Прыроды вялікая сіла
У жыцці шмат незразумелага, і многія вераць у нейкі цуд, замовы, цудадзейныя словы, з дапамогай якіх можна вылечыць хворага. Калі б было так, то не патрэбны былі б дактары, а ўсе ішлі б да знахароў, шаптух, чарадзеяў.
Мне давялося сустракацца з людзьмі, якія быццам бы маюць дачыненне да таемных сіл. Склалася ўражанне, што сучасныя парапсіхолагі, экстрасэнсы — гэта тыя, хто знайшоў спосаб зарабляць грошы. А вось знахары немаладога веку ўяўляюць большую цікавасць. Я спынюся на адной сустрэчы.
У Снове, што ў Нясвіжскім раёне, мяне завялі да жанчыны, якая нібыта пазбаўляла людзей ад болю ў пазваночніку. Мы разгаварыліся, і гаспадыня паведаміла, што яна іншы раз чуе галасы, а аднойчы ўбачыла ў спальні чорную авечку. Пайшла за ёю на кухню, затым на вуліцу, і там авечка знікла. Слухаючы гэта, станавілася крыху не па сабе. Але мне найперш хацелася даведацца, як жанчына здымае болі ў пазваночніку. Таму я і паскардзіўся, што ў мяне крыху пабольвае спіна.
Гаспадыня разаслала на падлозе саматканую посцілку і прапанавала легчы на яе тварам уніз. Як толькі я гэта зрабіў, жанчына ўзлезла мне на спіну. Тое таптанне нагамі працягвалася некалькі хвілін, а я ляжаў і думаў, каб хутчэй яна з мяне злезла. Лекарка не была худзенькай, а ў мяне няшмат тых пудоў. А калі б з пазваночнікам сапраўды была праблема, то яшчэ невядома, чым бы тое лячэнне закончылася. Хоць жанчына назвала прозвішчы некалькі чалавек, якіх яна “паставіла на ногі”.
Як бы там ні было, але старыя лекары і знахары не выклікаюць падазронасці. Можна ім верыць, а можна — і не, але яны “не гоняць хвалю”, як маладыя з купленымі ў пераходах маскоўскага метро дыпломамі “доктара народнай медыцыны”.
Сёння, пры любым раскладзе, неабходна звяртацца да дактароў. Але калі нейкая хвароба моцна прыцісне, то чалавек шукае паратунку і ў знахароў, як гэта рабілася ў мінулым.
Нашы продкі ішлі па дапамогу да шаптух і чараўнікоў, а вядзьмарства ў тыя часы было распаўсюджанай з’явай. У кожнай вёсцы жыла свая ведзьма ці вядзьмак. Калі ў каровы пустое вымя, то, вядома ж, ведзьма вінавата, а калі ў маладзіцы малако прапала, то зноў жа яна. Разам з гэтым многія вясковыя жанчыны маглі аказаць першую дапамогу ці нават вылечыць.
Памятаю, як у дзяцінстве зацярушыш вочы і маці вядзе да Мані. Тая, бывала, языком правядзе па воку — і поўны парадак. А лячыць ангіну клікалі бабу Волю. У яе былі два варыянты лячэння: зазірнуўшы ў рот, яна абмазвала палец мёдам і душыла ім у горле гнайнікі ці, абмакнуўшы квачык з кудзелі ў газе, рабіла тое ж самае. Кашмар, але, як ні дзіўна, дапамагала. Калі ж дзіця шапялявіла, то кончык языка адшчыквалі нажніцамі, якімі стрыглі авечак. Жах! Добра, што гэта ў мінулым і ўспамінаецца як страшны сон.
Але ў прыродзе сканцэнтраваны магутныя сілы і яшчэ многае невядома чалавеку, хоць, напрыклад, электрычнасць ці ядзерную энергію запазычыць у Прыроды ўдалося. А звычайная плесня ператварылася ў антыбіётык. Пеніцылін выратаваў жыцці мільёнам.
Вось і будзем найперш звяртацца да Прыроды, шукаць там падтрымкі, калі ўжо дактары не могуць дапамагчы.
Гартаючы старадаўнія кнігі, знаходзіш шмат цікавых парад для лячэння розных хвароб. Напрыклад, у “Мінскіх епархіяльных ведамасцях” (№ 20, 15.10.1880 г.) я прачытаў, як вылечыцца ад рэўматызму ці прастуды. “Каб падрыхтаваць патрэбную мазь, неабходна дробна нарэзаць мухаморы, шчыльна набіць іх у бутэльку, моцна закаркаваць і закапаць бутэльку ў конскі гной на цэлы месяц. Калі пройдзе месяц, бутэльку з гною дастаць, вадкасць, якая ўтварылася з мухамораў, працадзіць. Гэтая мазь надзвычай карысная пры ўсякай прастудзе, калі ёю нацерціся, але асабліва дапамагае пры рэўматызме”.
У гэта я веру не таму, што звесткі надрукаваны ў царкоўным выданні. Тут ёсць здаровы сэнс, а не нейкае там чарадзейства, якое царква заўсёды асуджала. Хаця калі лячэннем займаліся святары, то гэта ўхвалялася.
У “Мінскіх епархіяльных ведамасцях” за 1888 год гаворыцца пра вядомага народнага лекара і святара Івана Русецкага, які лячыў ад “усякай хваробы”, але асаблівым поспехам вылечваў застарэлыя і хранічныя раны. Найбольшай папулярнасцю святар карыстаўся ў беднага насельніцтва, “якому ён бескарысліва прысвяціў сваю працу і веды”.
Некалі пры цяжкіх абмарожваннях пацярпелыя ўчасткі цела змазвалі выцяжкай з баравікоў, і, як паведамляецца ў “Лячэбніках” канца 17-га стагоддзя, удавалася вылечыць нават цяжка абмарожаных.
Сёння за лісічкі перакупшчыкі плацяць грыбнікам 35 тыс. рублёў за кілаграм, хоць самі атрымліваюць ад нямецкіх закупшчыкаў у разы больш. У Германіі з лісічак вырабляюць лякарства.
Калі ўважліва прыгледзецца да лекаў, якія прадаюцца ў аптэках, то можна заўважыць, што многія прэпараты і мазі маюць з народнымі сродкамі агульную аснову.
Як раней лячыліся ад “ламаты ў касцях” ці калі скразняком прахапіла? У бутэльку лавілі лясных мурашак і залівалі іх гарэлкай-першаком. Праз тыдзень, калі гарэлка настаялася, ёю расціралі спіну, паясніцу — усё, што балела і ныла.
А самае старадаўняе лякарства пры склерозе — гэта настой дзівасілу на гарэлцы.
Пазнаёміўся з “Атласам лекавых раслін”, выдадзеным у Славакіі (выдавецтва Славацкай Акадэміі Навук, Браціслава, 1972 г.), і ўбачыў, што Палессе — скарбонка лекавых зёлак. На вялікі жаль, з прыходам цывілізацыі мы многае ў гэтым плане страцілі.
Калі тэма для нашых чытачоў цікавая, то можна будзе да яе яшчэ вярнуцца.
Уладзіслаў СНІТКА.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Интернет казино на реальные деньги: основные преимущества
Подробнее Онлайн-казино созданы для любителей азарта. На специализированных сайтах в интернете огромные игровые коллекции, состоящие из видеослотов, различных видов рулеток, покера, блекджека и пр.


