Дзень ваенных камісарыятаў
8 красавіка ва Ўзброеных Сілах адзначаецца Дзень ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь (Дзень мясцовых органаў ваеннага кіравання).
Суровым выпрабаваннем для ваенных камісарыятаў і практычна праверкай дзейнасці распрацаванай сістэмы мабілізацыйных мерапрыемстваў стала Вялікая Айчынная вайна.
У сціслыя тэрміны, у цяжкіх умовах вайны ваеннымі камісарыятамі была мабілізавана і адпраўлена ў войскі вялікая колькасць ваеннаабавязаных, падрыхтаваны сотні тысяч байцоў. Ваенныя камісарыяты прымалі непасрэдны ўдзел у забеспячэнні абароны многіх гарадоў.
Гісторыя Ганцавіцкага раённага ваеннага камісарыята пачынаецца з 6 ліпеня 1944 года.
У пасляваенны перыяд ваенныя камісарыяты выконвалі вялікую работу па своечасовым прыёме на воінскі ўлік ваеннаслужачых пасля дэмабілізацыі, па іх працоўным і бытавым ўладкаванні. І вось ужо больш за 90 гадоў яны ўносяць дастойны ўклад у рашэнне важнейшых дзяржаўных задач.
Ганцавіцкі ваенны камісарыят, як і іншыя, з’яўляецца выканаўцам задач абароннага характару. Ва ўзаемадзеянні з раённым выканаўчым камітэтам распрацоўвае планы правядзення мабілізацыі людскіх і транспартных рэсурсаў на тэрыторыі раёна на ваенны час. Адсюль — цэлы комплекс важных задач: арганізацыя воінскага ўліку, браніраванне рабочых і служачых за прадпрыемствамі ў інтарэсах Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў краіны, прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, арганізацыя тэрытарыяльнай абароны, работа па пытаннях сацыяльнай і прававой абароны ваеннаслужачых, грамадзян, якія звольнены з ваеннай службы, і членаў іх сямей.
Акрамя гэтага, ваенныя камісарыяты ажыццяўляюць адбор кандыдатаў для паступлення ў ваенныя вучэбныя ўстановы, прымаюць непасрэдны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, сацыяльным забеспячэнні ваеннаслужачых запасу і вырашаюць многія іншыя важныя пытанні.
З 2004 года аднавіліся планавыя ваенныя зборы па падрыхтоўцы ваеннаабавязаных запасу па неабходных спецыяльнасцях, а з 2005-га — па абслугоўванні ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
З гэтага часу практычна штогод ваеннымі камісарыятамі, у тым ліку і нашым, прызываецца пэўная колькасць ваеннаабавязаных на разнастайныя віды ваенных збораў з прыцягненнем транспартных сродкаў дзяржаўных органаў і арганізацый. Ваеннаабавязаныя з нашага раёна пры праходжанні ваенных збораў з вялікай адказнасцю аднаўляюць свае навыкі карыстання зброяй і тэхнікай.
Набліжаецца значная падзея ў гісторыі нашай дзяржавы — 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтае свята заваявана самаадданасцю нашых ветэранаў. З набліжэннем знамянальнай даты яшчэ больш актывізуюць сваю дзейнасць грамадскія арганізацыі, якія займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі. Правядзенне ў школах урокаў мужнасці, сустрэч з ветэранамі, курсантамі ваенных вучэбных устаноў садзейнічае ўмацаванню ўпэўненасці юных грамадзян у тым, што яны разам з дарослымі маюць непасрэдныя адносіны да абароны Айчыны.
Да знамянальнай даты Прэзідэнтам краіны ўстаноўлены юбілейны медаль “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Ваенным камісарыятам сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама будуць уручаны медалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турам, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнакамі ў гады Другой сусветнай вайны.
Больш за 90 гадоў ваенныя камісарыяты арганічна зліты з гісторыяй стварэння і развіцця Узброеных Сіл. Яны ўнеслі і працягваюць уносіць дастойны ўклад у рашэнне важнейшых дзяржаўных задач па забеспячэнні абараназдольнасці Беларусі.
Валерый КАСЯНЮК, ваенны камісар Ганцавіцкага раённага ваеннага камісарыята.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
У архіве Летувы адкрытыя ўнікальныя дакумэнты часоў БНР
Подробнее Пратаколы Рады БНР датуюцца 1918-1919 гадамі. У Нацыянальным архіве Летувы былі знойдзеныя ўнікальныя дакумэнты, якія датычаць Рады БНР, а таксама айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай


