Грошы пад чэснае слова
Некалі слова купца было самай моцнай гарантыяй здзелкі. Дамаўляліся і былі ўпэўнены, што падману не будзе. Але як даўно гэта было…
Хто з нас не пазычаў грошай знаёмым ды суседзям. Часта прыходзілася даваць зусім невялікія сумы ці значныя, а затым чакаць, калі іх вернуць. І тут часам узнікаюць праблемы.
Чалавек просіць пазычыць на бутэльку і абяцае: “Заўтра вярну, ты не хвалюйся”. Праходзіць дзень, тыдзень, а знаёмы грошай не вяртае, хоць кожны дзень бачышся з ім. І запытаць неяк няёмка, бо грошы невялікія.
А здараецца, што твой даўжнік стараецца прашмыгнуць неўпрыкмет міма, а калі сутыкнецца, то не глядзіць табе ў вочы. У такіх выпадках і сам адчуваеш унутраны дыскамфорт. Нездарма кажуць, што калі хочаш нажыць непрыяцеля — пазыч грошы.
У раёнах бывае вядуць прыём супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі, унутраных спраў, дзяржкантролю, і да іх наведвальнікі звяртаюцца з просьбай дапамагчы вярнуць свае грошы.
Аднойчы давялося прысутнічаць на прыёме намесніка генеральнага пракурора. У кабінет зайшоў мужчына, паклаў на стол стос папер і пачаў паказваць адказы на яго лісты, рашэнні суда…
Пазычыў чалавек свайму прыяцелю 2 тысячы долараў пад чэснае слова. Да натарыуса не звяртаўся і нават распіскі не ўзяў. І неўзабаве прыяцель стаў ворагам, бо заявіў, што ніякіх долараў ён не пазычаў. Вось пацярпелы і пачаў хадзіць па розных інстанцыях. А яшчэ высветлілася, што маніпуляванне валютай з’яўляецца незаконнай аперацыяй. Ва ўсялякім разе, чалавеку далі зразумець, што ён парушыў закон.
Наведвальнік нават уключыў дыктафон, на якім была запісана размова з былым прыяцелем, з якой цяжка было зразумець, пазычыў той грошы ці не. “Браў я ці не браў, а ты дакажы”, — прагучала ў той размове. Але пацярпелы лічыў, што, быццам бы, гэты запіс з’яўляецца доказам пазыкі долараў. Безнадзейная справа, бо і суд не падтрымаў іск. Але чалавек не здолеў прымірыцца, хаця ва ўсім трэба вінаваціць толькі сябе.
Пазычаць ці не пазычаць — кожны вырашае сам. Але калі вы некаму надумалі пазычыць буйную суму, то абавязкова засведчыце гэта ў натарыуса альбо вазьміце распіску. Гэта датычыцца не толькі чужога, але і сваяка. Нават з родным братам, калі справа датычыцца грошай, трэба быць асцярожным.
Калі так, то, магчыма за лепшае, ніколі грошай не пазычаць?
У Бібліі мяне ўразіла адно выказванне. “Бо Гасподзь, Бог твой, благаславіць цябе, як Ён казаў табе, і ты будзеш пазычаць многім народам, а сам не будзеш пазычаць; і панаваць будзеш над многімі народамі, а яны над табой не будуць панаваць” (Другазак., разд. 15:6), — павучаў Бог свой народ.
На працягу вякоў яўрэі ахвотна давалі крэдыты пад пэўны працэнт, і ў іх грошы ахвотна бралі, а вось вяртаць часам не спяшаліся. Частыя пагромы яўрэяў мелі не толькі рэлігійны матыў, для многіх гэта быў зручны момант вырашыць свае фінансавыя праблемы — не вярнуць пазыку. Гэта, як у фільме “Адчайны” з А. Бандэрасам у галоўнай ролі. У бары за стойкай размаўляе бандыт з барменам:
— Колькі мы яму павінны?
— Васямнаццаць тысяч баксаў.
— Так будзем аддаваць ці забіваць?..
Часта там, дзе круцяцца вялікія грошы, прысутнічае крымінал. А бяда нашага чалавека, які падаўся ў бізнэс, у тым, што ён іншы раз трапляе ў пастку.
Мой добры знаёмы пазычыў у “крутых” хлопцаў 42 тысячы долараў, закупіў на іх “фуру” пінскага трыкатажу і падаўся ў Расію па “навар”. А здарылася так, што ўвесь тавар там “завіс”.
Наступіў час вяртаць пазыку з працэнтамі, а грошай няма. Крэдыторы ўзялі камерсанта ў абарот. Маўляў, гэта твае праблемы, што не прадаецца. Пазычыў — вярні, як дамовіліся. З камерсантам не расправіліся, бо пашкадавалі грошай — на той час дужа вялікая была сума. На другі дзень пасля размовы з крэдыторамі няўдачнік пакінуў сям’ю і падаўся ў Расію. Прадаваў трыкатаж паўтара года, а грошы аддаў, калі вярнуўся.
Калі паміж людзьмі ўзнікае праблема грошай, то тут патрэбна абсалютная яснасць. Нейкія недагаворкі, як правіла, прыводзяць да канфлікту. Пазычыў грошы — аддай у агавораны тэрмін. А за лепшае — не пазычаць!
Іншы раз без крэдыту не абысціся (напрыклад, будаўніцтва), але калі ён выдаецца пад высокі працэнт, то за лепшае не браць.
Для сябе я даўно выпрацаваў ясную пазіцыю — не пазычаць і самому не браць. Сусед просіць пазычыць “на піва” і чуе ў адказ: “На хлеб дам, а на гарэлку — не”. Напачатку ўзнікалі непаразуменні, многія крыўдавалі, але з часам усе зразумелі, што ў мяне лепш не прасіць грошай.
Прымаўка “Бярэш чужыя — аддаеш свае” ўзнікла не на пустым месцы. Грошы, якія ляжаць у тваёй кішэні, — грэюць, але трэба памятаць, адкуль яны там узяліся.
Уладзіслаў Снітка.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Замки Беларуси. Автомобильный маршрут из Минска на 2 дня (47 фото)
Подробнее Спланированный автомобильный маршрут с описанием мест, фотографиями по замкам Беларуси на 2 дня.


