Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 23 сакавіка 2014 года

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі дваццаць сёмага склікання назначаны на 23 сакавіка 2014 года. Адпаведны Указ № 557 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 снежня.

Фінансаванне выбарчай кампаніі будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. На падрыхтоўку і правядзенне мясцовых выбараў у Беларусі плануецца патраціць 100 млрд. рублёў.

Па выніках пасяджэння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што амаль 70 працэнтаў расходаў выбарчай кампаніі складаюць расходы на выплату ўзнагароджання членам выбарчых камісій. Усяго ў Беларусі толькі ў выбарчых камісіях будуць заняты амаль 80 тыс. чалавек. Друкарскія расходы, расходы на бензін, транспарт складуць каля 30 працэнтаў. Іх прадугледжана па мінімуму.

У гэтым годзе выбаршчыкі змогуць галасаваць толькі па месцы рэгістрацыі, пастаяннай або часовай. Гэта дасць магчымасць прадухіліць двайное галасаванне.

Яшчэ адно новаўвядзенне — інстытут абавязковай акрэдытацыі для нацыянальных наглядальнікаў на выбарах. Цяпер мясцовых наглядальнікаў можна будзе пазбавіць акрэдытацыі да завяршэння выбарчай кампаніі.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама закранула некаторыя новаўвядзенні, якія чакаюць кандыдатаў у дэпутаты на этапе падачы звестак для рэгістрацыі. Кандыдаты будуць абавязаны паведамляць аб усіх крымінальных судзімасцях, нават калі яны былі пагашаны або зняты. Акрамя таго, тыя, у каго няма афіцыйных крыніц даходу, будуць пазначаць у дэкларацыі аб даходах і маёмасці крыніцу, за кошт якой яны існуюць.

Участкі для галасавання будуць створаны не пазней за 21 студзеня. Участковыя выбарчыя камісіі павінны быць створаны не пазней за 5 лютага. Сюды палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам падачы заяў вылучаюць сваіх прадстаўнікоў не пазней за 2 лютага. Дакументы аб вылучэнні неабходна прадставіць у раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пройдзе з 12 студзеня па 10 лютага, пасля чаго тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі з 11 па 20 лютага правядуць рэгістрацыю кандыдатаў. Перадвыбарная агітацыя стартуе з дня рэгістрацыі прэтэндэнтаў на дэпутацкі партфель і прадоўжыцца па 22 сакавіка. Акрамя таго, з дня рэгістрацыі кандыдаты ў дэпутаты або іх прадстаўнікі па фінансавых пытаннях могуць адкрываць спецыяльныя выбарчыя рахункі.

Датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы пройдзе з 18 па 22 сакавіка. Дзень выбараў назначаны на 23 сакавіка.

Звесткі аб выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў вобласці па кожным узроўні мясцовых Саветаў дэпутатаў, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў і складзе выбраных дэпутатаў будуць прадстаўлены ЦВК не пазней за 29 сакавіка.

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 23 сакавіка 2014 года

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях