Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб золатам іскрыліся зярняты

Калі летась у СВК “Будча” быў устаноўлены новы зернеачышчальны комплекс, спецыялісты гаспадаркі, не вагаючыся, даверылі яго Вячаславу Ярашэвічу. Ведалі: гэты спецыяліст — працавіты, вопытны, надзейны, адказны, граматны — не падвядзе, будзе беражліва і акуратна выкарыстоўваць рэсурсы новага “ЗСК-30”, а зерне, што паступае з хлебных палёў на дапрацоўку, будзе іскрыцца золатам. Так яно і было.

У любы год жніўная пара — самая адказная і нялёгкая для працаўнікоў вёскі. У такі гарачы час дарагая кожная хвіліна, бо ўпусціць час і загубіць на корані вырашчаны хлеб — недаравальны грэх. Яшчэ большая адказнасць кладзецца на плечы механізатараў, калі падводзіць надвор’е. Летась яно не песціла сельскіх працаўнікоў. Будчанскія хлебаробы ўбіралі збожжавыя выбарачна. У ліпені даводзілася назіраць, як працаваў экіпаж камбайнераў у складзе Анатолія Кандрацені і Ігара Дайліда ва ўрочышчы Добрая Лука. Зерне тугім струменем плыло ў бункер камбайна, яно здавалася выспелым, сухім. Але, аказваецца, і яму трэба было “прайсці праз рукі” машыніста “ЗСК-30” Вячаслава Ярашэвіча. За многія гады работы ў сельскай гаспадарцы яго мужчынская далонь, хоць і загрубелая ў нялёгкай вясковай працы, чуйна адчувае ступень вільготнасці паступаючага на комплекс зерня. Ды і назіральныя вочы прыкмячаюць, якое зерне паступае з поля. Але Вячаслаў Аляксандравіч абавязкова звярае ўласныя назіранні з паказчыкамі свайго “кішэннага памочніка” — спецыяльнага апарата, на табло якога высвечваецца працэнт вільготнасці паступіўшага і прасушанага ўжо зерня. І ведаеце, колькі тон яго прасушыў у час сёлетняга жніва гэты руплівы чалавек? Ажно 2445! А гэта значна больш, чым у яго калег з іншых сельгаскааператываў раёна. Таму і не дзіўна, што машыніст “ЗСК-30” СВК “Будча” заняў у раённым спаборніцтве першае месца сярод калектываў машыністаў зернеачышчальна-сушыльных комплексаў.

На календары — другі зімовы месяц. Цяпер менш неадкладных і гарачых турбот у механізатараў. Адпачывае зямля, дружнымі ўсходамі красуюцца на палетках азімыя збожжавыя. Чакае свайго часу насеннае зерне яравых культур, так старанна даведзенае да неабходнай кандыцыі руплівым будчанскім машыністам Вячаславам Ярашэвічам. Але час такі несупынны! Адзвіняць, адыскрацца навагоднія і калядныя святы, адляцяць, адвіхураць зімовыя дні, і вясна распачне новы кругаварот хлебаробскіх спраў.

Аптыміст, жартаўнік, працаўнік і проста харошы чалавек, сем’янін Вячаслаў Ярашэвіч з надзеяй глядзіць у новы год. Прадчуваю, што жадае, каб быў ён спрыяльным, удалым. Каб сонца сагравала, але не высушвала зямлю, каб дожджык не заліваў, а ў меру акрапляў яе, каб красавала і налівалася тугім, поўным зернем збажына. А ён, шчыры працаўнік, не падвядзе. Ды і надзея на сына-памочніка ёсць: яго Дзіма, выпускнік мясцовай школы, летась рупліва дапамагаў бацьку на комплексе. Цяпер сын — студэнт адной з вышэйшых навучальных устаноў сталіцы. Але, адчувае Ярашэвіч старэйшы, не можа быць, каб не пацягнулася сынава душа сюды, на комплекс, дзе самы салодкі, самы напаўторны і самы незабыўны водар — водар хлебнага поля.

Марыя ДЗЁМІНА.

Каб золатам іскрыліся зярняты

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях