Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У хлопчыка з Дзяніскавіч выяўлены менінгіт

Гэтае небяспечнае захворванне ў трохгадовага хлопчыка дыягнаставалі ў мінулы аўторак.  Напярэдадні ён раптоўна захварэў, і ў яго значна падскочыла тэмпература. А ў аўторак раніцай на целе з’явілася высыпка. Па гэтай прычыне маці хлопчыка і звярнулася па медыцынскую дапамогу. Сын да гэтага каля тыдня хварэў — былі праблемы з жыватом, але цяпер узніклі сімптомы іншай хваробы — менінгакокавай інфекцыі.

Дзіця адразу ж шпіталізавалі. Зараз хлопчык знаходзіцца на лячэнні ў Баранавічах, адзначаецца паляпшэнне яго самаадчування. У той жа дзень на месца выехалі супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна са спецыялістамі райбальніцы. Яны абследавалі дзяцей дашкольнай установы і выхавальнікаў, хаця непасрэднага кантакту з захварэўшым у іх не было з 24 сакавіка, а таксама праверылі медработніка, які і выявіў захворванне. Ніякіх сімптомаў менінгакокавай інфекцыі ў іх не выяўлена, але ўлічваючы небяспечнасць захворвання, дзетак змясцілі ў раённую бальніцу для назірання за імі, каб упэўніцца, што яны здаровыя.

Мы ж звярнуліся да раённага ўрача-педыятра Аляксандра Лагодзіча і папрасілі адказаць на шэраг пытанняў.

Якая верагоднасць заражэння менінгакокавай інфекцыяй?

— Гэтая інфекцыя сустракаецца ўсюды і на працягу ўсяго года, але часцей за ўсё са снежня па май, і паражае ў асноўным дзяцей, хаця магчыма захворванне і ў дарослых. Варта ведаць, што крыніцай інфекцыі з’яўляецца хворы ці бактэрыяносьбіт — чалавек, які сам не хварэе, але можа заразіць іншых. Узбуджальнік інфекцыі — менінгакок, перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад хворага ці бактэрыяносьбіта да здаровага чалавека ў час кашлю, чхання, размовы ці пры пацалунку.  І па статыстыцы на аднаго захварэўшага прыпадае ад 1200 да 1800 носьбітаў гэтай інфекцыі. Калі ж улічваць адзінкавыя выпадкі захворвання, а таксама аператыўнасць прымаемых мер па недапушчэнні распаўсюджвання менінгакокавай інфекцыі ад чалавека, які непасрэдна захварэў, то верагоднасць невялікая. Адзначу, што апошні раз менінгакокавая інфекцыя выяўлялася ў 2012 годзе. Тады захварэла трое дзяцей. Увогуле, як правіла, захворваюць дзеці з аслабленым імунітэтам.

—   Важна ведаць сімптомы захворвання, каб своечасова звярнуцца па медыцынскую дапамогу…

—   Безумоўна, гэта так. Менінгакокавая інфекцыя мае інкубацыйны перыяд, ці перыяд з моманту заражэння да развіцця захворвання — ад 1 да 10 дзён, але ў сярэднім гэта 5 — 7 дзён. У залежнасці ад ступені цяжкасці развіцця захворвання раздзяляюць лакалізаваную і генералізаваную клінічныя формы.

Лакалізаваная форма — назафарынгіт — характарызуецца вострым пачаткам захворвання, сухасцю ў роце, узнікаюць пяршэнне і боль пры глытанні, насмарк, кашаль, ацёчнасць задняй сценкі насаглоткі, галаўны боль, субфебрыльная тэмпература — 37-37,9 градусаў. У той жа час пры генералізаванай форме назіраецца рэзкае пагаршэнне самаадчування, моцны галаўны боль, а таксама боль у мышцах і суставах, шматразовая рвота і паяўленне гемарагічнага сыпу ў выглядзе “зорачак” няправільнай формы і рознай велічыні — ад памеру ўколу іголкай да буйных элементаў з некрозам у цэнтры, шчыльных навобмацак. Высыпка з’яўляецца прыкладна праз 5 — 15 гадзін з пачатку захворвання — спачатку не густая, але праз некалькі гадзін могуць утварыцца вялікія барвовыя плямы на нагах, тулаве і ягадзіцах. Пры такой форме захворвання характэрна  і моцная інтаксікацыя — смага, бледнасць і сухасць скуры, адсутнасць апетыту, парушэнне дзейнасці сэрца, зніжэнне артэрыяльнага ціску, у дзяцей магчымы сутаргі, дрыжанне рук і ног.

— Наколькі цяжкія наступствы пры захворванні менінгакокавай інфекцыяй?

— Пры цяжкім цячэнні захворвання паражаецца мозг і яго абалонкі, можа развіцца менінгакокавы сепсіс. Магчымы лятальны зыход. Дзеці ў значна большай ступені, чым дарослыя, схільны да заражэння менінгакокавай інфекцыяй, і залогам спрыяльнага зыходу захворвання з’яўляецца своечасовая шпіталізацыя хворага. Таму ў выпадку ўзнікнення першых сімптомаў, якія характэрны для менінгакокавай інфекцыі, неабходна тэрмінова выклікаць хуткую дапамогу і даставіць хворага ў бальніцу. Нясвоечасовы зварот да ўрача і позна пачатае лячэнне (а размова ідзе не аб днях, а гадзінах з пачатку захворвання) могуць каштаваць жыцця. Чым раней будзе аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога, тым больш хуткімі і эфектыўнымі будуць і вынікі выздараўлення.

— Што неабходна рабіць пры першых сімптомах і да прыезду ўрачоў? І ўвогуле, якая прафілактыка гэтага захворвання ?

— Трэба абавязкова ізаляваць хворага, выдзеліць яму індывідуальны посуд і сродкі ўласнай гігіены, а таксама забяспечыць абсалютны спакой і добры догляд. Таксама варта памятаць, што калі ўзнікаюць першыя прыкметы прастудных захворванняў у дарослых, то каб засцерагчы дзяцей, ім неабходна карыстацца марлевымі маскамі.

Хацелася б акцэнтаваць увагу і на тым, што дзецей дашкольнага ўзросту і толькі народжаных рэкамендуецца прагульваць на адкрытым паветры, пазбягаючы паездак у грамадскім транспарце і працяглага знаходжання ў памяшканнях, дзе шмат людзей.

Паколькі ўзбуджальнік менінгакокавай інфекцыі няўстойлівы да знешняга асяроддзя, то актуальнымі мерамі прафілактыкі з’яўляюцца рэжымы праветрывання і вільготнай уборкі жылых памяшканняў. Дарэчы, актуальным будзе і вакцынацыя дзяцей. Яна праводзіцца з 1 да 6 гадоў. І хаця ўстойлівага імунітэту не выпрацоўваецца, але рызыка развіцця захворвання зніжаецца мнагакратна.

І ўсё ж яшчэ раз адзначу, што пры першых сімптомах і падазрэнні на менінгакокавую інфекцыю трэба выклікаць урача. Ні ў якім разе нельга чакаць, што будзе паляпшэнне. Прытрымліванне ўсіх мер прафілактыкі дазволіць захаваць здароўе вам і вашым дзецям.

Павел СВІСТУНОВІЧ.  

У хлопчыка з Дзяніскавіч выяўлены менінгіт

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях