Калі чалавек адышоў у вечнасць
У час смутку, калі неабходна пахаваць памерлага, часта сваякі і блізкія знаходзяцца ў стане разгубленасці, а ім неабходна афармляць дакументы, хадзіць па ўстановах, праводзіць нябожчыка ў апошні шлях.
У буйных гарадах сёння ёсць розныя фірмы, якія спецыялізуюцца на рытуальных паслугах. У адныя з іх можна патэлефанаваць — і прыедзе чалавек, які зоймецца афармленнем дакументаў, а другія — на сваім транспарце адвязуць нябожчыка на могілкі… і нават арганізуюць памінальную вячэру. Не бясплатна, але ж здымаюць з блізкіх усе турботы.
А ў невялікіх райцэнтрах свой расклад. Каб высветліць, што неабходна ведаць і зрабіць для пахавання памерлага ў нашым раёне, давялося звярнуцца ў адпаведныя ўстановы Ганцавіч.
Тлумачэнне дае загадчык раённай паліклінікі Васіль Несцяровіч.
— Калі памірае чалавек састарэлы, то неабходна выклікаць участковага доктара і міліцыянера. Яны на месцы вырашаць, як быць. Пры адсутнасці слядоў насілля і калі чалавек памёр сваёй смерцю, то можна будзе атрымаць медыцынскую даведку ў паліклініцы. Прыкладна такім жа чынам неабходна дзейнічаць, калі нябожчык жыў у вёсцы. Там выклікаюць свайго ўчастковага і доктара, які абслугоўвае іх вёску. Доктар можа жыць і ў іншым населеным пункце, але гэта нічога не мяняе. Напрыклад, калі чалавек памёр у Ліпску, то трэба выклікаць доктара з Малькавіч.
Гараджанам у выхадныя дні можна звяртацца ў рэгістратуру ці прыёмны пакой райбальніцы. Пры неабходнасці зрабіць гэта могуць і жыхары вёскі.
— Васіль Рыгоравіч, калі памірае чалавек, які пражыў доўгае жыццё ды яшчэ хварэў, то тут усё прасцей, а пры смерці маладога, напэўна, узнікаюць пытанні?
— Зноў жа, памерлы можа быць маладым, але мець нейкую паталогію ці быць інвалідам. А вось смерць у маладым узросце, ды яшчэ з прыкметамі гвалту, сапраўды, ставіць пытанні перад судовым экспертам ці патолагаанатамам. У любым выпадку, медыцынская даведка аб смерці будзе выдадзена, хоць і з нейкай разбежкай у часе. Неабходна толькі мець пры сабе пашпарт памерлага і свой.
— У многіх узнікаюць праблемы з транспартам. Трэба даставіць нябожчыка ў морг ці забраць адтуль, як тут быць? Дапамагчы бальніца можа?
— У нас транспарту няма, а машыны “хуткай дапамогі” маюць зусім іншае прызначэнне. Дарэчы, камунальнікі маюць такі транспарт.
Атрымаўшы медыцынскую даведку жыхарам райцэнтра неабходна з ёю і пашпартамі звярнуцца ў ЗАГС, а калі памерлы жыў у вёсцы, то ў сельсавет. Там выдадуць даведку аб смерці для атрымання дапамогі на пахаванне. Калі ёсць медыцынская даведка і дакумент з ЗАГСа (сельсавета), то грошы можна атрымаць у гэты ж дзень.
А вось што паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Клявец.
— Сума дапамогі на пахаванне пенсіянераў залежыць ад сярэдняй зарплаты рабочых і служачых па краіне за пазамінулы месяц. На памерлага ў снежні яна складае 5505900 рублёў — гэта і ёсць сярэдні заробак у кастрычніку.
Калі памёр зарэгістраваны беспрацоўны, то неабходна звярнуцца ў аддзел па працы і занятасці насельніцтва. Гэта падраздзяленне нашай структуры, і знаходзіцца яно па вул. Кастрычніцкай, 25-а.
У выпадку, калі нябожчык нідзе не працаваў і не быў зарэгістраваны беспрацоўным, то звяртацца трэба непасрэдна ва ўпраўленне па вул. Кастрычніцкай, 1. Сюды павінны звярнуцца па дапамогу на пахаванне і пенсіянераў.
Мы працуем з 8.00 да 17.00, а ў панядзелак і сераду — да 18.00 (дзяжурны кабінет), у суботу — з 9.00 да 13.00. Грошы можна атрымаць на пошце ў Ганцавічах штодзённа, праўда, у нядзелю там працуюць толькі да 15 гадзін.
Дапамога на пахаванне нябожчыка, які працаваў, выдаецца па месцы працы.
Ва ўсіх прыведзеных вышэй выпадках сума дапамогі аднолькавая.
— Наталля Ігнацьеўна, а транспартныя паслугі ў вас аказваюцца?
— Пры Ганцавіцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічае сацыяльнае таксі, якое аказвае транспартныя паслугі па раёне і Ганцавічах. Паслугі платныя, але нябожчыкаў на машыне не перавозяць.
Праблему транспарту здымае раённая жыллёва-камунальная гаспадарка.
— Дастаткова патэлефанаваць нам па нумары 115, і транспарт будзе выдзелены, каб памерлага забраць з морга ці адвесці да месца вечнага спакою. Нашы людзі і магілу выкапаюць, — запэўніў галоўны інжынер РЖКГ Васіль Жалезны.
Як бачым, калі дакументы аформлены, то затрымкі з пахаваннем не будзе. А для памінальнай вячэры можна заказаць месцы ў кафэ, рэстаране ці сталовай. Многія ж садзяцца за стол дома. Гэта — як у каго атрымліваецца.
Уладзіслаў Снітка.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Олимпийские игры в Токио переносятся на 2021 год. Это 4-й случай переноса за всю историю
Подробнее Олимпиада-2020 года в Токио откладывается на год. Президент МОК принял предложение премьер-министра Японии о перенесении даты летней Олимпиады из-за распространения заболеваемости коронавирусом.


