Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Добрымі справамі напоўнім свет

З надыходам Новага года і Каляд па ўсёй краіне ладзяцца разнастайныя дабрачынныя акцыі і мерапрыемствы. Адна з галоўных і масавых — навагодняя акцыя “Нашы дзеці”, якую ініцыіраваў яшчэ шмат гадоў таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Менавіта дзеці чакаюць з найбольшым нецярпеннем гэтага часу — часу радасці, светлай надзеі і спаўнення жаданняў.

На Ганцаўшчыне  напярэдадні Новага года члены БРСМ наведалі дзетак, якія апынуліся на бальнічным ложку ў дзіцячым аддзяленні райбальніцы, і парадавалі іх салодкімі падарункамі. У рамках дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды” ўдзельнікі валанцёрскага руху БРСМ “Добрае сэрца” наведваюць дзяцей-сірот, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і дораць ім радасць свята. Таксама ў гарадской гімназіі БРСМ сумесна з выканкамам пры падтрымцы фонду міру правёў навагоднюю ёлку для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Колькі ж радасці было на светлых тварыках дзяўчынак і хлопчыкаў, калі яны ўдзельнічалі ў захапляючым казачным прадстаўленні, якое спецыяльна для іх ладзілі работнікі раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці! Падалося, што тыя салодкія падарункі, якія потым уручылі дзеткам, якраз не самае галоўнае. Намнога важнейшая тая душэўная цеплыня, якую дарылі ўдзельнікі ў зале адзін аднаму. Ад непасрэднасці і адкрытасці рабят, іх шчырага захаплення і радасці сціскалася сэрца. Што ж яшчэ можа быць цудоўнейшым за ўсмешку дзіцяці?

Работнікі райгазеты “Савецкае Палессе” таксама не засталіся ў баку ад добрых спраў. Кнігі, што не атрымалася разыграць сярод падпісчыкаў, мы, як і паведамлялі раней, перадалі рабятам, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Неаднойчы наведваючы аддзяленне, нас уражвала атмасфера добразычлівасці і душэўнай цеплыні, якая там пануе сярод рабят і іх старэйшых таварышаў — работнікаў цэнтра. Так было і на гэты раз.

Да нас таксама далучыліся аматары здаровага ладу жыцця з СК “Мядзведзь”, якія акрамя падарункаў падрыхтавалі для рабят і невялікае спартыўнае выступленне. Больш таго, яны запрасілі дзяцей яшчэ і ў імправізаваны цір на вуліцы — пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі. Здаецца, што тут незвычайнага? Але трэба было бачыць, з якім задавальненнем і азартам рабяты аддаваліся гэтай забаве!

Шмат цудоўных уражанняў было і ў дзятвы з сацыяльнага прытулка, для якіх спонсары падрыхтавалі шмат падарункаў. На працягу многіх гадоў работнікі раённага аддзялення Дэпартамента аховы, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, Беларусбанка, пракуратуры раёна, а таксама прыватных прадпрыемстваў “Ганцавічыдрэў” і “Горск”, шэраг індывідуальных прадпрымальнікаў становяцца добрымі чараўнікамі для маленькіх выхаванцаў. Сёлета да іх далучыліся і спартсмены з СК “Мядзведзь”. Сумесна з праваслаўным святаром айцом Аляксеем яны завіталі да рабят з навагоднімі падарункамі і правялі спартландыю, у якой ніхто не дзяліўся на сваіх і чужых, выхаванцаў і выхавальнікаў. Разам, як у вялікай згуртаванай сям’і, правялі час за спартыўнымі забавамі.

У размове з іерэем Сергіем Плотніцкім, які кіруе аддзелам па сацыяльнай рабоце Пінскай Епархіі Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, давялося  пачуць ад яго наступную фразу: ”Вера без добрых спраў — мёртвая!”. Дык давайце ж ад шчырага сэрца рабіць іх як мага больш, і вы адчуеце радасць жыцця, якую дорыце іншым.

Аляксей Грушэвіч.

НА ЗДЫМКУ: падчас правядзення навагодняй ёлкі ў гарадской гімназіі.

Фота аўтара.

Добрымі справамі напоўнім свет

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях