Перспектывы развіцця
Якім стаў для Ганцаўшчыны мінулы год і як дабіцца большага ў 2014-ым? Аб гэтым ішла размова на сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая была праведзена напрыканцы 2013 года сумесна з пазачарговым пасяджэннем раённага выканаўчага камітэта.
Самыя важныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Ганцаўшчыны ў сваёй справаздачы акрэсліў кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. Найперш ён спыніўся на эканоміцы Ганцаўшчыны, ад якой залежыць напаўняльнасць бюджэту, а значыць, і фінансаванне ўсёй сацыяльнай сферы.
У прамысловасці, безумоўна, знакавай стала санацыя ААТ “Модуль”. Чыстая страта на прадпрыемстве склала амаль 60 мільярдаў рублёў, якая ўтваралася на працягу некалькіх гадоў і была выяўлена антыкрызісным упраўляючым Мікалаем Клімчуком падчас глыбокага аналізу вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства. Утойванне ў мінулыя гады неплацежаздольнасці, адсутнасць маркетынгавых даследаванняў пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і іх зацягванне, неабгрунтаваныя расцэнкі па выкананні работ на прадпрыемстве, а таксама недаацэнка валютных крэдытаў з-за росту курсу долара прывялі да таго, што прадпрыемства апынулася ў сённяшнім становішчы. Толькі на розніцы курсу долара запазычанасць “Модуля” за 10 месяцаў 2013 года вырасла больш чым на 8 мільярдаў рублёў. Новыя вытворчыя лініі па выпуску труб са сшытага поліэтылену прастойваюць, бо шмат праблем з рынкамі збыту — на сённяшні дзень у краіне існуе 7 аналагічных вытворчасцей, якія перакрываюць патрэбу краіны ў такой прадукцыі амаль у два разы. Тым не менш, сённяшнім кіраўніцтвам “Модуля” прымаюцца неабходныя меры па выхадзе з крызісу. Прапрацоўваецца пытанне аб пераводзе валютных крэдытаў у рублёвыя, што дасць магчымасць пазбегнуць нарошчвання запазычанасці. Тым больш, што самі крэдыторы не зацікаўлены ў ліквідацыі прадпрыемства. Так што ёсць магчымасць за некалькі гадоў вывесці “Модуль” з санацыі.
Работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна вызначаецца значнымі грашовымі ўкладаннямі ў мадэрнізацыю сістэм жыццезабеспячэння: рэканструкцыю водазабора — 9,5 мільярда рублёў, што павінна значна палепшыць якасць водазабеспячэння, рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў — каля 10 мільярдаў рублёў, мадэрнізацыю сістэм ацяплення — 3 мільярды рублёў. Прычым работа ў гэтым накірунку будзе весціся і далей. Хаця ёсць яшчэ шмат пытанняў, і найперш у рабоце з людзьмі. Неабходна дэталёва разбірацца з кожным зваротам і вырашаць узнікаючыя праблемы, а не рабіць адпіскі, як гэта бывае.
Значная работа выканана прадпрыемствам газавай гаспадаркі. Пабудавана амаль 12 кіламетраў газаправодаў, і прыродны газ падведзены да 176 дамоў. Сёлета плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю яшчэ каля 19 кіламетраў газаправодаў.
Даволі актыўна ідзе развіццё сферы гандлю. У раёне працуе 190 гандлёвых аб’ектаў разнастайнай формы ўласнасці. Варта адзначыць, што ўдзельная вага раённага спажывецкага таварыства ў тавараабароце раёна зараз складае 36 працэнтаў і яно ўжо даўно не з’яўляецца манапалістам на рынку. Разам з тым 74 працэнты падатковых паступленняў ад сферы гандлю прыпадае менавіта на гэту арганізацыю (каля 9 мільярдаў рублёў у год). Трэба ўлічваць і тое, што яна адзіная на Ганцаўшчыне прадастаўляе паслугі грамадскага харчавання — прыватнікі, нягледзячы на зацікаўленасць мясцовай улады, не пайшлі далей размовы на гэтую тэму. Прыватны бізнэс робіць акцэнт на адкрыцці новых магазінаў і стварэнні гандлёвых цэнтраў, у прыватнасці на тэрыторыі былога “Харчавіка”.
Удзельная вага прыватных гандлёвых прадпрыемстваў працягвае расці, і райспажыўтаварыству трэба ўдасканальваць сваю дзейнасць і карэнным чынам мяняць падыходы ў рабоце, інакш арганізацыю чакаюць істотныя праблемы ў будучым.
Малы і сярэдні бізнэс у раёне актыўна развіваецца. Зараз налічваецца 112 прыватных суб’ектаў гаспадарання, з якіх 19 — створана сёлета, а таксама 491 індывідуальны прадпрымальнік. У дадзеным сектары эканомікі занята больш за 1100 чалавек, ці 10,5 працэнта ад працуючага насельніцтва раёна. У 2013 годзе створана 198 новых працоўных месцаў. Доля ж падатковых паступленняў складае 26,8 працэнта ад агульнай колькасці (павялічылася ў параўнанні з 2012 годам на 6,8 працэнта). Прычым на прыватнікаў прыпадае каля 90 працэнтаў ад усяго экспарту тавараў раёна, а паслуг — звыш 80 працэнтаў. Але і тут таксама існуюць пытанні. У прыватным сектары сярэдняя заработная плата афіцыйна складае каля 3400 тысяч рублёў, што ніжэй, чым па раёне.
У цэлым эканоміка раёна спрацавала рэнтабельна, і ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг атрымана амаль 17 мільярдаў рублёў прыбытку. Па выніках года ў раёне чакаецца толькі адно стратнае прадпрыемства — вышэйзгаданае ААТ “Модуль”.
Сельская гаспадарка з’яўляецца важнейшай часткай эканомікі раёна. За 2012 — 2013 гады праведзена аптымізацыя дзейнасці сельгасарганізацый шляхам іх узбуйнення. Такое аб’яднанне было жыццёва неабходным. За гэты ж перыяд у сельскай гаспадарцы пабудавана значна больш, чым за апошнія 20 гадоў. Робіцца гэта, у першую чаргу, для людзей — удасканалення вытворчасці і паляпшэння ўмоў працы. Дзякуючы дзяржпадтрымцы ў 2013 годзе, у сельскую гаспадарку накіравана 19 мільярдаў рублёў на набыццё мінеральных угнаенняў, закупку гаруча-змазачных матэрыялаў, запасных частак для тэхнікі і гэтак далей. Больш таго, прыцягнута амаль 67 мільярдаў рублёў крэдытаў на рэканструкцыю і будаўніцтва малочнатаварных ферм, закупку тэхнікі і будаўніцтва жылля.
Разам з тым з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў выдзелена 39 мільярдаў рублёў на захаванне гаспадарчага патэнцыялу меліяраваных зямель. Прадпрыемствам меліярацыйных сістэм праведзены аграмеліярацыйныя мерапрыемствы на плошчы 795 гектараў і выкананы рамонтна-эксплуатацыйныя работы на суму 9,5 мільярда рублёў.
І хаця ў сельгасарганізацыях яшчэ шмат праблем, зроблены добры задзел на будучыню. Галоўнае — удасканальваць працэс вытворчасці і павышаць прадукцыйнасць працы, тым больш, што для гэтага ёсць усе ўмовы.
Будаўніцтва — неад’емная частка сацыяльна-эканамічнага развіцця. У мінулым годзе ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю звыш 12 тысяч квадратных метраў жылля.
Аб’ём будаўніча-мантажных работ, выкананых ПМК-7, склаў 39 мільярдаў рублёў. Прадпрыемства, знаходзячыся ў стадыі санацыі, выйшла на прыбытковую работу. У ПМК-14 аб’ёмы работ значна большыя — 72 мільярды рублёў. А ДРБУ-100 дасягнула ўзроўню ў 22 мільярды рублёў за кошт выканання работ за межамі раёна. І ўсё ж у будаўнікоў існуюць пэўныя праблемы — маецца істотная дэбіторская запазычанасць, якая звязана з нерытмічным фінансаваннем. Неабходна шукаць заказы, у тым ліку і за межамі краіны, бо з 1 студзеня 2014 года прыходзіцца працаваць у новых умовах. Тое ж будаўніцтва жылля цяпер будзе весціся толькі па дзяржзаказе.
Занятасць насельніцтва характарызуецца станоўчымі зрухамі. На 1 снежня 2013 года ў раёне налічвалася ўсяго 93 беспрацоўныя, ці 0,8 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Летась працаўладкавана 750 чалавек. Прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку прайшло 40 беспрацоўных. Субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці атрымалі 9 чалавек.
Аказвалася і дзяржаўная падтрымка прадпрыемствам, якія стваралі новыя працоўныя месцы: ПВУП “ВаМіЦа” атрымала бюджэтную пазыку ў памеры 700 мільёнаў рублёў, “Бобрык-М” — 614 мільёнаў.
Стабільнае сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў 2014 годзе плануецца за кошт мабілізацыі ўнутранага патэнцыялу. Каб дасягнуць гэтага, прадпрыемствам і арганізацыям неабходна рацыянальна выкарыстоўваць матэрыяльныя і працоўныя рэсурсы, максімальна задзейнічаць маёмасць, якая не выкарыстоўваецца, прыцягваць да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў іншаземны капітал.
Асноўнай жа мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця застанецца далейшае павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва на аснове далейшага ўстойлівага эканамічнага росту і паскарэння мадэрнізацыі эканомікі прадпрыемстваў.
Шмат увагі ў сваім выступленні кіраўнік раёна ўдзяліў і сацыяльнай сферы: ахове здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароне насельніцтва, культуры, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, фізкультуры і спорту. На гэта, у асноўным, і ідуць бюджэтныя сродкі. Аб чым сведчыць і раённы бюджэт на 2014 год. З дакладам па гэтай тэме выступіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей Лазовік. У цэлым расходы бюджэту будуць і надалей насіць сацыяльную накіраванасць — амаль 90 працэнтаў іх звязана менавіта з фінансаваннем сацыяльнай сферы. У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях бюджэту і сацыяльна-эканамічнага развіцця, дэпутат па Пушкінскай выбарчай акрузе № 4 Наталля Сідоранка адзначыла збалансаванасць бюджэту 2013 года, выкананне яго па даходах і расходах, а таксама стабільнае функцыянаванне летась усёй бюджэтнай сферы раёна. Што датычыцца бюджэту 2014 года, то ён таксама захоўвае сацыяльную накіраванасць і збалансаваны — расходы плануюцца з даходаў.
Таксама слова ўзяла дэпутат па Раздзялавіцкай выбарчай акрузе Марыя Рабцэвіч, якая адзначыла захаванне ўсіх сацыяльных стандартаў на тэрыторыі Хатыніцкага сельсавета. На пытаннях сацыяльнай сферы акцэнтавала ўвагу і старшыня Агарэвіцкага сельскага Савета дэпутатаў Святлана Агейка.
На сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая праходзіла сумесна з пасяджэннем раённага выканаўчага камітэта, у сувязі з ліквідацыяй вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама вырашана перадаць яго маёмасць СВК “Агарэвічы”. Функцыі цэнтра ў поўным аб’ёме будзе выконваць прафесійны ліцэй сельгасвытворчасці, які мае непараўнальна лепшую матэрыяльную базу і адпаведных спецыялістаў. Прынята рашэнне і аб перадачы з абласной у раённую камунальную ўласнасць дапаможнай школы-інтэрната.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Образ жителей Западной Европы и Скандинавии воплощает «белорусскую мечту»
Подробнее Образ жителей стран Западной Европы, Северной Америки и Скандинавии гораздо более позитивен для белорусов, чем образ собственной национальной группы. Белорусы через 10 лет.


