“Я тут не чужая”
Сотні людзей розных нацыянальнасцей жывуць у нашым раёне. Сярод іх казахі і армяне, украінцы і малдаване, латышы і літоўцы. Але найбольш, мабыць, расіян. Карэнныя жыхары Ганцаўшчыны гасцінна і добразычліва прымаюць тых, хто з дабром у сэрцы прыязджае ў нашу палескую старонку, мірна, хораша, як найлепшыя сваякі, жывуць у суседстве з імі. І аб чалавеку мяркуюць не па нацыянальнай прыналежнасці, не па месцы яго ранейшага жыхарства, а па яго грамадзянскай пазіцыі, па маральным абліччы. У гэтым пераканалася і адна з расіянак, з якой мы сустрэліся і пазнаёміліся ў Малькавічах 31 сакавіка. Якраз у такі ж вясенні дзень, роўна трынаццаць гадоў таму назад, Лізавета Георгіеўна Левізава пераехала жыць у гэтую вёску з далёкага Брацка.

Розныя жыццёвыя абставіны прымушаюць іншы раз людзей зрывацца з аселага месца, пакідаць родныя берагі і адпраўляцца ў далёкую дарогу, у чужую старонку. Часам — назаўсёды. І шчаслівы той, для каго гэты шлях акажацца ўдалым, а чужына не стане мачыхай.
Менавіта лёс, непрадказальны і такі пераменлівы, прывёў Лізавету Георгіеўну ў немаладым ужо ўзросце ў Беларусь. І гэты пераезд стаў пробным каменем для яе — на сілу волі, на цярпенне, на здольнасць прыкмячаць і цаніць добрае, на мудрасць прымаць жыццё такім, якім яно ёсць, на ўменне задавольвацца малым і… быць шчаслівай.
…Педагог адной са школ Брацка Лізавета Левізава вельмі любіла сваю работу, дзяцей, непасрэдных, верных, адданых. Работа і вучні былі для яе гаючай крыніцай. Думала, што так будзе заўсёды. Калі ж пайшла на пенсію, засумавала без любімай настаўніцкай працы і без вучняў так моцна, што яе сёстры зразумелі: Лізу трэба ратаваць, і сталі клікаць яе кожная да сябе. Яна ж выбрала Беларусь: на Ганцаўшчыне, у Малькавічах, жыла Лізіна старэйшая і, бадай, самая любімая сястрычка Валя. Яна выйшла замуж за мясцовага хлопца і даўно абжыла гэты куточак. Лізавета не раз прыязджала сюды да яе. Упершыню пабывала тут у 1968 годзе. І дасюль, шчыра прызнаецца мая субяседніца, не сціраюцца з памяці тыя светлыя ўражанні ад гэтых мясцін і ўвогуле ад Беларусі: літаральна зачаравалі тады расіянку велічнасць лясоў, аксаміт прасторных лугоў, дагледжанасць бяскрайніх палёў, шматколернасць кветак у парках і садах. І самае галоўнае — утульная чысціня, стабільнасць і парадак, прычым — ва ўсім. “У вас цудоўны Прэзідэнт, лепш за яго няма! — дзеліцца сваімі думкамі гэтая адкрытая жанчына. — Ён — мудры, валявы чалавек, здольны трымаць парадак ва ўсім”.
А яшчэ па душы расіянцы прыветлівасць, добразычлівасць беларускіх людзей. Гэтымі рысамі характару мясцовых людзей Лізавета Георгіеўна не перастае захапляцца і цяпер, калі пераехала жыць у Беларусь. Жанчына купіла невялічкую хатку ў Малькавічах. “Цяпер маё гняздзечка ўжо тут, — упэўнена сцвярджае яна. — Я тут не чужая, мяне даўно ўжо лічаць сваёй”.
Георгіеўна з павагай і шчырым захапленнем расказвае пра тутэйшых людзей: пра залатых рук печніка і тактоўнага чалавека Васілія; пра ветлівых, добразычлівых прадаўцоў мясцовых магазінаў, дзе маецца столькі разнастайных якасных беларускіх тавараў. Закажаш патрэбную рэч — дамоў даставяць. І Лізавета Георгіеўна паказвае прыгожы і зручны дыван-ложак, які прыдбала сабе ў Малькавічах па парадзе прадаўца Валянціны. Жанчына не нарадуецца пакупцы і не перастае дзякаваць малькавіцкім гандлёвым работнікам за клопат аб пакупніках.
Цудоўныя людзі працуюць на КПП, дзе аказваецца шмат патрэбных і важных паслуг, а таксама на пошце, дзе не толькі займаюцца сваёй непасрэднай работай, але і дастаўляюць вяскоўцам па іх просьбах неабходныя тавары.
“А якая высакародная, добрая, чулая жанчына ўзначальвае Малькавіцкі сельвыканкам! — не перастае захапляцца мясцовымі людзьмі Георгіеўна. — Мне здаецца, я на адлегласці адчуваю цяпло і клопат Ніны Паўлаўны. Яна ведае пра мясцовых людзей усё, глыбока ўнікае ў іх клопаты і праблемы і дапамагае вырашаць іх спакойна, тактоўна, спагадліва. Ці ж гэта не сапраўдны клопат пра сельскіх людзей, сярод якіх нямала пажылых?!”
“Я вельмі люблю чытаць і таму часта хаджу ў сельскую бібліятэку, дзе адпачываю душой, — расказвае пра сваё жыццё-быццё Лізавета Георгіеўна. — Як там прыгожа, чыста, утульна — сапраўдны райскі куточак, створаны ўмелымі рукамі людзей, якія тут працуюць! Адразу адчуваецца, што гаспадыні ўстаноў культуры нашых Малькавіч любяць сваю справу і выконваюць яе на высокім узроўні. Бібліятэчныя і клубныя работнікі праводзяць сумесныя мерапрыемствы для вяскоўцаў, якія ператвараюцца ў непаўторныя святы. Не забуду аднаго з іх, у 2012 годзе, які праводзіўся да 8 Сакавіка. Вёска гула, весялілася. І я тады яшчэ больш акрыяла, сагрэлася людскім цяплом, непасрэднасцю людзей, сярод якіх жыву цяпер. І само жыццё цаню сваёй меркай. І гэтая мерка — сумленне. Цудоўны рэцэпт для ўласнага роздуму, для ачышчэння душы. Калі жывеш сумленна — на сэрцы хораша і лёгка. І куды б не закінуў нас лёс, трэба жыць шчыра, адкрыта, па-чалавечы сярод людзей, берагчы тое, што ёсць. Я берагу і цаню кожную хвіліну жыцця на зямлі спакойнай, добрай Беларусі і вельмі хачу, каб нашы славянскія народы жылі ў міры і згодзе. Мы — адна сям’я, у нас агульная гісторыя, адны карані. Хай жа і парасткі іх дружна цягнуцца да сонца, цяпла, дабра, міру”.
Марыя ДЗЁМІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
У архіве Летувы адкрытыя ўнікальныя дакумэнты часоў БНР
Подробнее Пратаколы Рады БНР датуюцца 1918-1919 гадамі. У Нацыянальным архіве Летувы былі знойдзеныя ўнікальныя дакумэнты, якія датычаць Рады БНР, а таксама айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай


