Сурагатнае мацярынства
Сталічная фірма дала ў адну з раённых газет рэкламную заяву, у якой прапаноўвала жанчынам стаць сурагатнай маці. І хоць усё законна, але існуе маральная праблема. Пэўная колькасць насельніцтва, а найперш царква, негатыўна ставіцца да сурагатнага мацярынства.
Напачатку некалькі слоў наконт тэрміна “сурагатнае мацярынства”. Па-навуковаму — гэта дапаможная рэпрадуктыўная тэхналогія, пры выкарыстанні якой жанчына добраахвотна пагаджаецца зацяжарыць з мэтай вынасіць і нарадзіць біялагічна чужое дзіця, якое затым будзе перададзена на выхаванне генетычным бацькам. А прасцей кажучы, калі ў сям’і ўзнікла праблема і жонка па нейкай прычыне не можа вынасіць і нарадзіць дзіця, то ў яе бярэцца аплодненая спермай мужа яйцаклетка і пераносіцца другой жанчыне, якая і народзіць дзіця — будзе сурагатнай маці.
Генетычныя бацькі заключаюць з сурагатнай маці дагавор, у якім агаворваюцца ўсе тонкасці справы. Як правіла, жанчына, якая нарадзіла чужое дзіця, атрымлівае салідную фінансавую кампенсацыю і ніякіх правоў на дзіця не мае.
Сурагатнае мацярынства існавала і ў старажытнасці, але ў іншай форме. Калі жонка нейкай высокапастаўленай асобы не магла нарадзіць дзіця, то яго нараджала ад мужа іншая жанчына і яно выхоўвалася ў сям’і як законнае дзіця, якому ў спадчыну пераходзілі ўлада, маёмасць, тытулы.
У Бібліі апавядаецца, як Сара, зразумеўшы, што не зможа нарадзіць, прапанавала свайму мужу Аўраму рабыню Агар, якая нарадзіла Ізмаіла (Быццё, 16, 1 — 4).
Але ў тыя часы не існавала сучасных тэхналогій і ўсё адбывалася натуральным шляхам — мужчына і жанчына спраўляліся з праблемай, а дзіця магло і не ведаць роднай маці.
Сёння сурагатнае мацярынства стала даволі распаўсюджанай з’явай, хоць у шэрагу краін яно забаронена. А ў некаторых сурагатнае мацярынства нельга рэкламаваць. У Бельгіі, Грэцыі, Іспаніі, Фінляндыі яно не рэгулюецца заканадаўствам, але выкарыстоўваецца.
У Беларусі, як і ў ЗША, Расіі, Украіне, закон дазваляе камерцыйнае сурагатнае мацярынства. У нашай краіне ім можа скарыстацца толькі тая жанчына, якая па медыцынскім заключэнні не здольна вынасіць і нарадзіць дзіця ці гэта звязана з рызыкай для яе здароўя і жыцця, і дзіцяці.
Дарэчы, далёка не кожная жанчына можа стаць сурагатнай маці, бо генетычныя бацькі дзіцяці захочуць мець гарантыю, што жанчына здаровая, не мае шкодных звычак, што яна ўжо мае дзіця без адхіленняў.
Але ў любым выпадку бакі прыходзяць да паразумення. Тым больш, што ўвесь працэс адбываецца ў рамках закона і, здавалася б, праблемы не можа быць. Хіба дрэнна, што ў бяздзетнай сям’і з’явіцца сваё дзіця — роднае для жонкі і мужа?
Праціўнікі сурагатнага мацярынства лічаць, што адбываецца эксплуатацыя жанчыны, дзеці ператвараюцца ў тавар, адбываецца падрыў святасці шлюбу і сям’і.
У гэтым пытанні непрымірымую пазіцыю заняла і царква.
Падчас палемікі ў рэспубліканскай прэсе наконт сурагатнага мацярынства свае погляды на праблему выказалі праваслаўныя святары. Вось што сказаў епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій: “Дзіця фарміруецца, калі маладыя людзі паглядзелі адзін аднаму ў вочы. З гэтага моманту фарміруецца духоўны свет дзіцяці. А калі зачацце адбываецца праз шпрыц, з дапамогай донарскіх палавых клетак, хто каму і ў якія вочы глядзіць? Што будзе з гэтым дзіцем? Якая кроў у ім “загаворыць”?” (“Звязда”, 25.05.2011).
Але мала глядзець адзін аднаму ў вочы, неабходна яшчэ дзіця выгадаваць, навучыць на дабро адказваць дабром.
Дзясяткі тысяч кінутых дзяцей выхоўвае дзяржава. А што іх бацькі не глядзелі адзін аднаму ў вочы?
Аднойчы пабываў у Гарадзішчанскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў, што пад Баранавічамі, і жахнуўся. Чаму пакутуюць тыя дзеці? Яны ж зачаты не “праз шпрыц”.
Протаіерэй Георгій Рой сцвярджаў:
“Пры этычнай ацэнцы сурагатнага мацярынства мы можам сказаць, што яно цалкам параўнальнае з практыкай куплі і продажу дзяцей. Дзіця робіцца таварам” (“Звязда”, 7.05.2011).
У гэтым, магчыма, ёсць нейкая логіка, бо прысутнічае матэрыяльная выгада. Але давайце на наша жыццё паглядзім шырэй.
Хіба за адпяванне нябожчыка ўжо не трэба плаціць? А за хрышчэнне ці вянчанне?
Тая палеміка адбылася, калі парламент Беларусі разглядаў праект Закона “Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх выкарыстанні”.
Закон быў прыняты, і ён добры хаця б у тым, што дае права выбару. Бяздзетная сям’я можа выгадаваць роднае дзіця, а жанчына стаць сурагатнай маці і атрымаць матэрыяльную кампенсацыю. Калі ёсць выбар — гэта ўжо нямала.
Жыццё дыктуе свае ўмовы, і вось прайшла інфармацыя, што Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы дазволіў хрысціць “сурагатных” дзяцей, але пры ўмове пакаяння бацькоў.
А самае апошняе паведамленне — 27 снежня 2013 г. кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 574 “Аб выдачы грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдытаў на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення” (ЭКА)*.
Можна сказаць, што гэтым Указам падведзена рыса пад пытаннем сурагатнага мацярынства ў нашай краіне.
*ЭКА — гэта калі яйцаклетку вымаюць з арганізма жанчыны і апладняюць штучна…
Уладзіслаў СНІТКА.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Интернет казино на реальные деньги: основные преимущества
Подробнее Онлайн-казино созданы для любителей азарта. На специализированных сайтах в интернете огромные игровые коллекции, состоящие из видеослотов, различных видов рулеток, покера, блекджека и пр.


