Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шлюбы без браку

Даўно збіралася паразважаць на тэму адносін паміж людзьмі, якія ўступаюць у шлюб. Падштурхнуў выказаць свае думкі артыкул Уладзіслава Сніткі “Няроўны шлюб — гэта выбар”, змешчаны ў 96 нумары “СП” за 7 снежня.

У даўнія часіны, як бы людзі не пажаніліся — па каханні ці па прымусе, па разліку ці без яго, разводаў амаль не было, бо яны лічыліся вялікім грахом. У свеце нічога не бывае выпадковым, бо ім кіруе Бог, у якога ўсё існуе ў гармоніі. У Бібліі сказана, што шлюбы заключаюцца на нябёсах і “што Бог злучае, тое чалавек ды не разлучыць”.

Чаму ж цяпер столькі няўстойлівых шлюбаў, столькі разводаў? Хаця маладажонам яшчэ да вяселля ствараецца шмат умоў для нармальнага сумеснага жыцця, для моцнай сям’і і нябеднага беспраблемнага існавання. Хіба ж не так? Згадайце сучасныя вяселлі. У якіх шыкоўных уборах выходзяць з дарагіх картэжаў з разнастайнымі вясельнымі атрыбутамі маладыя! Сталы ледзь не ломяцца ад дастатку разнастайных страў. На каравай кладуцца ключы ад машын, ад сучасных кватэр, пуцёўкі на далёкія Канары  і іншыя каштоўныя падарункі. Ці заўсёды ўмацоўваюць яны створаную сям’ю? На жаль, не. Нездарма ж кажуць, што ўсе шлюбы ўдалыя. Цяжкасці ўзнікаюць толькі тады, калі пачынаецца сумеснае жыццё. І багацце, набытае не з уласнай сумеснай працы, а за чужы кошт і якое прыйшло так лёгка, бывае слепіць вочы і часта становіцца яблыкам разладу паміж мужам і жонкай. Досыць прабегчы паміж імі іскрынцы непаразумення, як пачынаюцца папрокі, бяздумнае, безразважнае дзяленне лёгка прыдбанага багацця на “маё” і “тваё”. І ўжо замест кахання — нянавісць, замест узаемаразумення — крыўда і абраза. А дзе ж цярпенне, якое спрадвеку ўмацоўвала нават няроўныя шлюбы?

На маю думку, маладыя павінны злучаць свае сэрцы не багаццем і каштоўнасцямі, а чыстай хрысціянскай любоўю, дзяліць разам і бяду, і радасць, умець дараваць усе крыўды. Каб цёплым быў сямейны ачаг, трэба цярпліва і пастаянна падтрымліваць у ім агонь. Мудры цар Саламон вучыў: “Не вымаўляць гнеўнага слова — ёсць вялікая дасканаласць, запальчывы чалавек узбуджае спрэчку, а цярплівы ўціхамірвае разлад”. Нехта са старажытных мудрацоў сказаў: “Калі ўзнікае спрэчка, трэба цярпліва сцярпець, аднімі кіпячы кацёл ад агню, пакуль астыне”. Ці не вось так, цярпліва і мудра, ладзілі некалі свае шлюбныя адносіны многія людзі? І не ўсе жаніліся ці выходзілі замуж па каханні. Былі і няроўныя шлюбы, але асобныя з іх аказваліся мацнейшымі за цяперашнія шлюбы па каханні.

Згадваю ўспаміны сваіх бацькоў. Яны пажаніліся ў 1918 годзе. На вясельных сталах стаяла сціплая ежа і пітво. На нявесце і жаніху не было каштоўных упрыгожанняў. Везлі маладых гнядыя конікі, упрыгожаныя стужкамі, ды мілагучны званочак нагадваў аб тым, што едзе вяселле.

Мама была родам з Тучы Клецкага раёна. У вазку ўмясціўся ўвесь сціплы, але такі дарагі і патрэбны маладой сям’і пасаг: куфэрак са скруткам палатна, сёе-тое з пажыткаў ды калаўрот — каб не сядзела маладая жонка без работы, каб прала ды сям’ю абшывала. А за пасажным вазком ішла падораная бацькамі кароўка-карміцелька. Тату падарылі  сячкарню і вялікія каменныя жорны — каб было на чым вырашчанае мазольнымі рукамі зерне на муку малоць. Вось з такім пасагам — прыладамі для працы — і станавілася на ногі новая сям’я. Паважалі бацькоў мужа і жонкі. Адразу браліся за работу, не было калі высвятляць, хто і як на каго зірнуў, чые бацькі большы пасаг далі. Не баяліся і не цураліся цяжкасцей, не зайздросцілі іншым, з удзячнасцю спажывалі тое, што Бог пасылаў, і бацькоў паважалі ды любілі не за тое, колькі і чаго яны далі, а за тое, што яны ёсць.

Да шлюбу вядуць людзей розных узростаў розныя сцежкі. І толькі высакародныя, чыстыя помыслы зробяць іх шчаслівымі. Цярпеннем, павагай, выхаванасцю іх можна ўмацаваць.  Астатнія — роўныя яны ці не —  як лёгка сыходзіліся, як бесклапотна пражывалі багаты пасаг, так хутка і разыходзіліся.

Валянціна ШВЕД,

ганцаўчанка. 

Шлюбы без браку

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях