Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З любоўю да справы і дзяцей

З любоўю да справы і дзяцей — менавіта так працуе выхавальнік ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы” Алена Плескацэвіч. А калі педагог спалучае ў сабе любоў і да выбранай прафесіі, і да дзяцей, якіх выхоўвае, ён — дасканалы педагог. І гэта даказаў конкурс прафесійнага майстэрства “Настаўнік года–2013”, што праводзіўся ў нашым раёне. У мінулую сераду на базе ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы” прайшоў яго заключны этап, падчас якога вызначаўся лепшы з лепшых выхавальнікаў у намінацыі “Дашкольная адукацыя”. Яго фіналістам і стала Алена Плескацэвіч. Яна будзе прадстаўляць сістэму дашкольнай адукацыі нашага раёна ў абласным конкурсе ў Брэсце.

А раённаму конкурсу папярэднічала ўдумлівая падрыхтоўка і карпатлівая работа ўсіх, хто вырашыў прыняць удзел у няпростым і адказным саперніцтве. Хаця, калі шчыра, усе намінанты і без конкурсных мерапрыемстваў сваімі штодзённымі адказнымі адносінамі да непасрэднай работы сцвярджаюць: яны — не выпадковыя людзі ў галіне адукацыі, і справай даказваюць тое, чаму вучаць сваіх выхаванцаў.

Дык хто ж яны, тыя, хто смела панёс свой вопыт работы на суд журы і калег? У гэтай намінацыі прынялі ўдзел, апрача Алены Міхайлаўны, выхавальнікі са стажам Ірына Краўчук (яслі-сад № 2), Галіна Швайка (яслі-сад № 1), настаўнік-дэфектолаг Святлана Янучок (яслі-сад № 4), а таксама маладыя спецыялісты — выхавальнікі Вольга Заяц (яслі-сад № 5) і Алена Саланенка (Любашаўская яслі-сад — пачатковая школа). Яны прадаставілі журы абагульнены вопыт сваёй работы, відэазапісы заняткаў, а таксама прайшлі тэсціраванне, правялі заняткі з выхаванцамі ў незнаёмых групах. А 22 студзеня на базе ясляў-сада № 7 ва ўрачыста-святочнай абстаноўцы прайшлі самапрадстаўленне канкурсантак, абарона вопыту. Іх горача падтрымлівалі калегі, і многія з іх па-новаму адкрывалі для сябе тых, з кім працавалі поплеч, і шчыра радаваліся за сябровак, і ганарыліся імі. А членам журы няпроста было выбраць фіналіста. Адчувалася, што ўсе, хто прыняў удзел у конкурсе, любяць і сваю работу, і дзетак, што з кожным годам удасканальваюць прафесійнае майстэрства.

Мяне, напрыклад, парадавала, што нашы выхавальнікі выкарыстоўваюць у рабоце з дзецьмі нестандартныя прыёмы, што папаўняюць сваю прафесійную скарбонку шляхам самаадукацыі, шырокім перайманнем перадавога вопыту работы калег, у тым ліку і бліжняга замежжа. А яшчэ радуе тое, што сярод вопытных педагогаў у конкурсе прынялі ўдзел два маладыя спецыялісты — энергічныя, камунікабельныя, творчыя, здольныя. Яны не разгубіліся перад сваімі старэйшымі калегамі і паказалі ў гэтым добрым саперніцтве проста клас.

А ўвогуле конкурс пацвердзіў, што на Ганцаўшчыне ў сферы адукацыі працуе нямала цудоўных спецыялістаў, і дзеткі нашы — у надзейных руках дарослых.

Людміла САРОКА,

галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму

райвыканкама.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

З любоўю да справы і дзяцей

З любоўю да справы і дзяцей

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях