Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Глыток калодзежнай вады

Вада са студні… Халоднай, колкай — летам, сцюдзёнай — зімою, мы спаталяем ёю смагу, гатуем стравы, мыем бялізну. І не заўсёды задумваемся аб якасці калодзежнай вады, аб тым, ці правільна мы яе ўжываем. Насцярожваемся тады, калі яна раптам рэзка памяняе свой колер, смак або набудзе непрыемны пах. А між іншым, няякасная вада з калодзежа можа стаць прычынай той ці іншай хваробы або нават лятальнага канца.

Аб гэтым сведчыць выпадак смерці нованароджанага дзіцяці ў Гродзенскай вобласці па прычыне выкарыстання з шахтавага калодзежа вады, не адпавядаючай гігіенічным нарматывам. Таму адразу хачу звярнуць асаблівую ўвагу жыхароў раёна вось на чым: нельга выкарыстоўваць у харчаванні нованароджаных калодзежную ваду, негатыўна ўплываючую на дзіцячы арганізм. Для гэтага ёсць бутыляваная пітная вада, прызначаная для адпаведных узроставых груп насельніцтва.

А зараз — непасрэдна пра шахтавыя калодзежы. Іх у нашым раёне — 5679. Спецыялістамі санітарнай службы праводзіцца выбарачны кантроль якасці вады з іх, а таксама даследуецца вада па скаргах насельніцтва і па заяўным прынцыпе на платнай аснове. Як сведчаць вынікі аналізаў калодзежнай вады, зробленыя ў 2013 годзе, па мікрабіялагічных паказчыках — 20 працэнтаў, па санітарна-гігіенічных — 37,5 працэнта яе (у тым ліку па ўтрыманні нітратаў 73,9 працэнта) не адпавядаюць патрабаванням санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў “Гігіенічныя патрабаванні да крыніц нецэнтралізаванага пітнога водазабеспячэння насельніцтва”.

Высокі працэнт неадпаведнасці якасці калодзежнай вады можа быць па прычыне непрытрымлівання адлегласці ад калодзежаў да памыйных ям, надворных туалетаў, хлявоў і г.д. Адлегласць іх да калодзежа павінна складаць не менш за 50 метраў. У адваротным выпадку адбываецца забруджванне паверхневых водаў, і яны трапляюць у калодзежы.

Пагаршаючым фактарам з’яўляецца высокае знаходжанне паверхневых грунтавых водаў — ад 0,5 да 1,5 метра. Нярэдка калодзежы проста не добраўпарадкаваны: не маюць накрыўкі, глінянага замка глыбінёй у 2 метры і шырынёй у 1 метр па перыметры калодзежа, не заўсёды ёсць лаўка для вядра і інш. Уладальнікі калодзежаў не чысцяць і не дэзынфіцыруюць іх штогод. А між іншым, у нашым раёне на балансе камунальнай службы дзейнічае спецыяльная брыгада, якая па заяўным прынцыпе можа ажыццявіць рамонт, ачыстку і дэзынфекцыю калодзежаў. Дарэчы, гэта можна зрабіць і самому. А вось як — падрабязную кансультацыю па гэтым пытанні вы можаце атрымаць у ДУ “Ганцавіцкі райЦГіЭ” па адрасе: г. Ганцавічы, вул. Матросава, д. 62, тэл. 2-34-72.

Аб сваім здароўі мы павінны клапаціцца ў першую чаргу самі — вядомая і бясспрэчная ісціна. Таму, ажыццяўляючы комплекс мерапрыемстваў па захаванні ўласнага здароўя і здароўя сваіх блізкіх, не забывайцеся і пра пітную ваду. Якасная, чыстая, адпавядаючая ўсім гігіенічным нарматывам, яна будзе прыносіць толькі карысць. І нават глыток яе прынясе вам асалоду.

Марына КАЗЛОЎСКАЯ,

памочнік урача-гігіеніста ДУ “Ганцавіцкі райЦГіЭ”.

Глыток калодзежнай вады

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях