Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Які сад без вінаграду?

Вінаград расце на Палессі. Менавіта ў Пінску знаходзіцца апорны пункт Інстытута пладаводства НАН Беларусі, які з’яўляецца галоўным цэнтрам беларускага вінаградарства. Палеская зона спрыяльная для вырошчвання вінаграду, бо тут значна цяплей, чым у іншых рэгіёнах Беларусі.

На прысядзібных участках у Ганцавіцкім раёне вінаград сустракаецца даволі часта, але гэта, як правіла, гатунак Альфа, які іншы раз памылкова называюць Ізабелай. Гэты вінаград не трэба ўкрываць на зіму, ён устойлівы да розных захворванняў, а гэта значыць, што з ім клопату мала. Але і якасць вінаграду Альфа не вельмі высокая.

У нас размова пойдзе пра гатункі, якія мала саступаюць вінаграду з поўдня. Зноў жа звярнуся да свайго вопыту, бо як толькі набыў дачу, то адразу заняўся вінаградам.

Напачатку ён у мяне рос пад адкрытым небам. Саджанцы, галоўным чынам, купляў у Мінску і правяраў якасць вінаграду ўжо сам, бо часта дужа хваляць той ці іншы гатунак. Праз некалькі гадоў эксперыментавання з 14 гатункаў у мяне засталося чатыры, а астатнія давялося выкарчаваць, хоць зрабіць гэта было цяжкавата. Даглядаў, радаваўся ўраджаю, і тут — пад корань.

Паўднёваму вінаграду ў нас не хапае цяпла, а калі лета дажджлівае, то ўвогуле спадзявацца на ўраджай не выпадае. Таму неабходна саджаць вінаград ранніх гатункаў з тэрмінам выспявання ягад 100 — 115 дзён.

Ёсць гатункі няўстойлівыя да захворванняў, найперш да мільдзю і шэрай гнілі. Ды і таварны выгляд, як і смак, мае вялікае значэнне.

Каб знайсці аптымальнае рашэнне і атрымаць максімальна магчымы вынік, прыйшлося ўстанавіць цяпліцу, у якой кусты вінаграду  аказаліся з паўночнага і ўсходняга бакоў. Пры такім размяшчэнні вінаград не зацяняў памідоры, перац, кавуны.

Сёння ў цяпліцы знаходзіцца вінаград Тукай, Алёшанькін і Алмацінскі ранні. Кустам ужо гадоў па пятнаццаць, і родзяць яны з году ў год. У мінулым годзе сабралі тры кашы вінаграду, хоць год быў не самы спрыяльны. Тукай і Алёшанькін — адны з самых ранніх гатункаў. Ужо ў канцы ліпеня ягады можна есці. Гронка Алёшанькіна вагаецца ў межах 500 — 1000 грамаў.

А яшчэ, што самае важнае, у цяпліцы вінаград не хварэе. Дастаткова адной апрацоўкі вясной медным купарвасам ці рыдамілам, каб зняць праблему да восені.

Тры гады таму пасадзіў для праверкі яшчэ тры гатункі: Тамайскі, Атаман і Цімур, якія ўжо далі першы ўраджай. Гатункі аказаліся добрымі, а гэта значыць, што для памідораў і перцаў у цяпліцы месца праз некалькі гадоў не будзе.

На вуліцы расце Альфа, Мінскі ружовы і Краса Поўначы. Апошні на зіму неабходна прыкрываць. Самы цёмны вінаград — гэта Альфа, а астатнія гатункі залацістыя і ружовыя. Альфа ідзе на віно, хоць  калі добра выспее, то і есці можна.

Як ужо адзначалася, цяпло і сонца для вінаграду маюць вялікае значэнне, а ў цяпліцы для расліны ствараюцца  больш спрыяльныя ўмовы. Пры гэтым неабходна, каб не толькі ягады выспелі, але і лаза. Будучы ўраджай залежыць і ад гэтага фактару. Пад зіму лаза павінна набыць карычневы колер, а не заставацца зялёнай.

Але не будзем пра агратэхніку вырошчвання вінаграду, бо  тут не хопіць невялікага артыкула. Адзначу толькі, што вінаград не любіць, калі грунтавая вада трымаецца высока.  Неабходна  выбіраць больш высокія месцы ці насыпаць капцы ў 40 — 50 см.

Безумоўна, з вінаградам клопату шмат (як і з любой раслінай), але аддача акупляе ўсе турботы. Нават патрымаць у руках залацістую кілаграмовую гронку — задавальненне. Не кажу ўжо аб тым, што на працягу месяца (па меры спеласці) сям’я можа есці вінаград удосталь. Усё ж такі 30 — 40 кг не так і мала.

Калі прыкласці рукі, ды яшчэ і з галавой, то вынік будзе. Але што я прыкмеціў: дасі чалавеку саджанец, а ён уваткне яго ў зямлю і чакае ўраджаю, часам на зіму не ўкрые. У лепшым выпадку кіне  зверху ліст шыферу, а вясной бядуе, што вінаград не распусціўся.

Уладзіслаў Снітка.

 

Які сад без вінаграду?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях