазваляйце катацца ў начны час. Таксама памятайце, што перавозка дзяцей да 12 гадоў на заднім сядзенні матацыкла забаронена.

Кіраваць матацыклам дазваляецца з 16 гадоў і пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання з адпаведнай катэгорыяй: А1 — рабочы аб’ём рухавіка да 125 кубічных сантыметраў (матацыкл “Мінск”), і А — матацыклы з рабочым аб’ёмам рухавіка больш за 125 кубічных сантыметраў.

Абавязкова нагадвайце надзяваць моташлем — ён дазваляе значна знізіць цяжкасць цялесных пашкоджанняў пры ДТЗ. Памятайце, ваш уласны прыклад мае вялікае значэнне пры выхаванні ў дзяцей свядомых паводзін на вуліцы.

Паважаныя матацыклісты! Строга прытрымлівайцеся правілаў дарожнага руху! Гэта гарантыя вашай бяспекі. Памятайце: жыццё і здароўе даражэй за сэканомлены час. Матацыкл набываецца не для таго, каб вы на ім загінулі ці сталі інвалідам. Выдатны вадзіцель заўсёды ўважлівы, і ў яго ёсць час для ацэнкі дарожнай сітуацыі і выканання неабходных дзеянняў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху.

Вячаслаў ГУЛІЦКІ, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.

Матацыкліст, будзь асцярожны!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях