Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хто ў доме гаспадар?

Кожная сям’я жыве па сваіх няпісаных законах, і ў ёй з часам ствараецца адпаведная атмасфера: быт, звычкі, адносіны. А хто галоўны ў сям’і, то гэта пытанне.

Даволі часта ў сем’ях жанчыны пакутуюць ад псіхалагічнага  і фізічнага націску з боку мужчын. Такіх выпадкаў шмат, але ж бываюць сем’і, у якіх верхаводзяць жонкі, і тады мужчына знаходзіцца ў жанчыны “пад абцасам”.

Хачу адзначыць, што не кожная жанчына, якая “падмяла” мужа, — сцерва, хоць хапае і такіх. Проста часам жонка бывае больш дзелавой ці разумнейшай. А вось калі энергія ў жанчыны б’е праз край і яна не пазітыўная, то бяда.

Аднойчы на прыпынку ў чаканні цягніка пазнаёміўся з немаладой парай — ён чалавек спакойны і мажны, а яна, дробная і мітуслівая, усё гаворыць, гаворыць… За вочы жанчыну празвалі “скочкай”. 

 Неяк яе муж паскардзіўся: “Я так стаміўся, на рабоце — цэлы дзень. А цяпер едзь на дачу: завяла козаў, гусей, ды і хата пры балоце, гніе”. Чалавеку паспачувалі, а праз месяц убачылі “скочку” ў чорнай хустачцы. Думалі, што нехта з бацькоў памёр, а аказалася, муж павесіўся. Неўзабаве ў жанчыны памерла і дачка. Пасля смерці бацькі ў маладзіцы здарыўся цяжкі інфаркт.

Здавалася б, такая бяда павінна была надламаць жанчыну, ды не. Мінула з таго часу гадоў дзесяць, а яна, як і раней, некуды спяшаецца, бяжыць з сумкамі да станцыі. 

У такіх выпадках найчасцей абвінавачваюць мужчын. Маўляў, каб не быў анучай, а страсянуў жонку, збіў з яе пыл, то жыў бы і сёння. А калі б жанчына не ўтаймавалася, то трэба было б сыходзіць, а не трымацца за яе спадніцу.

У жыцці ўсё складаней. Не кожную жанчыну можна “асядлаць”, ды далёка не кожны мужчына, у сілу свайго характару, здольны на гэта. А яшчэ ёсць дзеці, жыллё. Не проста ўсё кінуць і развітацца з мінулым.

Здараецца, што жонка кіруе ціхай сапай, і яе панаванне  ў сям’і не кідаецца ў вочы. У прынцыпе, такі варыянт не з горшых, бо муж не прыніжаецца і не губляе пачуцця сваёй годнасці. Гэты стан  мужчыну нават задавальняе — клопату меней.

Але шчыра кажучы, мужчыны, якія знаходзяцца ў жонкі “пад абцасам”, як правіла, закамплексаваныя, хоць могуць быць добрымі спецыялістамі ці займаць нейкія пасады.

Супрацоўнікі аддзела адной з арганізацый прыкмецілі, што ў іх начальніка ніколі ў кішэні няма рубля. Калі прыходзілася на нешта там скінуцца па тысячы, то пазычаў. А потым высветлілася, што ўсе грошы ў начальніка забірае жонка, хоць той і не быў аматарам выпіўкі. 

Аднойчы калега намякнуў, што так нельга, ва ўсім ёсць мяжа.

— Ды не хачу я скандалаў, толькі пачні, то канца  ім не будзе, — сказаў той. Але што цікава, жанчын у аддзеле начальнік часта імкнуўся прынізіць, укалоць па дробязі.

Існуе адна заканамернасць: калі сям’я, у якой гаспадарыць жанчына, распадаецца, то пры паўторным шлюбе ўсё паўтараецца — жанчына  зноў пастараецца заняць месца вядучай, а былы муж  у новай сям’і апынецца “пад абцасам” у жонкі. Усё будзе, як у першым шлюбе, ва ўсялякім разе ў жыцці такое здараецца часта.

Процістаянне мужчыны і жанчыны, іх барацьба за першынство мае карані, якія губляюцца ў глыбіні вякоў.

Першабытнае грамадства фарміравалася па жаночай лініі, але з цягам часу мужчыны ўзялі верх, дарэчы, не з дапамогай розуму, а дзякуючы грубай сіле. Аднак гэта не значыць, што патрыярхат устанавіўся назаўсёды.

Жанчыны сёння кіруюць краінамі, займаюць высокія пасады — вяртаюць страчаныя пазіцыі. Пры аднолькавых умовах развіцця  грамадства жанчына можа мець нават перавагу. Але не кожнае грамадства здольна ўспрымаць жанчыну сур’ёзна.

А для  сям’і не так і важна, хто іграе “першую скрыпку”. Калі мужчына не мае розуму, то які з яго гаспадар? Тое ж самае можна сказаць і пра жанчыну.

Не трэба патрабаваць ад жыцця большага, чым яно можа даць. Лепш за ўсё жыць у згодзе з сабой і сям’ёй, якая з’яўляецца прытулкам для чалавека.

Уладзіслаў Снітка. 

Хто ў доме гаспадар?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях