Любіць прыроду — любіць Радзіму
Ёмістае слова — прырода! Для чалавека — гэта зямля, дзе жылі яго продкі, дзе жыў і жыве яго народ. Любоў да роднай краіны немагчыма без любові да прыроды. Невыпадкова словы “радзіма”, “прырода”, “народ” маюць агульную частку “род”. Любоў да роднага, прыроды — натуральнае пачуццё, выхаванае ў многіх з самага ранняга дзяцінства. Старажытная мудрасць абвяшчае: “Кожны чалавек можа лічыць пражытае жыццё дарэмным, калі ён не выхаваў ні аднаго дзіцяці, не пабудаваў ні аднаго дома, не вырасціў ні аднаго дрэва”.
Мы, работнікі дзіцячага сада аграгарадка Раздзялавічы, з упэўненасцю сцвярджаем, што чалавек, які калісьці ў дзяцінстве пасадзіў дрэва, ужо не стане яго ламаць, які зрабіў домік для птушак — ніколі не заб’е іх з рагаткі, які змагаўся з пажарам — не кіне запалку ў лесе, не пакіне непатушаны агонь і іншаму не дазволіць. Па нашым глыбокім перакананні, дзеці з ранняга ўзросту павінны разумець, што лёс прыроды — у іх руках, у іх свядомасці, сумленні, у іх адносінах да яе. Таму педагагічны калектыў дашкольнай установы праводзіць у гэтым накірунку велізарную работу і вучыць дзяцей, што любіць, берагчы прыроду — абавязак кожнага.
Выкарыстоўваючы розныя выхаваўчыя заняткі, гульнявыя моманты, праводзячы гутаркі, рабяты вучацца трапятліва ставіцца да ўсяго жывога. Так, у кожным дзіцячым сэрцы болем адгукнуліся словы П. Гвездаслава: “Я сарваў кветку — і яна завяла, злавіў жука — і ён памёр у мяне на далоні. І тады я зразумеў, што дакрануцца да прыгажосці можна толькі сэрцам”. Людзі нездарма кажуць, што зламаць дрэва — зламаць сабе лёс. У нас ні адно дзіця, якое з дарослымі пасадзіла дрэва, не сарве ні галінкі, ні лісточка.
Праца па экалагічным выхаванні асабліва актывізавалася вясной. Трэба было бачыць, з якім энтузіязмам падключыліся бацькі са сваімі дзецьмі да правядзення акцыі “Дапаможам птушкам-сябрам”. З асаблівай любоўю і стараннем яны майстравалі домікі для птушак. А колькі шчасця, задавальнення і асалоды свяцілася ў вачах малых, калі яны разам з дарослымі развешвалі шпакоўні!
Цяпер рабяты з асаблівай цікавасцю будуць назіраць за жыццём птушак. Наперадзе іх чакаюць новыя цікавыя і карысныя заняткі па экалагічным выхаванні, новыя акцыі. Думаем, хлопчыкі і дзяўчынкі выдатна з імі справяцца.
Жанна Рабцэвіч,
загадчык
ДУА “Яслі-сад №11 в. Раздзялавічы”.
НА ЗДЫМКУ: падчас развешвання домікаў для птушак.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
У архіве Летувы адкрытыя ўнікальныя дакумэнты часоў БНР
Подробнее Пратаколы Рады БНР датуюцца 1918-1919 гадамі. У Нацыянальным архіве Летувы былі знойдзеныя ўнікальныя дакумэнты, якія датычаць Рады БНР, а таксама айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай


