Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Будаўнік-1” — чэмпіён раёна па міні-футболе

У мінулую нядзелю завяршыўся чэмпіянат раёна па міні-футболе. Турнірная сітуацыя склалася такім чынам, што менавіта ў апошні гульнявы дзень вызначыліся пераможца, сярэбраныя і бронзавыя прызёры першынства.

Інтрыга ў барацьбе за прызавыя месцы заставалася да апошніх дзвюх сустрэч. Перад гульнёй “Хатынічы” — “ФК “Ганцавічы-2” — ДЮСШ” рабятам са спартыўнай школы, каб застацца на трэцім месцы, дастаткова было згуляць унічыю са сваімі сапернікамі. Паядынак паміж гэтымі камандамі выдаўся вельмі напружаным, з мноствам барацьбы і з мінімальнай колькасцю небяспечных момантаў. Аднак хатыніцкія футбалісты былі больш настойлівымі ў сваіх атаках і за пяць хвілін да заканчэння сустрэчы забілі гол, які аказаўся адзіным у гэтай гульні. Такім чынам, перамога з лікам 1:0, а разам з ёй і ганаровае трэцяе месца дасталіся камандзе “Хатынічы”.

Фінальнай сустрэчы чакалі шматлікія прыхільнікі футбола. Дзве мацнейшыя каманды раёна — “Студэнты” і “Будаўнік-1” — змагаліся за званне пераможцы турніру. На працягу некалькіх апошніх гадоў чэмпіёнамі раёна станавіліся “Студэнты”, аднак на гэты раз перамогу атрымалі футбалісты  каманды “Будаўнік-1”.

Рашаючы паядынак, як і гульня за трэцяе месца, выдаўся вельмі напружаным, драматычным і з невялікай колькасцю небяспечных момантаў. У першай палове невялікай перавагай валодалі “Студэнты”, але лік у сустрэчы адкрылі футбалісты “Будаўніка-1”. Аднак “Студэнты” хутка змаглі не толькі выраўняць лік, але і выйсці наперад. 2:1 — менавіта з такім лікам яны завяршылі першы тайм.

У другой палове ініцыятыву перахапілі футбалісты “Будаўніка-1”. А “Студэнты”, якія правялі фінальны паядынак без замен, наадварот, стаміліся, сталі дапускаць больш памылак і ў выніку ў сярэдзіне другога тайма прапусцілі два мячы ў свае вароты. Рашаючыя галы на свой рахунак запісалі футбалісты “Будаўніка-1” Ігар Бобка і Вадзім Пабудзей. У далейшым “Студэнты” спрабавалі адыграцца, але часу і ў першую чаргу сіл у іх не хапіла. У выніку сустрэча завяршылася з лікам 3:2 на карысць каманды “Будаўнік-1”, якая сёлета і стала чэмпіёнам раёна.

Пасля фінальнай сустрэчы адбылася цырымонія ўзнагароджвання. Каманды-прызёры атрымалі кубкі, граматы і медалі з рук намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава, загадчыка сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Яўгена Кабрынца і старшыні фізкультурна-спартыўнага клуба “Здароўе-7” Міхаіла Ярашэвіча. Акрамя ўладальнікаў першых трох месцаў, прызы “За волю да перамогі” атрымалі каманды “РАНС”, “ПМС”, “Люсіна” і “Лясгас”.

Былі вызначаны і лепшыя ігракі турніру. У зборную каманду “А” трапілі: Аляксандр Наумік, Андрэй Болбат, Юрый Мелехавец (усе з каманды “Студэнты”); Ігар Бобка, Алег Берташ, Вадзім Пабудзей  (з каманды “Будаўнік-1”); Аляксандр Рабцэвіч (“ПМС”); Ілья Боднар (“ФК “Ганцавічы-2” — ДЮСШ”) і Дзяніс Коўш (“РАНС”). У зборную каманду “В” уключаны: Аляксей Кандратовіч, Андрэй Іванісеня (абодва з “ФК “Ганцавічы-2” — ДЮСШ”); Мікіта Пічыц, Вадзім Пічыц (з “Хатыніч”) і Арцём Макарэвіч (“Будаўнік-2”).  А лепшымі ігракамі турніру прызнаны футбалісты каманды “Будаўнік-1” Ігар Бобка і Вадзім Пабудзей.

На гэтым спаборніцтвы па міні-футболу не завяршаюцца. У лютым-сакавіку таксама пройдуць: кубак раёна і турнір сярод прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: каманды-прызёры пасля цырымоніі ўзнагароджвання.

Фота Ільі Боднара.

“Будаўнік-1” — чэмпіён раёна па міні-футболе

каманда «Будаўнік-1″

“Будаўнік-1” — чэмпіён раёна па міні-футболе

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях