Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Скупасць і зайздрасць заўсёды побач

Скупасць — вялікая загана, бо дні скупога чалавека праходзяць марна — у зайздрасці. Пра такога ў народзе кажуць, што “яго жаба душыць”. А гэта значыць, што небарака пакутуе, як ад хваробы.

Калі чалавек крыху скупы, то вялікай бяды ў тым няма. Ва ўсялякім разе, гэта лепш, чым марнатраўства. Кепска, калі скупасць — на мяжы сквапнасці.

Не толькі з асобнага скупога чалавека насміхаюцца, а часам смяюцца з жыхароў цэлага рэгіёна ці населенага пункта.

Габрава далёка вядома за межамі Балгарыі. Пра скупасць жыхароў гэтага мястэчка ходзяць анекдоты і праводзяцца нават своеасаблівыя фестывалі жарту і гумару.

— Петка, чаму ў цябе адзін кубак без дна?

— А гэта з яго суседзі ваду п’юць, — адказвае габравец.

У беларусаў таксама не ўсё ў гэтым плане адназначна. Мне давялося пабываць ва ўсіх абласцях Беларусі, і скажу, што ў цэлым беларусы не скупыя, ці, лепш сказаць, не сквапныя. Але тым не менш розніца адчуваецца. На ўсходзе краіны народ больш адкрыты і гасцінны, а вось у цэнтральнай частцы і на паўночным захадзе людзі больш скупыя. Але ашчаднасць як адна з рыс характару чалавека лічыцца з’явай станоўчай. Да таго ж беражлівасці ў нас падчас і не хапае. А адносна сквапнасці і зайздрасці, то тут мы не выключэнне: сярод беларусаў “габраўцаў” хапае.

Але хачу спыніцца на палескім рэгіёне, бо людзі тут асабліва гасцінныя. Аднойчы давялося пераначаваць у адной з вёсак Ганцаўшчыны. Быў не адзін. Восенню цямнее рана, таму адразу селі вячэраць. Не паспеў гаспадар наліць па чарцы, як у хату зайшоў сусед Іван і на стол пляшку паставіў.

— Паспрабуйце маёй, “іванаўскай”, — прапанаваў мужчына. — Найлепшая на ўсю вёску.

А калі мы зрабілі па глытку “іванаўскай”, той паведаміў: “У нас тут Мікалай любіць пахваліцца, дык у яго не гарэлка, а памыі”.

Гарэлка аказалася не горшай. А пазней мы выйшлі на вуліцу і развіталіся з Іванам. Толькі надумалі вярнуцца, як да нас падышоў невысокі мужчына і прывітаўся за руку. Наш гаспадар сказаў, што гэта Мікалай з хаты насупраць. Яны перакінуліся словам, і новы знаёмы запрасіў да сябе. У цемнаце прайшлі на кухню, і Мікалай прынёс з бакоўкі двухлітровы слоік гарэлкі. З другога пакоя пачуўся жаночы голас. Але калі туды зазірнуў гаспадар хаты, жанчына змоўкла.

— Хлопцы, у Івана не гарэлка, а г…! Не махлюю, выпіце “мікалаеўскай” на бярозавіку — і самі пабачыце.

Такой гасціннасці я больш нідзе не сустракаў, хоць у характары палешукоў шмат агульнага. Чаму б не пахваліцца і не пачаставаць, калі гарэлка ўдалася?

У кожнага народа свой погляд на жыццё. І тое, што для аднаго лічыцца нармальным, для другога — непрымальнае.

Пасля развалу Савецкага Саюза многія людзі раптоўна страцілі вялікія грошы. Жыў стары, хадзіў амаль што ў лахманах, а высветлілася, што ў яго прапала 50 тысяч рублёў. Сабраць такую вялікую суму мог толькі скупаваты чалавек, які сабе ў многім адмаўляў. А калі ўнук папрасіў у дзеда грошай на халадзільнік, той не даў.

У большасці выпадкаў скупы чалавек шкодзіць найперш сабе. Нават для свайго рота ён шкадуе, а не тое, каб кагосьці пачаставаць. У скупога няма радасці і весялосці. “Хто любіць багацтва, таму няма карысці ад гэтага, — гаварыў Эклізіяст. — І дык ідзі, еш з вяселлем хлеб твой і пі ў радасці сэрца віно тваё…”.

Быў такі выпадак. Вясной жонка хворага пайшла да свекрыві папрасіць гною.

— Не дам, бо Сяргей ужо не жылец, — адмовіла свякроў.

Выручыў сусед. А Сяргей выздаравеў і перажыў маці, якая была скупым чалавекам ці дурнаватай сквапнай бабай.

Але ж скупасць — яшчэ паўбяды, найбольш даймае такога чалавека зайздрасць, бо яны заўсёды побач. Калі нехта купіў новую мэблю ці нейкую там бытавую тэхніку, то ў другога жыхара павышаецца тэмпература і чалавек два дні хварэе.

Не забываецца прытча са студэнцкіх гадоў. Яўрэй просіць у Бога:

— Госпадзі, зрабі багатым маю радню, знаёмых і… не забудзь Самуіла з Клецка, ён мне калісьці дапамог.

— Госпадзі, дай майму брату Гіві такі ж вялікі дом, які даў мне, а брату Вісарыёну “Волгу”, якой у яго няма, — папрасіў грузін.

А беларус доўга не думаў:

— Госпадзі, дай мне зямелькі, але забяры ў майго суседа.

Класіка! Народ працавіты, і гэтага не аднімеш, але ж “жаба” каго-небудзь ды душыць.

Працягваецца падзел грамадства. З’явіўся сярэдні клас. А нехта мае вялікі дастатак. Часта людзі з рознымі даходамі жывуць у адным доме. І такі падзел далёка не ўсе могуць спакойна ўспрымаць. На Захадзе гэты кантраст не так кідаецца ў вочы, бо там падзел даўно ўжо адбыўся. У элітных раёнах — людзі багатыя, а ў бедных — свае мікрараёны.

Не будзем разважаць, кепска гэта ці добра, але і наша грамадства ідзе гэтым жа шляхам.

Бедныя будуць зайздросціць і лічыць, што яны заслугоўваюць большага. А тое, на што здольны кожны канкрэтны чалавек, да ўвагі не бярэцца.

І якое тут выйсце?

Калі нехта дасягнуў нечага ў жыцці, то не трэба яму зайздросціць, а лепш будзе да яго цягнуцца, каб нешта пераняць, нечаму навучыцца.

Аднойчы ў Германіі мне давялося ўбачыць такі малюнак. У невялікім гарадку ўся плошча і прылягаючыя да яе вуліцы былі забіты аўтамабілямі.

— А што тут адбываецца? — пацікавіўся я.

— У мясцовым тэатры выступае вядомы скрыпач. Вось і з’ехаліся з усёй акругі, — растлумачыў наш нямецкі сябра.

— Няўжо ўсе яны аматары музыкі?

— Не. Але не пабываць на такім канцэрце лічыцца непрыстойным.

У грамадстве павінны быць каштоўнасці, якія цанілі б людзі незалежна ад іх матэрыяльнага становішча ці пасады. Напрыклад, паважлівае стаўленне да чужой працы, думкі, жаданне ўбачыць у іншым чалавеку не ворага, а прыяцеля. Калі ўступаеш дарогу сустрэчнаму, то трэба зрабіць гэта з прыветлівай усмешкай. А што датычыцца скупасці, то трэба памятаць, што, сабраўшы багацце, можна памерці ў галечы.

“Спяшаецца да багацця зайздросны чалавек і не думае, што галеча спасцігне яго”, — гэта зноў Эклізіяст.

Уладзіслаў СНІТКА.

Скупасць і зайздрасць заўсёды побач

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях