Рабочая паездка старшыні Камітэта дзяржкантролю
На мінулым тыдні наш райцэнтр наведаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон. Галоўнай мэтай рабочай паездкі стала вывучэнне на прыкладзе Ганцавіч сітуацыі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Праблемныя пытанні
Першым аб’ектам у горадзе, які наведаў Аляксандр Серафімавіч, стала модульная кацельня па вуліцы Матросава — эфектыўная альтэрнатыва старой кацельні былога “Харчавіка”. На сённяшні дзень сабекошт цеплавой энергіі пры выкарыстанні газу там на 100 тысяч рублёў ніжэй, чым у сярэднім па раёне, а пры выкарыстанні дроў — на 200 тысяч. І гэта толькі частка комплексу мер па мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ганцаўшчыны, якая праводзіцца з мэтай змяншэння сабекошту паслуг і паляпшэння іх якасці. Замена труб ацяплення і работы па збалансаванні ўсёй сістэмы цеплазабеспячэння, рэканструкцыя водазабора, будаўніцтва станцыі абезжалезвання і замена старых водаправодаў, а таксама рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў успрымаюцца зараз як належнае. Між іншым, на гэта ўжо затрачаны дзясяткі мільярдаў рублёў і, якая б фінансавая сітуацыя не складвалася ў краіне, мэтанакіравана выдзяляюцца сродкі на далейшую мадэрнізацыю ЖКГ. Хаця, як адзначыў кіраўнік абласнога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Лабанаў, калі па цеплазабеспячэнні і водазабеспячэнні сітуацыя кардынальным чынам мяняецца, то галоўным праблемным пытаннем пакуль застаецца абслугоўванне жыллёвага фонду. Прычына банальная — з-за вялікага аб’ёму работ патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі.
Разам з гэтым старшыня Камітэта дзяржкантролю ўзняў вельмі важнае пытанне: чаму з году ў год жыллёва-камунальныя гаспадаркі паступова змяншаюць сабекошт сваіх паслуг, а ўдзельная вага плацяжоў насельніцтва не павялічваецца? Зараз мы, нягледзячы на павышэнне тарыфаў з улікам інфляцыі на паслугі ЖКГ, аплачваем толькі 25 — 30 працэнтаў ад іх сабекошту — астатняе датуецца дзяржавай. Аляксандр Серафімавіч адзначыў, што гэта сур’ёзная праблема і прычыны яе могуць хавацца ў няпрофільных актывах: чыноўнікі далучаюць праблемныя прадпрыемствы да ЖКГ — ад мэблевых фабрык да ліній па перапрацоўцы семак, а потым разнастайнымі спосабамі датуюць іх за кошт бюджэтных сродкаў, якія накіроўваюцца ў ЖКГ. Дарэчы, аб гэтым ішла размова і на ААТ “Модуль”, якое, па прапанове кіраўніцтва раёна, стала наступным аб’ектам, які наведаў старшыня Камітэта дзяржкантролю.
Праблемнае прадпрыемства
На сённяшні дзень ААТ “Модуль” знаходзіцца ў стане санацыі, і прымаюцца крокі па вывадзе прадпрыемства з крызісу. У цэлым старшыня Камітэта дзяржкантролю застаўся задаволены ўбачаным, але ў яго ўзнік шэраг пытанняў. Напрыклад, чаму прадпрыемства курыруе абласная ЖКГ і ці няма тут, як гаварылася вышэй, злоўжыванняў? Дарэчы, звыш 80 працэнтаў прадукцыі “Модуля” закупляе абласная ЖКГ. Але, як запэўніў Сяргей Лабанаў, закупкі адбываюцца толькі праз біржу і заключаецца дагавор з пастаўшчыком, які прадастаўляе больш выгадныя ўмовы, у тым ліку і па цане.
Гаварылі і аб прычынах, якія прывялі прадпрыемства да банкруцтва. Па-першае, кіраўнік абласной ЖКГ назваў зацягванне тэрмінаў рэалізацыі інвестпраекта — планавалася зрабіць за 1 год, а спатрэбілася 4. Так атрымалася, на думку Сяргея Лабанава, з-за нясвоечасовага фінансавання праекта банкамі. Разам з гэтым прадпрыемства аказалася неплацежаздольным з-за валютных крэдытаў — рост долара ў 3,5 разы прывёў да таго, што “Модуль” проста не змог разлічвацца па іх. Аляксандр Серафімавіч адзначыў, што сітуацыя будзе дэталёва вывучана.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю таксама пагутарыў з радавымі работнікамі. Усіх хвалявала праблема няпоўнай загружанасці прадпрыемства работай. Гэта і зразумела, калі цэхі прастойваюць, то няма заробку і стабільнасці. А адзін з работнікаў звярнуў увагу на тое, што ёсць праблемы і з кіраўніцтвам. Маўляў, антыкрызісны ўпраўляючы ўжо амаль год на прадпрыемстве, атрымлівае 28 мільёнаў у месяц, а ніякіх вынікаў няма. Старшыня дзяржкантролю паабяцаў праверыць інфармацыю і зазначыў, што так не павінна быць, нават у прэм’ер-міністра зарплата меншая.
Эфектыўнасць дзяржкантролю
Завяршылася рабочая паездка Аляксандра Якабсона сустрэчай з актывам раёна — кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый і прадпрыемстваў Ганцаўшчыны. Старшыня Камітэта дзяржкантролю расказаў аб дзейнасці арганізацыі, якую ён узначальвае, і акрэсліў яе галоўную задачу. Падобныя структуры існуюць у большасці краін свету і патрэбны для фінансавага кантролю, каб прадухіліць злоўжыванні і парушэнні заканадаўства. І толькі ў мінулым годзе дзяржкантролю ўдалося вярнуць больш за 1 трыльён рублёў дзяржаўных сродкаў у бюджэт краіны. Таксама Аляксандр Серафімавіч адзначыў праблемныя пытанні па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, згадаў аб тым, што найбольш зваротаў грамадзян датычыцца менавіта іх, і заўважыў: таму па даручэнні Прэзідэнта краіны створана рабочая група для вывучэння сітуацыі і выяўлення прычын, якія прыводзяць да таго, што, нягледзячы на мільярдныя ўліванні і мадэрнізацыю ЖКГ, няма чакаемага фінансавага эфекту і захоўваецца дыспрапорцыя ў аплаце паслуг.
Многія прысутныя ў сваю чаргу скарысталі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні. Напрыклад, у сувязі з тым, што з 1 красавіка ўсё службовае жыллё пераводзіцца ў разрад арэнднага, ці не будзе гэта дорага для спецыялістаў, якія ў ім жывуць? Тут, як адзначыў у сваю чаргу кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, праблем не ўзнікне, бо ўжо на ўзроўні аблвыканкама прынята рашэнне, у адпаведнасці з якім для такога рэгіёна, як Ганцавічы, будзе прымяняцца паніжаючы каэфіцыент і кошт арэнды складзе ўсяго 780 рублёў за квадратны метр жылля.
Узнялі праблему і падводу прыроднага газу да службовых дамоў сельгасарганізацый — грамадзянам дзяржава прадастаўляе льготныя крэдыты, а арганізацыям даводзіцца гэта рабіць на агульных умовах, што вельмі затратна. І тут пытанне можна вырашыць, калі людзі прыватызуюць жыллё.
Павел СВІСТУНОВІЧ.






Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
У архіве Летувы адкрытыя ўнікальныя дакумэнты часоў БНР
Подробнее Пратаколы Рады БНР датуюцца 1918-1919 гадамі. У Нацыянальным архіве Летувы былі знойдзеныя ўнікальныя дакумэнты, якія датычаць Рады БНР, а таксама айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай


