Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Грошы ёсць. Дзе іх трымаць?

Самае надзейнае сховішча для грошай — гэта банк. А калі іх пакласці яшчэ пад высокія працэнты, то можна асабліва не баяцца інфляцыі. Але наш чалавек часта лічыць, што лепш за ўсё трымаць грошы дома. І ў такім выпадку застаецца знайсці для іх надзейнае месца.

Дзе толькі не хаваюць грошы. Фантазія тут не мае межаў. Хоць самым надзейным лічылася закапаць грошы ў зямлю. Але гэта датычылася найперш срэбра ці золата.

У Кобрынскім музеі знаходзіцца залаты скарб, які выкапалі будаўнікі. Залаты ланцужок даўжынёй у два метры, кішэнны гадзіннік, таксама залаты, і іншыя рэчы нехта прыхаваў перад вайной.

А ў Баранавічах за савецкім часам здарыўся такі выпадак. Дзве жанчыны падчышчалі траншэю і наткнуліся на залатыя царскія манеты. Калі скарб падзялілі між сабой, то кожнай перапала  па некалькі соцень манет. Адна аднесла свае дамоў і там з мужам прыхавалі, а другая жыла адна і “пайшла ў разнос”. З кавалерамі, якія яе наведвалі, пачала разлічвацца манетамі. У хуткім часе мужыкі сталі ў чаргу. А калі жанчыну арыштавалі, то яна ўсё паведаміла як на споведзі. Нават пералічыла “залётнікаў”, якім давала манеты. Была гучная справа, бо другая жанчына заявіла, што гэта выдумка і ніякага  золата ў яе няма. Быў суд, і прыгавор быў суровы.

Не трэба думаць, што на Ганцаўшчыне ўсе былі бедныя.

У вёсцы Лактышы знайшлі два скарбы. Першы — у 1937 годзе, а другі — у 1941-м. У апошнім было 7067 сярэбраных манет. Скарб схавалі прыкладна ў 1666 годзе. 76 сярэбраных манет знайшлі ў 1893 г. у вёсцы Хатынічы.

З золатам і срэбрам прасцей, бо яны не падуладны часу. А вось асігнацыі маглі засунуць пад падлогу, у бочку з жытам ці яшчэ куды.

Аднойчы мой знаёмы паехаў на выхадныя да маці, каб дапамагчы па гаспадарцы. Выграб з закуткаў смецце, падняў зблытаны клубок ільняных нітак, кінуў усё смецце ў кучу і падпаліў. Ніткі гарэлі вяла, мужчына той клубок падварушыў граблямі, і ён разваліўся. Праз імгненне прыйшлося ніткі тушыць, бо ў тым клубку быў жмут царскіх асігнацый. Калі і хто ўхітрыўся схаваць у клубок  тыя грошы — невядома.

А вось яшчэ даволі цікавы выпадак. Стаяў пад навесам стары, яшчэ дзедаўскі вулей. Неяк унук вырашыў той вулей  разбіць на дровы.  Стукнуў некалькі разоў сякерай, і вулей разваліўся, а паміж дошкамі — грошы, зноў жа царскія. Пчолы былі добрыя ахоўнікі, ды і каму ў галаву магло прыйсці, што ў вуллі можа быць схованка.

А прападалі грошы найперш ад змены ўлады і скупасці людзей, якія дрыжэлі над імі да апошняга.

Калі я купіў на вёсцы старую хату пад дачу, то вырашыў выкінуць печ, якая займала палову кухні. Дайшоў да падпечка, а там — царскія асігнацыі і нямецкія маркі перыяду вайны. Апошніх налічыў пяць тысяч. А яшчэ пры грашах былі дзве ашчадныя кніжкі. На рахунку адной ляжала 300 злотых,  другой — дзевяцьсот. Карову ў той час можна  было купіць за 80 — 100 злотых. Цікава, што апошні ўзнос у банк быў зроблены ў 1939 годзе, за два дні да пачатку Другой сусветнай вайны.

Іншы раз узнікае падазрэнне, ці ўсё  ў парадку ў чалавека з галавой. Прыехалі сыны хаваць бацьку і палезлі на гарышча па труну, бо стары папрасіў, каб яго паклалі ў дамавіну, якую ён сам зрабіў. Паглядзелі сыны на тую труну ды скінулі з гарышча — брыдка бацьку ў самаробную дамавіну класці. Труна ўпала, і днішча адвалілася, а там — поўна савецкіх рублёў. Стары, мабыць, вырашыў іх з сабой забраць. “Вясёлыя” былі памінкі.

Праглядаючы крымінальную хроніку, заўважаеш, што рабаванне кватэр — найбольш распаўсюджанае злачынства. Зладзеі могуць прыхапіць каштоўныя рэчы, але найперш  шукаюць грошай.

Здавалася б, патаемных месцаў у гарадской кватэры шмат, а на справе іх не так і многа. Спрактыкаваны злодзей за нейкіх 10 мінут можа знайсці прыхаваныя грошы. У яго ў гэтай справе вялікі вопыт, і шукаць грошы — яго “работа”. А многіх падводзіць шаблоннае мысленне.

Сёння, галоўным чынам, хаваюць долары. Але пакласці іх у стос бялізны ці кніжку — не значыць добра схаваць. Хоць шафа і кніжная паліца ўсё яшчэ лічацца надзейнымі месцамі. Хаваюць грошы ў халадзільніку ці ў торбачках з крупамі, а нехта кладзе на покуць за абразы. Толькі вось зладзеі найперш туды і зазірнуць.

Адна знаёмая паклала 500 долараў пад вусцілку ў бот, а калі праз паўгода  дастала іх, то перапалохалася — купюры пакрыліся цвіллю. Абышлося, хоць магло быць і горш.

Зладзеі, як правіла, дзейнічаюць па наводцы, і калі вы атрымалі буйную суму, то пастарайцеся,  каб пра гэта мала хто ведаў.

Трэба адзначыць, следчыя іншы раз знаходзяць наводчыкаў ці зладзеяў сярод сваякоў. Здараецца, што сын ці дачка абіраюць бацькоў. А ёсць яшчэ ўнукі, пляменнікі.

Лепш за ўсё, калі грошы ў абароце і прыносяць нейкія дывідэнды. Але ці многа сярод нашых людзей дзелавых і прагматычных? Не. А ў такім разе ў нас няшмат варыянтаў.

Можна пакласці зберажэнні ў банк і мець з іх працэнты. Той, хто паступіў так у мінулым годзе, атрымаў добры “навар”. Ва ўсякім разе, не так пацярпеў ад інфляцыі. Ад долараў быў меншы прыбытак, хоць на іх многія яшчэ робяць стаўку. Трымаць грошы дома ў патаемным месцы і баяцца зладзеяў — варыянт з перажываннем. А ўвогуле, не перажывае той, хто нічога не мае.

Уладзіслаў Снітка.

Грошы ёсць. Дзе іх трымаць?

Популярность: 6% [?]

Грошы ёсць. Дзе іх трымаць?
Добавить в социальные закладки[/url]
Blink
del.ici.ous
Digg
Furl
Google
Simpy
Spurl
Y! MyWeb
БобрДобр
Мистер Вонг
Яндекс.Закладки
Текст 2.0
News2
AddScoop
RuSpace
RUmarkz
=http%3A%2F%2Fwww.gants.by%2F%3Fp%3D6877&u_data[name]=%D0%93%D1%80%D0%BE%D1%88%D1%8B+%D1%91%D1%81%D1%86%D1%8C.+%D0%94%D0%B7%D0%B5+%D1%96%D1%85+%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%86%D1%8C%3F]Memori
Закладки Google
Писали
СМИ 2
Моё Место
Сто Закладок
Ваау!
Technorati
RuCity
LinkStore
NewsLand
Lopas
Закладки - I.UA
Connotea
Bibsonomy
Trucking Bookmarks
Communizm
UCA
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях