Кіраўніцтва раёна сустрэлася з таленавітай моладдзю
Традыцыйная навагодняя сустрэча кіраўніцтва раёна з таленавітай моладдзю Ганцаўшчыны прайшла ў мінулую суботу ў СШ № 3 г. Ганцавічы.
Актавая зала ўстановы, дзе сабраліся юнакі і дзяўчаты, якія ў мінулым годзе дасягнулі значных поспехаў у вучобе, творчасці, спорце, іх настаўнікі і бацькі, была перапоўнена. І не дзіўна: таленавітых і здольных рабят у нашым раёне вельмі многа.
Спачатку з цёплымі словамі ўдзячнасці да маладых талентаў Ганцаўшчыны звярнуўся кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. Ён выказаў захапленне тым, што на Ганцаўшчыне шмат таленавітых, адораных і перспектыўных рабят. Аляксандр Паўлавіч павіншаваў юнакоў і дзяўчат з навагоднімі і каляднымі святамі, а таксама пажадаў маладым і таленавітым не спыняцца на дасягнутым, далей старанна вучыцца і імкнуцца да ўдасканалення. У сваю чаргу, рабяты ад усёй моладзі Ганцаўшчыны ўручылі кіраўніку раёна памятны сувенір.
Потым да прысутных звярнулася начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок. Яна таксама павіншавала ўсіх са святамі, коратка падвяла вынікі мінулага года і адзначыла лепшых вучняў і педагогаў раёна. Пасля свайго выступлення Надзея Уладзіміраўна атрымала ад вучняў Ганцаўшчыны сувенір, зроблены рукамі дзяцей.
Далей наступіла самая прыемная і доўгачаканая частка сустрэчы — узнагароджванне. Аляксандр Саланевіч уручыў каштоўныя падарункі пераможцам і прызёрам шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў — Яўгеніі Пракапчук, Дар’і Буйкевіч, Таццяне Блінкоўскай, Кацярыне Занька, Эдуарду Жагуню. Так, вучаніца СШ № 3 і ўдзельніца ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” РЦДЮТ Яўгенія Пракапчук у мінулым годзе стала пераможцай міжнароднага конкурсу юнацкай паэзіі, а таксама пераможцай і прызёрам другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры і грамадазнаўстве. Астатнія рабяты станавіліся прызёрамі ў разнастайных спартыўных спаборніцтвах рэспубліканскага маштабу.
Для ўзнагароджвання на сцэну выходзілі таксама пераможцы і прызёры другога і трэцяга этапаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, разнастайных конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Яны атрымлівалі ўзнагароды з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Дразда, намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзеі Здрок, дырэктара РЦДЮТ Алены Ленкавец, загадчыка сектара спорту аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Яўгена Кабрынца.
Пасля цырымоніі ўзнагароджвання ад імя моладзі Ганцаўшчыны выступіў вучань 11 “Б” класа СШ № 3 г. Ганцавічы Кірыл Апановіч. Ён падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы і падзякаваў кіраўніцтву раёна за падтрымку і дапамогу, якую яно аказвае маладым і таленавітым юнакам і дзяўчатам.
Хочаца верыць, што тыя рабяты, хто ў гэты дзень падняўся на сцэну і атрымаў заслужаныя апладысменты і ўзнагароды, у будучым дасягнуць поспехаў у сваёй любімай справе. Талент у гэтых рабят ёсць, застаецца толькі працаваць над сабой і надалей удасканальваць свае здольнасці.
Уладзімір САКАЛОЎ.








Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Образ жителей Западной Европы и Скандинавии воплощает «белорусскую мечту»
Подробнее Образ жителей стран Западной Европы, Северной Америки и Скандинавии гораздо более позитивен для белорусов, чем образ собственной национальной группы. Белорусы через 10 лет.


