Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У нашай хаце свята…

На пачатку студзеня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Каляды. У наш імклівы час мабільных тэлефонаў, камп’ютараў і інтэрнэту значнасць гэтага свята неяк згубілася. З большым размахам адзначаецца Новы год. А між іншым, Каляды — адно з дванаццаці галоўных праваслаўных свят. Зараз жа, за паўсядзённасцю, мітуснёй вірлівага жыцця, адразу пасля шырокага святкавання сустрэчы Новага года яно страціла сваю адметнасць. А Вадохрышча дык наогул пачало ператварацца ў дрэнна пастаўленае шоу з купаннем у халоднай вадзе “смельчакоў-малайцоў” пад смех натоўпу раззявак, што грэюцца ля  раскладзеных кастроў…

А мне ўспамінаецца дзяцінства і як адзначалі свята некалі ў нас дома. Першае, што сведчыла аб набліжэнні Каляд, — гэта тое, што маці хавала верацёны, прасніцу, кудзелю. Лічылася, калі на Каляды ўбачыш верацяно, летам будуць на пакосе ці ў лесе сустракацца гадзюкі і вужы. Потым пачыналі прыбіраць у хаце. Мылі пасцельную бялізну, фіранкі, ручнікі. Мы, дзеці, таксама стараліся, удзельнічалі ў гэтай справе. Чысцілі, скраблі, шаравалі лаўкі, услоны, качэргі, вілкі, стол, посуд. Дапамога была нязначная, больш круціліся пад нагамі, але дух набліжэння свята ахопліваў усіх. Пасля агульных намаганняў у хаце зіхацела, пахла свежасцю і чысцінёй.

Вечарам на Куццю, 6 студзеня, перад Нараджэннем Хрыстовым, стол засцілалі абавязкова белым абрусам, вячэру гатавалі з дванаццаці страў. Да гэтага часу здзіўляюся, як можна было прыгатаваць дванаццаць посных страў! Гэта былі куцця, грыбная поліўка або квас, селядзец, кампот з сухіх яблыкаў і груш, у які дадавалі сухія чарніцы і вішні… Дарэчы, у нашай мясцовасці лесу не было, і маці купляла сухія грыбы і ягады ў малькавіцкіх жанчын, якія хадзілі па хатах і гандлявалі гэтымі дарамі прыроды.

Але найбольш запамінальным з Калядных свят быў Шчадрэц, 13 студзеня, перад Старым Новым годам. Мы, дзеці, з вялікім нецярпеннем чакалі гэтага дня.

Вячэра на Шчадрэц была багатай — каўбасы, халадзец, белы хлеб… Ледзь дачакаўшыся абеду, мы з малодшай сястрой беглі ў сяло да бабулі шчадраваць. Колькі было радасці ад прадчування атрымаць пачастунак!

Расчырванелыя з марозу, нясмела пераступалі парог хаты.

 — Ну, што скажаце? — хітравата ўсміхаючыся, пытаў дзед.

— Мы па каляду…

— Дык песні спявайце!

— Шчодры вечар, добры вечар, — наперабой пачыналі мы.

— Хопіць, хопіць, — перапыняла бабуля.

Яна саджала нас за стол, давала гасцінцы — цукеркі-падушачкі або нават грошы. Якое гэта было багацце — 

рубель на дваіх!

— А цяпер бяжыце дахаты, бо хутка сцямнее.

Мы беглі, прыціскаючы да сябе гасцінцы. Набліжаўся вечар, у хатах запальваліся агні, сінія цені ад дрэў, пабудоў лажыліся на снег, ён паскрыпваў пад нагамі, браўся мароз, на небе высыпалі ясныя зоркі.

У цёплай хаце, забраўшыся на печ, чакалі калядоўшчыкаў. Бывала, нават засыналі, не дачакаўшыся. Тады мама будзіла:

— Дзяўчынкі, глядзіце, які цуд!

Пад вокнамі чуліся калядныя песні, іграў гармонік. Што самае незвычайнае, чароўнае — гарэла зорка. Яна паварочвася, і на ёй рухаліся розныя звяркі, сняжынкі. Мы прыпадалі да шыбін, углядаючыся ў казачных герояў. Тут былі і Каза, і Мядзведзь, і Баба Яга… Сапраўдная казка!

Маці выносіла калядоўшчыкам пачастунак — каўбасу, гарэлку, грошы. Яны дзякавалі, жадалі шчасця, багацця, здароўя. І з песнямі ішлі далей. Святло ў хатах ніхто не тушыў. Наадварот, лічылася, калі калядоўшчыкі абмінулі хату — дрэнная прыкмета. Зачараваныя, мы яшчэ доўга прыслухоўваліся да далёкага гармоніка, песень, смеху. Ад марозу патрэсквалі дрэвы, чуўся брэх сабак — пад гэтыя гукі, нарэшце, засыналі.

На працягу Каляд днямі вазілі дровы, сена. А вечары святыя. Таму нічога не рабілі. Збіраліся суседзі, сваякі, або рана лажыліся спаць. Адпачывалі.

Наступнае ў чарадзе Калядных свят — Вадохрышча. Святкуецца 19 студзеня. З ранку святочна апранутыя мужчыны высякалі ў рацэ палонку. Сюды збіраліся маладзіцы, хлопцы, дзяўчаты, мужчыны. Запрашалі бацюшку (сваёй царквы ў нас не было).  Ён чытаў малітву, апускаў сярэбраны крыж у ваду, такім чынам асвячаў яе. І тады прысутныя набіралі ваду ў збанкі, гладышы ці шкляныя бутэлькі.

Заканчваліся Калядныя святы 21 студзеня. Сярэдзіна зімы. Наперадзе яшчэ былі і маразы, і мяцеліцы, завірухі і адлігі… Пачыналіся будні. Жанчыны снавалі кросны…

Чакалі вясну…

Любоў КАРЧЫНСКАЯ, жыхарка горада Ганцавічы.

У нашай хаце свята…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях