Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыццё цудоўнае

У дзяцінстве я хацеў як мага хутчэй стаць дарослым і быць падобным на брыгадзіра, які часта выпіваў у нас.

Бацька наліваў брыгадзіру стаграмоўку, сабе толькі палавінку, і яны чокаліся. Госць піў смачна, маленькімі глыточкамі, а выпіўшы,  нюхаў хлеб,  пасля другой чаркі даставаў пачак “Севера”, няспешна браў папяросу, мяў яе і смаліў, пускаючы дым у столь. Закусваў брыгадзір пасля трэцяй. Я зайздросціў яму і марыў курыць “Север”, а не самакруткі, як вясковыя мужыкі, сядзець за сталом і каб мне налівалі.

А ў першым класе спазнаў першае каханне. Маё сэрца разбіла суседка Люба. Мне ўсё ў  дзяўчыне падабалася. Ад яе “андуляцыі” і белых шкарпэтак на загарэлых нагах перахоплівала дыханне. А калі Люба ішла з сяброўкамі на танцы, то я не адставаў і праводзіў яе да пляцоўкі ў цэнтры вёскі. Люба танцавала польку, і я не мог адарваць ад яе вачэй, а калі з Тадзікам Шуляком круціла амбэрак, то здавалася, што не кранаецца зямлі.

Але восенню Люба выйшла замуж, і мае бацькі былі на тым вяселлі. Я сядзеў за сталом побач з маці і пазіраў на покуць, дзе сядзелі маладыя. А калі яны пад крыкі “Горка!” пацалаваліся, я схапіў са стала шклянку з гарэлкай і выпіў.

Потым мяне ўкладвалі ў пасцель, сцены і столь гойдаліся, і я плакаў. Ніхто не ведаў, чаго я плачу, а бабуля ўздыхала: “Напаілі дзіця”.

Да шостага класа рана на маім сэрцы зарубцавалася, і я ўжо гатовы быў памерці за Юлю з пятага класа. У яе былі  закаханы ўсе  мае аднагодкі. Аднойчы, каб хоць неяк прыцягнуць да сябе яе ўвагу, я на вачах Юлі і іншых вучняў кінуўся ў тарфяную яму. Каб не настаўнік, то можа і ўтапіўся б.

Праз трыццаць гадоў я выпадкова сустрэў Юлю ў вясковай краме. Дзе тыя губкі-ягадкі, куды знік бляск вачэй?  Перада мной стаяла стомленая жанчына, за якую я некалі гатовы быў аддаць жыццё.

А сваю жонку я мог прыраўнаваць нават да слупа, але з часам каханне вылілася ў дзяцей, растварылася ў турботах… Іншы раз глянеш у люстэрка — і вочы адвядзеш.

Але сумаваць не прыходзіцца, бо ўнук цягне за рукаво.

— Дзед, калі па ёлку паедзем?

І вось мы ідзём ад дызеля да дачы. Да Новага года тыдзень, а наўкол ці то позняя восень, ці то ранняя вясна — жаўтавата-буры пейзаж.

— А хто казаў, што на санках  з горкі катацца будзем? Снежную бабу злепім? — пытаецца ўнук.

— Да Новага года яшчэ далёка, то можа снегу і падваліць.

— А калі не падваліць?

— Зараз я спытаю.

Склаўшы рукі рупарам, крычу ў неба: “На Новы год снег будзе?!”, а затым прыкладаю далонь да вуха і слухаю.

— А што табе касманаўты сказалі? — цікавіцца Саня.

— Хмары збіраюцца на поўдні, і калі вецер…

— Значыць, зімы не будзе.

Наша дача ў вёсцы на самым яе ўскрайку. У канцы ўчастка растуць елкі, і мы выбіраем некалькі пушыстых галінак, якія заменяць нам ёлку.

Да цягніка яшчэ дзве гадзіны, і Саня пачынае сумаваць.

— Дзед, што будзем рабіць?

— Не ведаю, можа…

— А я ведаю, давай, як летам, у футбол пагуляем.

— У мяне нага баліць.

— У бабы суставы, у цябе… Давай, дзед. Ты на варотах будзеш.

Саня кідаецца ў хату і вяртаецца з мячыкам. Футбольнае поле —  вуліца, а вароты  — ад плота да плота.

Напачатку мы ганяем мяч апранутыя, затым скідаем курткі.

— Усё, Саня, я стаміўся.

— Станавіся ў вароты.

Унук устанаўлівае мяч па цэнтры, разбягаецца, б’е і крычыць:

— Дзед, ты бачыў, якога я пендаля забіў?!

Падбягае, выцірае шапкай спацелы белабрысы тварык, на якім свецяцца вочы-валошкі.

— Ты бачыў?

Да чаго ж жыццё цудоўнае!

Уладзіслаў Снітка.

Жыццё цудоўнае

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях