Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гарачы сакавік

У сельгаскааператывах раёна поўным ходам вядуцца вясенне-палявыя работы. Гарачая, адказная пара! Анамальна цёплае сакавіцкае надвор’е прыспешвае хлебаробаў: пакуль у глебе ёсць запасы вільгаці, трэба як мага хутчэй пасеяць раннія каласавыя. Удосталь у гэтую вясеннюю пару і іншых неадкладных спраў, з якімі трэба справіцца ў аптымальныя тэрміны. Вось чаму на такім строгім уліку не тое што гадзіны — кожная хвіліна. І гэтым каштоўным часам вельмі даражаць у СВК “Дубнякі”. А што гэта так, сведчаць і вынікі: гаспадарка, паводле зводак райсельгасхарчу, у ліку лепшых па тэмпах і якасці вясенне-палявых работ і, па ўсім відаць, адной з першых у раёне завершыць яравую сяўбу.

У сераду, 26 сакавіка, супрацоўнікі “СП” пабывалі ў гэтым сельгаскааператыве і не маглі не заўважыць той дзелавой абстаноўкі, сабранасці, што пануюць тут. У кожнага механізатара — сваё заданне, і яны без лішняй мітусні, звычна, спорна і, галоўнае, якасна выконваюць сваю работу. На палях гаспадаркі ажыўлена: дзе аруць, дзе сеюць, дзе ўносяць арганіку, займаюцца падкормкай траў, сенажацей і пашаў, вядуць хімпраполку пасеваў яравых зернебабовых культур.

Галоўнага агранома гаспадаркі Віталія Крука засталі ў той ранак на мехдвары ў Перадзеле. Разам дабіраемся ва ўрочышча Карповіч, дзе на плошчы ў 39 гектараў пасеяны ўжо раннія каласавыя. Насычаныя вільгаццю зярняты вось-вось пусцяць расточкі, а таму трэба яшчэ да з’яўлення ўсходаў правесці хімапрацоўку гэтага яравога кліна. Тут шчыруе адзін з вопытнейшых механізатараў сельгаскааператыва Вячаслаў Шут. Трактар, падуладны свайму рупліваму гаспадару, упэўнена абходзіць поле. За ім “плыве”, пераліваецца на яркім сонцы вясёлкавымі кроплямі шлейф воднага раствору з неабходнымі хімікатамі. Ён зберажэ пасевы ад непажаданага саперніка — пустазелля, і станоўча паўплывае на будучы ўраджай. Вячаслаў прыпыняецца літаральна на хвілінку,  на хаду высвятляе ў агранома некаторыя пытанні, і яго трактар зноў робіць чарговы круг.

“Спяшаецца, — нібы апраўдваючыся за такую кароценькую сустрэчу-знаёмства з механізатарам, сціпла кажа галоўны аграном і, гледзячы ўслед ад’язджаючаму трактару, дадае: — Вясновы дзень год корміць. Не пастараемся цяпер — не дабяром ураджаю ў час уборкі. Вось і стараюцца механізатары кожны на сваім рабочым месцы. Вунь на тым полі працуе Юрый Волкаў, па 10 — 12 гектараў плошчаў за дзень узорвае”. Едзем туды, і па дарозе Віталій Сцяпанавіч расказвае пра ход вясенне-палявых работ, пра тых, на чыіх плячах ляжыць гэтая адказная справа.

Гарачы сакавік

“Абыякавых да хлебаробскай справы механізатараў у нас няма, — уступае ў размову старшыня сельгаскааператыва Уладзімір Грыгаран, што  якраз пад’ехаў на поле, дзе араў Юрый Віктаравіч.  — Нікога не трэба панукаць, усе з разуменнем і адказнасцю адносяцца і да сваіх абавязкаў, і да часовых праблем. Так і павінна быць! І чым дружней мы будзем зараз працаваць, тым хутчэй завершым пасяўную. І будзем з хлебам!” — аптымістычна дадае кіраўнік гаспадаркі.

А што тут спорыцца работа, сведчаць лічбы і факты, якія далі нам і галоўны аграном СВК, і старшыня. Калі не падвядзе надвор’е, сёння ў гаспадарцы мяркуецца завяршыць сяўбу ранніх зернявых, якія займаюць плошчу ў 580 гектараў. У той дзень, калі мы былі ў “Дубняках”, іх пасеялі на 400 гектарах, 130-гектарная плошча адведзена сёлета пад бульбу, рады пад яе ўжо наразаюцца і вось-вось пачнецца пасадка. На 700 гектарах будзе пасеяна кукуруза, плошчы пад яе рыхтуюцца, на 50 гектарах — проса, на 10 — кармавыя буракі, на 150 — аднагадовыя травы. Плануецца атрымаць не менш за 4 тысячы тон зерня ў амбарнай вазе. А каб планы ажыццявіліся, трэба старацца штодзень, што і робяць у гаспадарцы. Поўнасцю падкормлены ўжо азімыя, якія займаюць плошчу ў 912 гектараў, рапс (386 га), на 261  гектары сенажацей, пашаў і шматгадовых культур унесены азот. Па стане на 26 сакавіка ўнесена на палі 16 тысяч тон арганікі, засталося яшчэ раскінуць прыкладна 5 тысяч тон. На наступным тыдні тут справяцца і з гэтай работай.

Здавалася б, ідылічны абразок вясковага жыцця-быцця. Але і ў ім — не без праблем: не заўсёды хапае неабходных сродкаў на набыццё мінеральных угнаенняў, паліва, сродкаў хімапрацоўкі… Але кіраўніцтва сельгаскааператыва не наракае на іх, не сядзіць склаўшы рукі, а дзейнічае, шукае выйсце. І знаходзіць яго. У гаспадарцы моцны касцяк механізатарскіх кадраў. А якая справа — такая і слава.

А як увогуле ідзе пасяўная кампанія ў раёне, мы даведаліся ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Як паведаміў намеснік старшыні райсельгасхарчу Міхаіл Канановіч, пад яравую сяўбу ў сельгаскааператывах Ганцаўшчыны сёлета адведзена плошча ў 11380 гектараў, у тым ліку пад сяўбу яравых зернявых і зернебабовых — 5840 гектараў. Па стане на 26 сакавіка ўсе гаспадаркі прыступілі да гэтай работы і была засеяна плошча ў 2193 гектары. Рытмічна вядзецца догляд пасеваў, іх падкормка,  азімы рапс апрацоўваецца інсектыцыдам супраць сцябловага скрытнахобатніка. Рапс займае ў гэтым годзе плошчу ў 2350 гектараў і ўжо цалкам падкормлены. Завяршаецца падкормка і азімых зернявых. На сераду пяць гаспадарак раёна завяршылі гэтую работу. Уносіцца арганіка, вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу іншых культур, перазалужэнне і падсяванне шматгадовых траў, выконваюцца і іншыя неадкладныя работы. Паміж некаторымі гаспадаркамі арганізавана ўзаемадапамога. Вясна набірае разбег, круціцца няспыннае кола вясковых клопатаў. Дзеля хлеба на нашых сталах. Дзеля дастатку ў краіне, дзе ўсё робіцца для таго, каб мірна, спакойна жыў і працаваў яе народ.

Марыя ДЗЁМІНА.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях